Выбрать главу

— У вас ёсць дзеці?

— Не. Яна не хацела.

— Вам легка. A ў нас сынок. Я мусіла завезці да мамы, каб ён не бачыў п'янага бацьку. Ён нярэдка прыходзіць п'яны i куражыцца.

— Б'е вас?

— Не. Што вы! Хіба я дазволіла б. Я таксама з характерам. Быў чалавек як чалавек. Гады два назад што ашалеў. Загадчык аддзела... Атмасфера ў ix там такая ці што? Я, урач, хадзіла да варажбітак, суседка сказала, што гэта нейкая зладзейка заваражыла яго. Можа, ваша?.. Прабачце.

— Можа, i мая. Мяне яна заваражыла. Умела...

Ірына сумна пасміхнулася. Пасля слоў пра сынка

Аксён Пракопавіч пранікся да яе нейкай асаблівай павагай. Захацелася ўпасці на калені i пакланіцца. Разумеў, што на такое рыцарства штурхае выпіты каньяк; з намаганнем стрымаў нечаканае жаданне. На калені ён падаў перад маці, калі яна апынулася ў бальніцы, i аднойчы перад Ядзяй, кал i тая прырэўнавала яго да незнаёмай дзяўчыны, з якой пайшоў танцаваць, пакінуўшы жонку адну. Але калі тое было! Тады яны рэўнавалі адзін аднаго з-за любога неасцярожнага слова, з-за камплімента: яго — жанчыне, яе — мужчыне.

Нейкі міг яны сядзелі моўчкі, разгубленыя, не ведаючы, што яшчэ можна сказаць адзін аднаму, каб не вярэдзіць раны, а лячыць ix.

I раптам ён нечакана для сябе прапанаваў:

— А знаеце што, Ірына Уладзіміраўна?

Яна насцярожылася.

— Давайце махнём у рэстаран. Гульнём. Патанцуем. Я хораша танцую.

Яна спалохалася:

— Ну што вы! Як я магу? Я тры гады не была ў рэстаране. Я баюся ix. Цяпер — асабліва. Я не пераношу рэстараннай музыкі. У мяне баліць галава. Ды i вам... Вы ўжо выпілі. У вас бледны твар. Я напаю вас чаем. Хочаце?

— Хачу.

Ірына паднялася. Але каля дзвярэй спынілася, вінавата паглядзела на госця.

— Не. Прабачце. А раптам вернецца мой... канец жа дня. Рэдка так рана з'яўляецца. Але, як кажуць, чым чорт не жартуе... I вы можаце сапраўды пабіцца. Ён задзірысты. Не дай Бог. Ваша бойка даканае мяне.

— Не бойцеся. Я не буду біць яго. Не дазволю сабе паставіць вас у няёмкае становішча. Мужайцеся! Але не будзьце талстоўкай!

— Кім?

— Непраціўленкай злу... Ca злом трэба змагацца!

— Каб мне вашу рашучасць.

— Думаеце, мне легка далося?

— Разумею. Але i вы зразумейце...

Ён пацалаваў ёй рукі, адну i другую. А яна легка дакранулася вуснамі да яго ілба i сказала:

— Бог з вамі.

Аксён Пракопавіч выйшаў з пад'езда i ледзь не галёкнуў ад радасці. Парадаваўся за сябе, што i п'яны — не дурань. Парадаваўся вясне, цёпламу вечару, сонцу. Пацешыўся дзецьмі ў пясочніцы, пенсіянерамі, якія з вясёлым смехам забівалі «казла». Але стаяла перад вачамі Ірына, i сэрца сціснулася — за яе. Каб ён мог памагчы ёй! Ды як памагчы?..

5...

У напружанай працы падчас экзаменацыйнай сесіі Аксён Пракопавіч забываўся на свае перажыванні. Удзень. Але ўначы яны наплывалі, што хмары, цёмныя, пагрозныя, i лёгкія, жаданыя. Думаў... думаў пра Ядзю, але яна была як бы ў далечыні, у тумане. Бліжэй стаяла мулатка, смуглейшая, чым была на самой справе, i ад гэтага яшчэ больш таямнічая i прывабная. Сніў яе, часам так, што, прачнуўшыся, чырванеў. Але вобраз Ірыны Уладзіміраўны быў цьмяны, таму i пераўтваралася яна ледзь не ў негрыцянку: нядоўга, вельмі нядоўга глядзеў на яе п'янымі вачамі. Варта глянуць цвяроза, і, можа, тады яна страціць сваю незвычайнасць i не будзе так вабіць; жанчына як жанчына, як тысячы іншых. Але не адразу адважыўся паглядзець на яе — баяўся разбурыць рамантычнае ўяўленне.

Узяў талончык на прыём да неўрапатолага, апраўдаў сябе тым, што ёсць прычына — бяссонніца. Але прынімала другая ўрач, сівая даўгатварая жанчына. На развітанне спытаў баязліва:

— A Ірына Уладзіміраўна дзе? Не працуе?

— А вам трэба Ірына Уладзіміраўна? — падазрона паглядзела на пацыента, i вочы яе сталі халодныя. — Яна была ў першай змене.

А потым i яе вобраз пачаў аддаляцца, як i вобраз былой жонкі.

Сам пазваніць не адважваўся: раптам адкажа пляшывы.

I жыццё яго пачало ўваходзіць у халасцяцкую каляіну.

Ды ў дзень апошняга экзамена, калі ён вярнуўся дадому, стомлены i расслаблены, i бяздумна сядзеў на канапе, Ірына пазваніла сама.

Ён неахвотна ўзяў трубку — ні з кім з калег ці са студэнтаў, што праваліліся на экзамене, гаварыць не хацелася. J

— Слухаю.

— Гэта вы? — голас прыглушаны, задыханы. — Аксён Пракопавіч?

— Ды я, уласнай персонай. А вы хто?

— Ірына Уладзіміраўна, — i, здалося, голас сарваўся.

Аксён уміг скінуў прафесарскі панцыр i быццам пракаўтнуў нешта вельмі смачнае. Закрычаў не сваім басавітым голасам — фальцэтам: