Рэальных падставаў спадзявацца на нейкія змены няма. Ёсць надзея. I есць падставы ідэальныя. Гэта сапраўдны суверэнітэт Беларусі, дзяржаўная мова, ліквідацыя папярэдняе цзнзуры, некалькі раўнапраўных літаратурных суполак са сваімі выданнямі i выдавецтвамі. I ўсё гэта — у дэмакратычным грамадстве. Якія вынікі? Вынікі, вядома, фантастычныя, але не без логікі. Разнастайная літаратурная прадукцыя прыцягне шырокага чытача, нацыянальнае адраджэнне выкліча да жыцця масавую літаратурную творчасць, у якой многія сбнняшнія геніі проста патонуць, затое ўзвысяцца велічыні сапраўдныя, адбудзецца дыферэнцыяцыя літаратуры, пераацэнка кашгоўнасцяў, якую будзе праводзіць новая крытыка. Нарэшце, як Мендзялееў у сне ўбачыў сваю табліцу, з гэткай жа яснасцю мы ўбачым структуру літаратурнага працэсу, пункты адліку, шляхі, пусткі, градацыі, пераемнасці... Толькі тады мы набудзем права сказаць, што ў свеце ёсць не толькі пара-тройка самародкаў з Веларусі, а цэлая нацыянальная літаратура. Шлях да яе ляжыць праз палітычныя завалы. Таму абнадзейвае, што многія літаратары сення заняліся палітыкай.
Крытык, калі хочаце,— гэта літаратар, які праз сваю асаблівую дасведчанасць у нябачных чытачу таямніцах творчасці, у літаратурных набытках гісторыі i свету арганічна не можа пісаць пасрэдныя творы. Як рамеснік, я думаю, кожны крытык — патэнцыяльны празаік ці паэт, прычым не з горшых. Гэта, дарэчы, i спакушае некаторых крытыкаў «падняць свой цэнз». Напрыклад, калі А.Станюта добра ведае механіку творчасці, чаму б яму не напісаць аповесць?
Асабіста мне цікава зрабіць тое, чаш я зрабіць не магу. Бо літаратура — есць пераадоленне сябе. Не ў сэнсе 5 старонак у дзень, a ў сэнсе — зрабі ўсё, што можаш, i трошкі больш. Дзе пачынаецца гэтае самапераадоленне — там сканчаецца рамяство. Пісаць такую прозу, як пішуць Рубанаў ці Саламаха, такія вершы, як у Камейшы ці Мятліцкага... Тут для мяне няма таямніцы, i таму мне гэта не цікава.
Я лічу, што пры сённяшнім становішчы нашае літаратуры, гіры ейных хваробах не называць ёй у твар гэтыя хваробы, абыходзіцца агульнай фразай, кал i настаў час пераацзнкі, i спадчыны, i сучаснага даробку,— проста не мае сэнсу. Магчыма, гэта i прымітыўны падыход, але ў кожным артыкуле пры кожнай выснове павінны фігураваць пэўныя творы i імёны. Такой пазіцыі ў сучаснай крытыкі няма. Яна па інерцыі больш схільная да намекаў. А можа, i не па інерцыі, а па сваей імітатарскай сутнасці?..
1989
СП I Я
Словы «я» i «мы» адрозніваюцца гэтаксама, як «вытворчасць» i «размеркаванне». Што тут першаснае? Досвед вялізнай дзяржавы, якая 70 гадоў перад усім ставіла «мы», размеркаванне, гэты досвед — нашае цяперашняе жыцце. I літаратура.
Я — «ego» — стала знакам дрэннае маралі. Нібы катвігамі, яно абчаплянае ўсялякімі «ізмамі» i «цэнтрызмамі». Ягоны здаровы сэнс прадзіраецца да жыцця ў вышядзе самых розных эўфемізмаў: «вярнуць пачуццё гаспадара», «індывідуальная творчая праца», «суб'ектыўны фактар»...
Вярнуць пачуцце гаспадара — абсурдны лозунг часу. Вярнуць можна тое, чаш не маеш. А «я» тут. Гаспадар, вытворца i творца — тут, у кожным з нас. Як, дарэчы, i мова, i нацыя, i літаратура,— тут. I не мову трэба вяртаць цароду, а сябе — мове, не літаратуру — народу, а сябе — літаратуры. Інтымнае трэба вяртаць інтымна. А шлях ратунку — гэта чарговая мабілізацыя «мы», чарговае размеркаванне i пераразмеркаванне, ад якога, вядома, ні мовы, ні нацыі, ні літаратуры не прыбудзе. Ці вы яшчэ не адчулі бясплённасць вашых пажарных высілкаў?
Вярнуць сябе — гэта значыць вярнуць сабе волю, свабоду.
Вярнуць мову, літаратуру, нацыю — гэта значыць вярнуць «я» мове, літаратуры, нацыі.
Сапраўдны ратунак мовы — у вызваленні яе з-пад манаполіі вузкага асяродку карыстальнікаў i вузкіх жа нарматываў. Боязна. Я не магу надрукаваць свае думкі сваёй мовай ні ў адным афіцыйным выданні.