Выбрать главу

Пасміхнуўся: «А, баішся, фаталіст? — сказаў з іроніяй, як камусь чужому, а сябе ўзбадзёрыў: — Не раскісай, прафесар. Не на ёй свет клінам сышоўся. Вунь ix колькі, Ядзяў, i усе прыгожыя. У летніх кароткіх сукенках. Каралевы!» — i залюбаваўся ножкамі дзяўчат, што ішлі наперадзе, але тут жа папракнуў сябе: — Грэшнік ты, пан прафесар. Не засушылі цябе ні матэматыка, ні... Ядзя. О Ядзя! Яна рассушыла, размачыла. З ёй я быў мужчинам, нават калі яна шпіляла мяне, часам жартаўліва, а нярэдка i злосна. I ў судзе я застаўся мужчынам. Але ж яна. Во чортава адроддзе! Чаму адроддзе? Такая бязлітаснасць да сябе магла быць ад роспачы. Прызналася на лесвіцы, што зацяжарыла яшчэ ў дзесятым класе. I ў судзе — што жыве з другім».

Прыцягнула ўвагу шыльда з кароткім словам «Бар». Сто разоў праходзіў тут i не звяртаў увагі. А тут спыніўся. Паглядзеў, аблізнуў засмяглыя вусны. Адчуў, што хоча выпіць. Халоднай «пепсі-колы» i чагось з градусамі. Кажуць, алкаголь глушыць эмоцыі. Але эмоцыі бываюць розныя. Сёння алкаголь можа памагчы парадавацца, што ён нарэшце вызваліўся. Трэба стымуляваць радасць. Радасць! П'юць з гора, але п'юць i адзначаючы знамянальную падзею. A ў яго сёння такая падзея — паварот у жыцці. Круты паварот.

У бары панавала прыемная прахалода i гэтакі ж прыемны водар розных экзатычных напояў.

За стойкай стаяў малады чырванашчокі бармен, перад стойкай на высокіх кругляках сядзела пара — ён i яна, маладыя, абое ў шортах. Усяго i наведвальнікаў.

— Прашу вас, — прыветліва сказаў бармен i паказаў на правы кругляк воддаль ад маладых. — Калі ласка.

Аксён бар наведваў разы тры, не дома — у замежных камандзіроўках.

Ca спрытам заўсёдніка прымасціўся на кругляку.

— Вам што, прафесар?

На слова «прафесар» азірнуліся маладыя, i Аксёну Пракопавічу стала ніякавата. «Адкуль ведае? Падумаюць, што я сюды часта заглядваю».

— Каньяка.

— Каньяк у нас дарагі, французскі.

— Чорт з ім, — сказаў са злосцю. Грошы былі — учора атрымаў аванс, прафесарскі.

— Калі ласка, прафесар.

Наліў трэць высокай шклянкі з тоўстага шкла. Невялікая порцыя

— Лімона?

— Лімона.

Аксён угледзеўся ў бармена: знаёмая фізіяномія.

— Дзе я вас бачыў?

— Я ў вас вучыўся, прафесар.

— А-а, успомніў. Па-мойму, вы добра паспявалі па маім прадмеце.

— Я любіў матэматыку.

— Што ж вас прымусіла?..

— Скгды? Я тры гады рабіў у школе. Але вы ведаеце, якая зарплата ў настаўнікаў.

— Тут больш?

— Не параўнаць!

— А мне сумна, што вы не ў школе.

— Мы вас разумеем, — сказала дзяўчына, цягнучы праз саломінку нейкі кактэйль. — Але зрабіце, каб плацілі ў школе.

— На жаль, я не прэзідэнт.

— A хацелі б ім быць?

— Не, не хачу.

Усе трое весела засмяяліся.

— Піце, прафесар, а то вытхнецца.

Ведаў, што каньяк смакуюць, але выпляснуў усю порцыю ў рот. Абпаліла горла, страўнік; i ўміг ударыла ў галаву. Праз хвіліну-дзве, стала бадай весела, зніклі змрочныя фарбы жыцця.

«З чаго я рабіў праблемы? Усё трын-трава. Радасці, выходзіць, на дне гэтай шклянкі. Ядвіга цягнулася да пляшкі, i гэта трымала яе на высокай вясёлай ноце. Але да д'ябла Ядзю!»

— Налі яшчэ, мой добры вучань.

— Калі ласка.

Ад другой порцыі стала яшчэ весялей.

Суседзі разлічыліся, пажадалі яму прыемнага апетыту i пайшлі. I бармен знік за дзвярамі тылавога пакоя. Нейкі час Аксён сядзеў адзін, слухаючы «музыку каньяка» ў сваім арганізме. Прыемная «музыка» — адагнала ўсе перажыванні, ад якіх пакутваў ажно два месяцы. Жыць бы ў такім стане ўвесь час — ні матэматыкі, ні жончыных калючак.

«Да д'ябла жонак! Не ажанюся больш! Вунь калегу майму Мядзведскаму за пяцьдзесят, i ён дагэтуль халасцяк. I нічога — бадзёры, вясёлы, гумарыст, анекдотчык ».

Высмактаўшы лімон, з'еў горкія коркі. Паклікаў бармена.

— Плясні, браце, яшчэ гэтай праклятай гары.

Хлопец здзівіўся.

— Я сёння развёўся з жонкай. А ты жанаты?

— Развёўся таксама.

— Рана. Але, можа, правільна зрабіў. Дай што-небудзь пажаваць, а то я ап'янею.

— Ёсць крабавыя палачкі. I каўбаса.

— Давай i тое, i тое.

Ад трэцяй чаркі весялосць пачала як бы павольна патухаць. А на чацвёртай, якую ён не выпляснуў ужо, а павольна цадзіў праз зубы, раптам успыхнула злосць — на чорным папялішчы лагоды i весялосці. Спачатку нават спалохаўся: злосць на сябе? Услухаўся. Не. На яе i на яго, пляшывага. Сказаў уголас:

— Любое зло павінна быць пакарана.

Бармен не здзівіўся, мабыць, сам трымаўся такой жа думкі.

— А што, калі набіць яму морду?