Выбрать главу

Згадзілася пісьмо паказаць. Івану. A Вікенцію? Зусім не аддаваць? Не, нельга. Стары не супакоіцца. A падстаўляць сябе пад удар няма за што. I зноў думала колькі дзён, ажно пакуль стары не з'явіўся зноў. На шчасце, губернатара сапраўды не было ў кабінеце.

— У вас там у пісьме адраса няма. Дайце адрас, тэлефон. Мы вас паклічам.

Але стары адрас не даў. Баіцца? Karo? Няўпэўнены ў сваіх звестках?

Паказала пісьмо спачатку Івану, як параіў муж.

Залоза сеў каля яе стала, пачаў чытаць.

Ганна пільна сачыла за выразам яго твару. Здзівілася: якія нервы аднак! — ніводзін мускул не ўздрыгнуў, толькі разы тры ён зняважліва хмыкнуў.

Скончыў чытаць, узняў вочы на сакратарку, i вочы яго спалохалі жанчыну — яны гарэлі гневам.

— Не паказвала?

— Не.

— А чаму ксеракопія? Копій нарабіла?

— Стары даў такое — копію.

— Хто ён, стары?

— Адрас не пакінуў. Подпіс ёсць, разборлівы.

— Дык не паказвала?

— Іван! Я буду маніць табе?

— Ну, дык я сам пакажу, — i хутка падняўся з крэсла з пісьмом у руках.

— Ты пойдзеш да самаго? Ты падвядзеш мяне...

— Не бойся... Я не падвяду цябе. Я скажу, што ты пры мне раскрыла канверт i пакуль раскрывала іншыя, я пацікавіўся гэтым пісьмом. I натрапіў на данос на сябе. Усё гэта, Аня, паклёп чысцейшай вады. Я знаю, хто яго сачыніў. Мой даўні «сябра». Вікенцій ведае яго, па почырку пазнае, — i накіраваўся ў кабінет губернатара.

— Зараз у Ганны перахапіў пісьмяцо адно. Падкінуў ёй нейкі стары. Не ёй — табе. Чытай i... радуйся.

Вікенцій Паўлавіч сеў за стол i чытаў павольна, уважліва. Залоза глядзеў на яго гэтак жа пільна, як перад тым Ганна на яго, i яму не спадабалася гэтая павольнасць i сур'ёзнасць — ажно вуснамі варушыць, быццам хоча вывучыць на памяць, i ніводнай усмешкі, ніводнага скептычнага хмыкания. Не даў яму дачытаць да канца. Выгукнуў абурана:

— Бачыў ты падобны паклёп?! Лухта несусветная! Яўна почырк Карлюка, майго даўняга «прыяцеля». Ён увесь час закідваў сваімі пісьмамі пэўныя ўстановы. Потым дзесьці знік, маўчаў. Але жывы курылка! Жывы! Вылез. Цяўкнуў з падваротні. Цяпер чакай, закідае i цябе пісьмамі. Рыхтуй камісіі!

Вікенцій Паўлавіч маўчаў, сур'ёзны, задумлівы. Перагортваў лісткі пісьма, як шукаў там нечага. Гэтая яго задумлівасць i такая ўважлівасць да пісьма спалохалі Залозу, які нічога i нікога не баяўся, які ў блізкім коле сваіх людзей, з Андрэем Падбярозскім, Мішам Палавінкам, пад чаркай хваліўся, што ён самаго бога трымае за бараду. А тут раптам адчуў, як пахіснулася яго ўпэўненасць, як сціснулася, стаілася сэрца, а потым грукнула так, што балюча зрабілася. Трэба наступаць!

Лепшая абарона — наступление. I ён закрычаў:

— Ты чаму маўчыш? Надзьмуўся, ажно губы пастель.. Ты што, паверыў чаму-небудзь з гэтага шызафрэнічнага трызнення?

— Не, не паверыў.

— Дзякуй Богу. Я знаў, што ты не паверыш! Знаў! Ганне не даў пісьма прачытаць! Да цябе кінуўся. Хіба ты не знаеш Івана Залозу?! Больш вернага памочніка ў Цябе няма! Канечне, былі грахі. Баб любіў. Чарку любіў. Але піў за свае. Пачастунак толькі ад блізкіх людзей прымаў. Але каб хабар!.. Ды я павесіўся б, каб хабар узяў!

Вікенцій Паўлавіч маўчаў. Але праніклівы Залоза

бачыў, адчуваў, што не яго слухае ўважліва — сваё думав. A якія гэта думкі? Што ў яго галаве?

— Не падабаецца мне, Віця, тваё маўчанне. Не сяброўскае яно. Чалавек, якому я душу аддаў, не павінен так маўчаць! iföljW

— Я веру табе, Іван. Але мяне трывожыць, што прыходзяць такія пісьмы. На нас з табой такіх памыяў не павінны выліваць!

— Ды хіба карлюкам забароніш? У газетах вунь што плявузгаюць! На прэзідэнта. Дык што ўжо казаць нам, грэшным? — Залоза прыкінуўся сіратой, ажно голас задрыжэў. — Звярні увагу: ксеракопія. Значыцца, арыгіналы пасланы вышэй. Будзеш мець задавальненне чытаць. Але настройся, Віця, на адпор! Не аддай свайго лепшага сябра на заклание.

— Не аддам. Спі спакойна.

— Папрашу Ганну зрабіць копію для мяне. На пенсію пайду — унукам пакажу, каб разам пасмяяцца.

— На пенсію разам пойдзем. I разам будзем смяяцца.

— Змрочна жартуеш, Віця: у сорак тры на пенсію. Пенсіянеры не смяюцца.

— Яшчэ як смяюцца. Анекдоты ў газеты прысылаюць выключна пенсіянеры. Спытай у рэдактара.

Іван выскачыў у прыёмную вясёленькім, нават Ганна не часта бачыла яго такім, хіба на добрым падпіцці. Сумна падумала: «Пераканаў Вікенція. Гэты сатана любога ачаруе, заварожыць».

— Зрабі, Анюта, копію гэтага гістарычнага дакумента, буду ўнукам паказваць. Прыклад чалавечай няўдзячнасці: як святога чалавека могуць зрабіць злодзеем. Шчасце наша з табой, Аня, што губернатар разумны чалавек. Слава яму!