Выбрать главу
Дзіця не хутка пройдзе сцежкай, не зроблен нават першы крок — Але ж з’явілася засмешка, асэнсавана бычыць зрок.
А ў небе плавалі аблокі. Змянілі ветразь караблі. І ў восень, выраем, далёка ляцелі птушкі ад зямлі.
Ад той, што іх узгадавала і крылы дужыя дала, І рэжуць птушкі неба хвалі узмахам лёгкага крыла.
Дзіця палежвае ў калысцы — на дзіва кволая радня — І адлятае ў свет не блізкі з крылатай зграяй птушаня.
Яно ляжыць, шточасу плача, і нат не думае аб тым, Што свет шырэй за кут дзіцячы кватэры ў доме гарадскім.
І пройдзе дзесяць год, і дваццаць — заглушыць вішню пустацвет — Тады дзіця пачне бадзяцца, каб паглядзець на белы свет.
ТУРАЎСКАЯ БАЛАДА
Гвораць кахання раней не было і ўпаміне, Мы будзем спрачацца, бо гэта няпраўды сіло. Спрадвеку каханне было і да веку не міне Ні Тураў, ні Кіеў, ні нават з трох хатак сяло. Каханне жыве там, дзе ёсць разнаполыя людзі: Мыжчына жанчыну апоўначы ўбачыў і вось — Пачуццем заб’юцца іх сэрцы ў знямозе і будуць Да зоркі стаяць. А гэта ўжо значыць: каханне між іх пачалось Цокаюць капыты — Падымаюць пыл. За гады забыты Даўняй казкі быль. Цяжка божым чадам: Шмат на свеце зла! Повесці пачатак Раскажу пасля.
Ад Кіева да Турава Па сцежачцы крутой, Ляці, як птушка з выраю, Ратуй, мой конь, ратуй! Скача, скача, скача Княжацкі слуга. Скача, скача, скача — Смага на губах.
Песняй не раскажаш Пра сваю любоў. Дзе другія княжаць — Там ліецца кроў. Паланянкі косы, Як лясны пажар. Не глядзі, што босы — Ёсць лязо нажа.
Ад Кіева да Турава Па сцежачцы крутой, Ляці, як птушка з выраю, Ратуй, мой конь, ратуй!
Маё сэрца — церам, А душа — смала. Я табе паверыў, Ты мне — не змагла. Погляд, як запалка, Пекла не мінуць! Што ж ты, паланянка, Завяла ў ману?
Скача, скача, скача Княжацкі слуга. Скача, скача, скача — Смага на губах.
Як звычайна проста Сэрца падпаліць. Калі ты дарослы І табе баліць. Эх, пайшла гулянка — Карамыслам дым, Што ж ты, паланянка, Так даступна ўсім?
Ад Кіева да Турава Па сцежачцы крутой, Ляці, як птушка з выраю, Ратуй, мой конь, ратуй!
Косы паланянкі, Як лясны пажар. Скончылі гулянку На лязу нажа. Паланянка ўпала Пасярод звяроў, А за шклом бакала: Ці віно, ці кроў?
Скача, скача, скача Княжацкі слуга. Скача, скача, скача — Смага на губах.
Не скажыце — трэба Болей пра любоў. Водгукі па небе Чуем зноў і зноў… Адляцяць на поўдзень Клінам жаўрукі — Гэту песню ўспомню, А прыпеў такі:
Ад Кіева да Турава Хваробы ў свеце ўсім Такія вось, мікстурамі, Лечацца зусім. Скача, скача, скача Вечнасці слуга. Скача, скача, скача — Самага на губах.
БАЛАДА ПРА ГРЭШНАЕ КАХАННЕ
Я чужога ў жыцці не браў. “Не бяры, калі там не клаў!” – Так вучылі бацькі мяне, Не чапаў я раней. Толькі ў долю прыйшла бяда, Як вясною з гары вада: Заблудзіўся сярод людзей,
І нязбытных надзей. А здавалася – вось яно, Тое шчасце, трымай яго! Пахіснуліся на мурог, Як дазволіць я мог? Зоркі падаюць на зямлю — А я губы ивае лаўлю. Ты ж чужым аганьком была, Як жа гэтак змагла?
Немаведама надыйшло, Зацямніла крылом святло, Расчапіла мяне тугой, І прыйшоў неспакой. Грудзі пышныя, нібы квет, Перакрэслілі белы свет — Доля вечная ўсіх мужчын: Заставацца ні з чым.
Ранкам сябар прыйшоў, маўчыць. Нібы воўк на мяне глядзіць. “Дзякуй, — кажа, — дружок, за ўсё — Ашчаслівіў жыццё. І пячэцца да гэтых пор Погляд чысты, нямы дакор. Як са здрадай на свеце жыць? – Не бярыце чужых!