Выбрать главу

А цяпер гэтая яе прывычка — етанавіцца побач. Яўная ж спакуса. Ці гульня? Убачыла, што падабаецца, i вырашыла падражніць. А чаму не? Дражніць не кагонебудзь — еамога губернатара.

Ад яе пахла тонкімі духамі. Гэты пах хацелася ўцягнуць, каб пабольш водару ўвабраць у сябе i захаваць да наступнага яе прыходу. Ды ён разумеў, што сам сябе падманвае: справа не ў духах. Вабіў незвычайны, непаўторны пах яе цела — шыі, рук, грудзей... Хацелася піць гэты водар — прагна, многа. Такое перажываў даўно, у васемнаццаць гадоў, калі закахаўся ў Машу. Больш ніводная жанчына так не хвалявала.

Схамянуўся, напусціў на сябе строгасць, падхапіўся з крэсла, пачаў выкладаць ёй свой чарговы праект рэформаў. У яго было многа самых розных праектаў — тэарэтык! — i ён дзяліўся імі з Іванам, з Каржакевічам, з Палавінкам, нярэдка з ёй, сакратаркай.

Іван часта выказваў скепсіс i... разбураў праект, што злавала, а аднойчы ён выгнаў памочніка прэч. Ды з таго — што з гускі вада. Каржакевіч заўсёды прасіў час падумаць i пасля... не вяртаўся да губернатарскага праекта, рабіў выгляд, што забыўся. «Ну, i чорт з табой!» — думаў Вікенцій Паўлавіч. Палавінка захоплена хваліў нават яўнае глупства, якое шэф падкідваў знарок.

«Падхалім».

A ўвогуле Палавінка меў схільнасць да ўзнёсласці, рамантычнасці. Вікенцій Паўлавіч аднойчы сказаў яму:

— Што цябе, Міхаіл, пацягнула ў органы? Табе вершы трэба пісаць. Ці хаця б раманы.

— Вершы я пісаў. А сюды рамантыка i пацягнула. Думаў, вялікім разведчыкам стану. Зорге. Ці Малевічам. Дзе там!

— Не расчараваны, Зорге, што мусіш ахоўваць таго, каго зусім няма патрэбы ахоўваць?

— Ну, не кажыце. Двойчы стралялі.

— Па-мойму, вы з Іванам хацелі спалохаць мяне...

Абразіўся чэкіст:

— Ды вы што, Вікенцій Паўлавіч! Ды каб я пайшоў на такую правакацыю! Калі вы так думаеце, то сёння ж я падам рапарт. Божа мой!

— Не стагні. Я пажартаваў. Жартаў не разумееш? Вучыся ў Івана. Таго нічым не проймеш — ні жартамі, ні лаянкай.

— Я так не магу.

— Ведаю, што не можаш. Не дайшоў да Іванавай кандыцыі.

— I не дайду!

— Дай Бог. За гэта я цябе люблю — за бясхітраснасць. За сумленнасць. Каб усе такія ў органах былі!

За акном ішоў густы снег. Лажылася зіма. Горад убраўся, што нявеста пад вянец.

Вікенцій Паўлавіч увогуле не любіў зімы — многа клопатаў, а вось такі яе пачатак, калі пасля ўмераных маразоў падаў лёгкі пушысты снег, любіў. Каго не хвалюе першы снег!

Стаяў каля акна, глядзеў, як віхрыліся сняжынкі, даганяючы адна адну, i ў галаве яго гэтак жа віхрыліся думкі. Хадзіў па кабінеце, хацеў яшчэ раз прадумаць свой заўтрашні даклад на нарадзе кіраўнікоў гарадскіх, раённых улад, дырэктароў буйных прадпрыемстваў, прэзідэнтаў фірм, упраўляючых банкаў. За паўгода свайго губернатарства ўпершыню збіраў такую шырокую нараду. Даклад пісаў месяц, варыянт яго тры дні назад даў чытаць намеснікам: «Праўце i крытыкуйце бязлітасна». Але ў мінулую ноч падняўся гадзіны ў чатыры — не спалася ў новай кватэры — i да раніцы бязлітасна чысціў сваё сачыненне, завастраў i так вострыя моманты.

А цяпер правяраў сам сябе: ці не перасаліў ў начной цішыні? Ці правільна вызначыў, якія мясціны даклада зачытваць, a якія пераказваць? Добра ведаў: аудыторыя не любіць, калі прамоўца не адрывае вачэй ад паперы.

Думкі змянялі адна адну, даганялі — як тыя сняжынкі ў сваім, на першы погляд, хаатычным кружэнні.

У новай кватэры, куды пераехаў тыдзень назад, адчувалася пустэча i беднасць — не тая мэбля ды i мала яе на такія харомы. А дзе ўзяць новую? Цэны — вочы на лоб лезуць. Маша наведалася ў салон і, казала, ледзь не самлела. Івану даручыць? — Іван усё зробіць! I варта было б самаму пагаварыць з Корсунам, кіраўніком равна, як аформіць старую кватэру на сына. Яшчэ адзін крок. I не спыніць падзення... Даволі сарвацца, i будзеш ляцець да канца, будзеш чапляцца за ўсё, разбіваць лоб, але падзення не спыніш... Закон... Закон чаго? Любога падзення? «Але ж я чалавек... Я ўладар сваіх думак, памкненняў, жаданняў. Я магу супраціўляцца. Я магу спыніць падзенне!» — «Дык спыняй жа! Спыняй!» — загадвала Маша. I ён злаваў на жонку: «Легка табе чысценькай быць! A ў гэты пралёт — з кватэрай старой — хто мяне штурхнуў?» Але не гэтая барацьба з самім сабой, спрэчка з Машай, злосць на «дабрадзея» Залозу перашкаджалі засяродзіцца на дакладзе: глухі, ледзь чутны стук машынкі за двайнымі дзвярамі. I тут жа ўпікнуў сябе, што не машынка яму перашкаджае. Машыністка. Ганна стаяла перад вачамі. Ды не, не стаяла, як заўсёды, пачціва ля стала. Праз кісейнае пакрывала снегу бачыў яе побач з сабой. Не побач... у абдымках.