Выбрать главу

За акном быў аснежаны пляцок з голым крывым дрэвам, з ашмёткамі саломы на снезе, слядамі саней, лапцей, капытоў, конскай мачы. Патрохі развіднівалася. Смокчучы піва, закусваючы дамашнім хлебам i мясам, Апейка праз звон у недаспанай галаве слухаў, як гаманілі побач два хлопцы.

— Піво — паганае. Як цялячае пойло… З вадою, мабуць…

— Буў бы таран, дак i етае ўсмак ішло б…

— У Гомелі піво дабрэннае. Жыгулёўскае. А то шчэ — бархатнае…

— Мы самі сушылі рыбу. Як у Пхові работаў. Наловім, павесім на вяроўку на двары. От закуска!..

За станом хлопцы, мужыкі здаровыя былі ўжо асалавелыя ад гарэлкі, ад піва; размахвапі рукамі, размазвалі рукавамі i локцямі макрэчу на стале; важка варушылі сківіцамі, жуючы. Раз-пораз выкідвалі мацюкі.

Асабліва гарланіў адзін, чорненькі, вяртлявы, нахабны, што насядаў на рослага, рудога: "І ты, ты папусціўся?!" Друпя падпявалі яму.

— А што я мог?.. Што мне рабіць было?!. — апраўдваўся руды. Ён узяў гурок, стаў ніякава жаваць.

— Што?! — Чорненькі акінуў вачыма дружкоў. Усе рагаталі.— Што — пытаецца!.. — Ён скрывіўся, плюнуў цераз плячо. Аб’явіў: — Г… ты!

Апейка павёў позіркам: ля стала блізка дзяўчына з кніжкаю, хмурыцца, паглядвае спадылба, са страхам i агідаю. Побач матка туліць малую, закрывае сабой ад лаянкі, ад крыку; відна толькі яе спіна ды хустка Іншыя глядзяць хто недавольна, хто абыякава; ёсць i такія, якіх кампанія за сталом цікавіць: назіраюць i слухаюць…

Дзе міліцыянер: няўжо не бачыць, не чуе? Чаму іншыя маўчаць, трываюць? Сам не ўтрываў, прашыўся да чарнявага.

— Ці нельга б — пацішэй трохі. І — папрыстойней!

Чорненькі не зразу i даўмеў.

— Што?! — Ён утаропіў важкі позірк, з пагардай, гневам угледзеўся. — Прыс-стойней! — Ён цыркнуў цераз плячо: —Т-ты хто такі?!

— Можам бліжэй пазнаёміцца. Капі не прыціхнеш…

Цвёрды Апейкаў тон, цвёрды позірк не збянтэжылі яго, яшчэ раздражнілі. П’яны, чырвоны, прыўстаў, адсунуў нагой табурэтку. Гатоў быў рынуць ў бойку. Але дружкі ўхапілі за рукі, пацягнулі. Сілаю пасадзілі.

— І наогул, пара б — вызваліць стол. Заселі, паны!

Апейку падтрымаў гоман. Падышоў i не бачны дасюль міліцыянер, стаў праяўляць уладную цікаўнасць. Чорненькаму далі папяросу, ён закурыў. Нядобра зірнуў навокал.

Апейка адышоў. Блізка ад яго вызвалілі ад клункаў месца на канапе. Ён i ператрывожаная зямлячка селі. Чуў побач галасы ўхвалы яму: "Праўда, як паны!", "Расселіся, i не скажы ім!", "Так i трэба з імі!" Каб не ўдаваць з сябе нейкага героя — падумаеш, геройства! — паказаў, што не слухае, стомлена палажыў галаву на далоні, на чамадан на каленях. Нібы паказваў, што хоча спаць.

Ён такі хацеў спаць i ад гэтага хутка супакоіўся пасля сутычкі з малайцамі. Але сну не было. Ён чуу, як стукаюць раз-пораз дзверы, як плача блізка дзіця, як недзе далей рагочуць; чуу, як туга прагрукаў за вокнамі паравоз. Прыйшло на думку: от сядзіш дома, i здаецца — усе сядзяць дома; едзеш па раёне — здаецца: увесь свет у раёне. А рушыш ў дарогу — нібы ўвесь народ у дарозе; колькі народу — малых, старых, мужчын, жанчын — у дарозе! Нібы i няма хат, асе л ас ці.

Не, гэта не прывід. Усё ў руху. Ніколі не было такога руху. Нават у Жлобіне, у глушы гэтай, дзе на станцыі адно век драмалі тыя, каму выпала перасадка, нават тут, глядзі, што робіцца!..

Чуў, цікаўная Аніся дапытвалася:

— Усё так i кінулі?

— Чаго там было кідаць такого…

— Усе ж такі — хата свая. Карова, конь.

— Хату мы забілі. А карову паглядзіць покуль Тэкля, сястра. Кажуць, патом перавезці можно будзе. Па чугунцы… А каня — няма. Здох летась, пад весну…

— Ад чаго ж ето? — паспачувала, жахнулася Аніся.

— А хто яго знае. Хвароба якаясь. Здох. Ад чаго ні здох — лягчэй не будзе. Здох…

— І не страшно?

— Чаго?

— Ехаць — у белы свет. На пустое, можа, место. Дзе — ні хаты, ні двара. Да i не блізко, можа?

— Далёко. Ігнатко, як яно завецца? От не запомню ніяк. Падобно на "кыш-кыш"…

— Кыштым, — памог з годнасцю хлапечы голас.

— От. Кыш-тым. Кажу, падобно "кыш-кыш". Далёко. За гарамі Урал.

— Далёко.

— Ну, от… А страшно не страшно — што з таго? Не жыць жа адным тут, усе адно. Ён там, мы — тут. І так ужэ год цэлы, лічы, не бачыліся. Дзеці саскучыліся, i ён, піша, скучае.

— А страха там, хата е якая?

— Барак, кажа, е. Пажывём, а там — саб’ём сваю. Ён у мяне не ўломак які. Хадзяін. І каб піць — як каторы, дак не. І курыць, лічы, не курыць. Хадзяін. Завод строіць. Дак i хату сабе абстроіць мо!..