Выбрать главу

— А як вы лічыце — можна аставіць таварыша Апеньку ў радах членаў КП(б)Б?

"Унь як!" — не так здзівіўся, як адзначыў сабе Апейка. Ужо даўно чуў ён, што небяспека тоіцца там, дзе Галенчык, чакаў адтуль пагрозы. Праз гэта ён менш, як трэба было б, дзівіўся таму, як паводзіў сябе Кудравец. Ён проста нібы адкрываў сабе новае ў характары Кудраўца. Дзіўна, заўважыў на Кудраўцовай патыліцы пот. "Нялёгка хлопцу…"

— Я так думаю, — не паказаў кволасці Кудравец. — Трэба, каб таварыш Апейка даў слова. Што ён у далейшым будзе цвёрда весці бальшавіцкую лінію. Ba ўсім. Папярэдзіць яго.

3

Яшчэ Кудравец не дайшоў да лаўкі, як з радоў ускочыў, імкліва рушыў да сцэны Гайліс. Хударлявы, жылаваты, у расшпіленым шынялі, ускочыў на сцэну, крута павярнуўся к зале.

— Не можно так, таварыш Кудравец! — зазвінеў высока, востра галасок. — Не можно! Bi — молады большавік! Bi — кіраўнік райкома камсамола! Bi должны паказваць прымер усёй моладзі! Трэба мець свой характэр! Свой цвёрды прынцып!

— Я гаварыў прынцыпова! — устаў, крыкнуў з залы Кудравец.

— Ві говорылі без прынцып! — абрэзаў яго Гайліс. — Ві говорылі прынцып: "Чэго ізволітэ!" Вот какой говорылі ві прынцып!..

— Таварыш Гайліс! — упэўнена, уладна спыніў латыша Галенчык. — Вам ніхто не даў права абражаць людзей. І заціскаць ім рот. Kani яны гавораць тое, што вам не падабаецца.

— Я не заціскаю рот! Но надо говорыць праўду! Говорыць, не аглядваючысь!

— Не забывайце, дзе вы знаходзіцеся. Не забывайце, што вы на пасяджэнні камісіі па чыстцы.

Белы пастукаў алоўкам па графіне, тонам загаду сказаў: "Таварыш Галенчык!" Галенчык зіркнуў неда вольна, але змоўк, стаў штосьці запісваць у блакнот.

— Я не забываю, што тут ідзёт чыстка. Тут рашаецца судзьба таварыша Апейка. І надо говорыць чэсно. Дажэ калi это непрыятно некоторым на вухо! Надо говорыць праўду, товарыш Кудравец!

— Кажыце пра таварыша Апейку, — папрасіў спакойна Белы.

— Это тожэ імеет отношэніе до товарыша Апейко. Товарыш Апейко — сапраўдны большэвік. Настояшчый. Он усе сілы оддаёт, штоб парційнае дзело перамагало Он не баіца, як некаторыя, ездзіць у самыя глухія сёлы. У балото i ў лес не баіца лезці. Он усяго сябе оддаёт для працоўных людзей. І людзі любят яго. Яго не любят только нехарошые людзі, которые хочуць яго запэцкаць! Ківаюць на брата! Но он с братом не імеет нічого брацкого! Он брат усім працоўным людзям, а не міраеду. З которым радзіўся разам случайно!..

Захапіўшыся, гарачы латыш расказаў, як памагаў Апейка будаваць школу ў Мокуці, ладзіць дарогі, як прыязджаў аж на луг арганізоўваць калгас у Куранях; спыніўся раптам, коратка, непахісна заявіў зноў, што таварыш Апейка — "сапраўдны, настояшчый большэвік". Ужо ступіў са ецэны, калі стаў, павярнуўся да камісіі: — А вам, товарыш Галенчык, не надо подказваць, што говорыць. У кожного ёсць свой голова! Свой розум. Ясно?

Не чакаючы, што Галенчык скажа, рашуча пайшоў у залу, якая зноў ахвотна, ухвальна загаманіла, запляскала.

Ніколі за ўсе гады не перабіралі так Апейкава жыццё, як у гэты вечар. Успаміналі, спрачаліся, папраўлялі адзін аднаго, гаварылі, крычалі да хрыпаты. І смалілі, смалілі цыгаркамі: дым вісеў над людзьмі хмараю. Амаль не зачынялі дзвярэй, часта расчынялі вокны, каб выцягвала дым; тады чуваць было, як па нагах паўзе халадок, халадок цёмнай асенняй ночы. Людзі то выходзілі, то заходзілі, стаялі ў сенцах, гаманілі пад вокнамі; к поўначы трохі разышлося, але ў зале было i цяпер амаль што поўна. Што далей, то часцей сталі пакрыкваць, што пара канчаць, — пра Апейку ўсё ясна; але Белы не слухаўся, даў выказацца ўсім. Было ўжо далека за поўнач, калі старшыня запытаў у членаў камісіі, ці няма ў ix пытанняў.

Зала зноў глядзела на Галенчыка. Той, ссунуўшы строгія бровы, хвіліну думаў, перш чым выказаць сваё права i ўладу. Ці даўно бачыліся з братам? У якіх адносінах вы з былым настаўнікам i афіцэрам Гарошкам? Якія адносіны ў вас з кулаком Глушаком? Падрыхтаваны ў думках, што ад Галенчыка можна чакаць усяго, Апейка адказваў спакойна, з годнасцю; не абураўся нават тым, што Галенчык на ўсё недаверліва крывіць губы. Апейку як бы падтрымлівалі i разумная ўвага Белага i спачуванне залы.

Галенчык не вельмі насядаў на Апейку з пытаннямі. Ён неўзабаве заявіў, што пытанняў больш няма. Але як толькі Белы пацікавіўся, ці не хоча хто з членаў камісіі выступіць, Галенчык глыбай падняўся за стадом.

Ён адразу заявіў, што некаторыя з тых, якія выступалі, не паказалі належнай палітычнай спеласці. Больш таго, некаторыя, як таварыш Гайліс, паспрабавалі заціснуць рот тым, хто адважваўся крытыкаваць Апеньку. Больш таго, стараліся выставіць Апеньку як нейкага святога, якога i падазраваць у грахах не дазволена.