Выбрать главу

Трыхат асцярожна павярнуў галаву ў другі бок. Тая ж карціна. Яснасці ніколькі не дадалося. Паглядзець назад немагчыма. Не ўстаць. А вось прыпадняць галаву, глянуць на тое, што знаходзіцца перад ім, Ратэнгут мог. Коштам неймаверных намаганняў мужчына ажыццявіў задуманае. Сцяна... Доўга ўтрымліваць галаву на вазе Трыхат быў не ў стане. Апусціў яе на падлогу, са спазненнем зразумеў, што адчувае холад. I не толькі галавой, але і ўсім целам. Насуперак чаканням, холад не раздражняў, а наадварот — прыглушаў боль. Прымушаў мозгпрацавацьхутчэй. Каменны мех, земляны дол. Чалавек нечакана злавіў сябе на думцы пра тое, што яму знаёма падобнае спалучэнне. У галаве пачаў плесціся асацыятыўны ланцужок: камень-зямля-цемра-волкасць...

Вязніца! Разгадка дасталася дарагой цаной — па розуму нібыта сцебанулі бізуном. На момант ад рэзкага болю Ратэнгут нават страціў арыентацыю, але вытрымаў, не страціў прытомнасці. Дачакаўшыся, калі болевыя раздражненні аслабеюць, Трыхат пачаў патроху раскручваць клубок Арыядны. Турма. Пакаранне за злачынства. Правіна. Але якая? Хто і за што кінуў Ратэнгута ў каменны мяшок, папярэдне падвергнуўшы яго доўгім катаванням?..

Знямога і боль. Жудасны. Нялюдскі. У параўнанні з якім цяперашнія яго пакуты — лёгкае недамаганне. Путы. Цьмяна адрозны голас святара, які праводзіць допыт. Патрабуе... Што? Памяць здрадліва маўчапа.

Мужчына зрабіў яшчэ адзін глыбокі ўдых, дазволіўшы сэрцу прагнаць кісларод па артэрыях і венах. Ратэнгут павінен успомніць, знайсці адказ. Г эта вельмі важна. Сказаць чаму Трыхат не мог. Адчуваў... Мужчына сабраўся з думкамі, паспрабаваў вывудзіць з памяці падзеі апошніх гадзін. Дарэмна. Розум наадрэз адмаўляўся скпадаць асобныя элементы мазаікі. Падкідваў толькі разрозненыя ўспаміны. Апе здавацца Ратэнгут не збіраўся. Сам не ведаючы чаму, быў упэўнены ў тым, што гэта не ў яго правілах. Што мог патрабаваць святар? Што наогул патрабуюцьтыя, хто праводзіцьдопыт?.. Прызнанне! Думка была падобная на выбліск маланкі. Ну, вядома, ж — прызнанне віны! А, калі допыт вёў святар, значыць, патрабавалася прызнанне ў граху або віне ерасі. Грахоў за сабой Трыхат, як ні намагаўся, прыгадаць не мог, а вось ерась... Гледзячы што разумець пад ёй. Для некаторых ерась — гэта адступніцтва, для іншых — жаданне выправіць дагматы, зрабіць свет лепшым...

Думкі варочаліся нібы масіўныя, даўно не змазаныя шасцярні. Болевыя раздражненні не дазвалялі мужчыне цалкам задзейнічаць патэнцыял мозгу. Давялося задавольвацца малым. Крок за крокам спрабаваць намацаць вер­ны шлях. Ерась. Абвінавачаны ў ерасі. Ніякіх сумневаў быць не можа. Бо за грэх на вогнішча не адпраўляюць. Трыхат уразіўся падкінутай падсвядомасцю думцы. Прысуд вынесены. 3 таго моманту мінула нямапа часу. Вогнішча. Усёпажыральнае полымя палохала да ікаўкі, прымушала рукі і ногі дробна падрыгваць, а сківіцы стукаць адна аб адну. Прытомнасць, што знаходзілася на краі правалу, ледзь не павапілася ў яго. Мужчыну ахапіла трапятанне. Потым было толькі адчуванне быцця. Без думак і пачуццяў. I гэта цягнулася бясконца доўга...

Трыхат ачуняў ад грукату ўласнага сэрца. Раптам накаціў жах. Некалькі бясконца доўгіх імгненняў Ратэнгут імкнуўся ўсвядоміць, што ж з ім ўсё ж такі адбылося. Пагарджаючы болем і шумам у галаве, усё глыбей апускаўся ў падсвядомасць.

Знойдзенае ў ёй спапохала яшчэ больш.Працяглыя знясільваючыя катаванні. Патрабаванне прызнаць віну. Бяссілле і расчараванне ў сабе. Трыхат аказаўся слабы. Не вытрымаў здзекаў. Прызнаўся ва ўсім. Нават у тым, чаго не рабіў i пра што не думаў. А як не прызнацца, калі табе расцягваюць жылы на прэнгу, садзяць на «іспанскага асла», дробняць косткі прэсам для канечнасцяў, раздзіраюць анус «грушай»...

Чарада ўспамінаў выкпікала эфект даміно. На разгарачаны мозг нібыта выплюхнулі вядро халоднай вады. Яна імгненна працверазіла розум і прымусіла яго працаваць. I адразу ж мужчына прыгадаў святара, сакратара, гарадскога галаву, бюргераў. Для суддзі ўсё было зразумела i без «добраахвотнага» прызнання Трыхата, апе закон патрабаваў выканаць усе юрыдычныя фармальнасці. I прызнанне вінаватага было адным з краевугольных камянёў судовага працэсу. Святому аддзелу расследаванняў ерэтычнай грахоўнасці патрабавалася вяртанне «заблуднай авечкі» ваўлонне Царквы...

Вяртанне нават праз аўтадафэ.

Ад адной толькі думкі пра смерць мужчыну пачынала калаціць. Не столькі ад страху, колькі ад абурэння. Падумаць толькі — убогія гнаявыя чарвякі караюць смерцю звышістоту!

Трыхат прыгадаўусё...