Выбрать главу

— Дык вось, сястра мая. Вышэй за ўласныя інтарэсы павінны быць штарэсы святой царквы нашай.

— Відаць, нехта з нас не разумее яе сапраўдныя інтарэсы. Мы з вамі добра ведаем, што, калі Уладзімір мячом заганяў язычнікаў у раку — гэта было неабходна, бо прайшлі б вякі, пакуль людзі пачалі б хрысціцца па сваёй ахвоце. Але цяпер, калі хрысціянства зацвердзілася ў гэтым краі,— прывучаюць да яго бізуном. Ваша праасвяшчэнства, вы — новы чалавек тут. I калі людзей да смерці забіваць за паганства, то ці не пахіснецца ў людзей вера?

— Наадварот! Гэта прывядзе да нас тых, хто яшчэ сумняваецца. Страх — гэта аснова кожнай улады.

Яе вусны скрывіла пакутлівая ўсмешка.

— Чаму ж смерд, якога я вызваліла, так і не прыйшоў да праваслаўнай веры?

Епіскап нервова ўскочыў з вялізнага, упрыгожанага металічнымі бляшкамі крэсла.

— Таму і трэба з коранем вырываць непаслушэнства!

— Але чалавек — гэта не куст лебяды. Праліць жывую чалавечую кроў — гэта не палохае вас, брат мой?

Ефрасіння амаль з нянавісцю глядзела на тлусты епіскапаў твар. Пыха і задаволенасць былі на гэтым твары.

«О не, ён ніколі не будзе сляпіць вочы за кнігамі, не будзе бяссоннымі начамі падбіраць словы пропаведзі, якая страсяне чалавечую істоту! Ён раз і назаўссды завучыў, увабраў у сябе нейкія ісціны і, напэўна, больш і не задумваўся над імі. I гэта — пастыр душ?!

Вось і цяпер. Самы страшны грэх — забіць чалавека. Але ж ён знойдзе, як схавацца за сцяной раўнадушша, знойдзе словы апраўдання».

— Ідэя вярхоўнай улады, ідэя ўлады над душамі патрабуе ад нас усіх намаганняў, усіх сіл. Што перад ёй кроў аднаго язычніка?

— Усё жыццё я вучыла людзей, што праваслаўная царква нясе святло навукі, дабрату і чысціню,— яна ледзь стрымала сябе, каб не закрычаць. — Сілай слова пераконваць трэба, а не крывёю, не!

Епіскап спадылба назіраў за ігуменняй. «Уздумала мяне вучыць! Не магу ж я сказаць ёй, што пакараць таго смерда прасілі мяне многія слынныя людзі горада і прынеслі нямала срэбра і золата, каб замаліць грэх. Ёй жа кнігі, мусіць, засляпілі свет. Ідзе супраць мяне і нічога не баіцца. I нічым, пэўна, нічым яе не спалохаеш. У яе—і грошы, і замацаваная гадамі ўлада, і тое, чаго няма ў мяне,— любоў і павага полацкага люду. Хаця — гэта яе і слабасць. Бо веча народнае з кожным годам робіцца слабейшым. I хутка ўжо, відаць, адменяць яго. А сіла Полацка — у славутых баяраў ды купцоў, у іх грашах».

Але ўслых ён сказаў прымірэнча, і жвавыя чорныя вочкі яго забегалі, не сустракаючыся з позіркам Ефрасінні:

— Не варта нам гарачыцца. Я пра славу нашу агульную і карысць дбаю.

Ефрасіння адчула, як схлынуў гнеў, саступіўшы месца бсзнадзейнай пустэчы ў душы. Проста перад сабой бачыла яна чырвоныя, парослыя цёмнымі тоўстымі валаскамі пальцы спіскапа. Яны нервова мацалі на выпуклым жываце цяжкі залаты крыж.

«Ён дужы і нахабны. I малады»,— падумала яна і з нечаканай яснасцю і бязлітаснай халоднасцю ўявіла сваю гонкую, высахлую постаць. I, нібы ўвачавідкі, убачыла доўгі-доўгі шэраг гадоў, які нябачнымі ланцугамі абвівае яе істоту, адбіран сілы, гэтак патрэбныя цяпер.

Я ўжо старая. Старая! Божа, я ніколі не шкадавала дзён, якія незваротна праплывалі праз мяне і набліжалі тую мяжу, якая называеццасмерцю. Але цяпер... цяпер я гатова плакаць ад жалю, што прайшло, незваротна прайшло жыццё. Перамога астаецца за ім. Бо астаецца ён. Зямныя справы робяць зямныя людзі...»

Ей зрабілася млосна. Яна хацела ўстаць, але цяжкімі, як калоды, зрабіліся ногі, рукі, і яна зняможана адкінулася назад. Прагаварыла ціха, амаль нячутна:

— Хопіць яго з мяне, зямнога жыцця.

11.

Цені ад залатых крыжоў полацкай Сафіі ўжо дакрануліся лёгкіх, трохі пеністых хваляў на беразе Дзвіны. Потым яны зробяцца даўжэйшымі, папаўзуць да сярэдзіны ракі і згаснуць толькі з першай зоркай, якая праклюнецца на небе. Выехаўшы з Сяльца раніцай, Ефрасіння, хаця і стамілася за дзень, вырашыла пасядзець на беразе, а пасля праплыць у ладдзі, каб зірнуць у вячэрнюю ваду.

Яна надта любіла гэтае месца на беразе, ля Сафіі, якую з такой любоўю будаваў некалі дзед Усяслаў. Тут бегала яна дзяўчынкай-малечай, гукала вясну разам з карагодам дзяўчат, якім, як памятае, ледзь даставала тады да станікаў. Тут стаяла яна, прамачыўшы ўзорныя пантофлі, калі адплывалі ў ссылку ў Візантыю полацкія князі, якіх выслаў туды помслівы Мсціслаў за адмову ісці разам у паход на полаўцаў Тут жа ўпершыню прыйшло да яе вешчае бачанне: плыла ў лодцы і раптам ўбачыла, што ўваходзіць у ейную царкву на Палаце князь Рагвалод Барысавіч — а пасля таго неўзабаве і папраўдзе вярнуўся ён у Полацк са ссылкі і стаў вялікім кпязем замест бацькі, князя Барыса. Аднойчы, таксама на змярканні, убачыла яна ў вадзе, што схілілася над рукапісам манашка Еўпраксія, сястра стрыечная Звеніслава Барысаўна, і раптам запалала вакол, але пергамен не гарэў. Цішком запыталася пасля ў Еўпраксіі, ці не піша яна, часам, летапіс пра справы манастырскія, і тая ашаломлена прызналася, што піша, але нікому апроч Бога, пра тое не ведама, адкуль жа можа ведаць пра тое Ефрасіння?