Мае думкі там будуць прыведзеныя да афіцыйных моўных карматываў. З мяккім знакам ці без яго — гэта не толькі два розныя правапісы, але i два розныя мысленні.
Вы хочаце, каб загаварыў народ. А народ не хоча i не будзе гаварыць на мове, якая, апрача ўсяго іншага, не сама па сабе, не апафеоз пэўнага нацыянальнага светапогляду, a ўсяго толькі люстэрка пэўнай сацыяльнай дактрыны, дрэнны варыянт, «наречие» ішлай мовы — вялікай, магістральнай, сусветнай. Адраджаць трэба не мову як такую, не мову ўвогуле, а яе абсалютнае «я», зацертае ў тлумным і ліпкім «мы». Найперш мову трэба тварыць, а не размяркоўваць яе туды, туды i туды. Вярнуць знявечаную «кабінетным развіццем», непрыстасаваную да гарадекіх умоваў, абкарнаную мову ў вусны народа? Абсурд.
Ратунак літаратуры — таксама ў дэманапалізацыі. I таксама боязна. Поўная свабода, якая ў звычайнай савецкай свядомасці асацыюецца адно з амаральнай усёдазволенасцю,— страшнаватае слова, якое вьшушае чаршвы раз зліпнуцца ў выратавальнае «мы».
Ратунак гаспадаркі — у вяртанні прыватнае ўласнасці. Слушна заўважана: без яе чалавек не можа быць зусім свабодны, вытворца — зусім прадукцыйны, творца — зусім творчы, зусім «я».
«Мы» не з'яўляецца суб'ектам творчасці i вытворчасці. На гэтым полі сабраў гэтыя сто пудоў хлеба я, а не «мы», не калгас імя Суворава. За гэтым станком стаіць толькі адзін гэты работнік. Гэтаму чалавеку ставіць пломбу ў зуб вось гэты лекар, а не савецкая медыцына i не калектыў паліклінікі № 8. Гэты верш напісаў я.
Верш бяздарны, як, дарэчы, i ўся кніжка. Але В.Быкаў напісаў добрую аповесць i быццам бы пакрыў маральныя выдаткі ад майго зборніка. Б.Сачанка выдаў Набокава i пакрыў выдаткі матэрыяльныя. За спінаю ў мяне — Багушэвіч, Купала, Гарэцкі. Ці не праўда, усе гэта — наша нацыянальная літаратура, даволі прэзентабельнае «мы», у якім бяздарнасць майго верша — амаль незаўважны эпізод? I што з таго, што я ўтрыманец гэтага «мы»? Яшчэ горш быць эгаістам...
Утрыманцы есць у кожнай літаратуры свету. Але бяда, калі філасофія «незаўважнага эпізоду» запануе. Тады ўжо ніякі Быкаў не здолее выратаваць прэстыж нацыянальнага прыгожага пісьменства, ніякі Набокаў не паправіць фінансавыя справы нашай літаратуры. 70-гадовая арыентацыя на «мы», на размеркаванне i ўраўнілаўку сталася для літаратуры згубным шляхам. Хіба вы яшчэ не бачыце гэтага?
А справа ў тым, што ва ўсе часы нацыянальную літаратуру ствараю толькі я. Што я зраблю — тое i будзе. Ніякія калектывізмы, саюзы i пленумы не заменяць мяне. Калі хочаце, літаратура — гэта сукупнасць творчых эгаізмаў, творчых сусветаў. Яна тым больш багатая, чым больш непадобныя гэтыя сусветы.
Байкі пра тое, што каб выспеліўся талент, трэба сотні няздараў,— гэта толькі байкі. З якіх соцень выйшлі Багушэвіч ці Купала? Усе адбыдося якраз наадварот, Як заўважыў Ф.Кафка, геній, праходзячы, прабівае ў сцяне зяўру, у якую тады сунуцца ўсе астатнія. «Мы» не могуць ісці паперадзе «я». А глебай для «я» есць не сотні дробных творцаў, а свой край i свае людзі ў ім.
Прамоўце: «Я» i адчуйце неабмежаванасць сваіх магчымасцяў, сваю ні з кім не падзеленую свабоду i ні з кім не падзеленую адказнасць. Для кожнага гэта — прасвятленне. Нават не кажучы пра здольнасці, вы павінны адшукаць свае зыходнае «я», каб рэалізавацца максімальна, на колькі вас есць.
Зрабі ўсе, што можаш, i трошкі больш.
Поўная свабода — гэта i ёсць поўная адказнасць перад сабою.
Вось што цяпер адбываецца i ў літаратуры, i ў палітыцы, i ў эканоміцы,— паўсюль. Людзі, прадпрыемствы, цэлыя рэспублікі апынуліся перад магчымасцю вызвалення. I кожны гэтую магчымасць рэалізуе пасвойму настолькі, наколькі прагне свабоды, будучыні, жыцця.
Калі ў вас есць такая прага, вас не спалохае заклік да незалежнасці Беларусі — яе ўласнасці на самую сябе i адказнасці за самую сябе, яе падначаленасці толькі самой сабе, яе роўнага партнерства з іншымі краінамі. Сорамна Беларусі жыць горш за Літву, Венгрыю, Галандыю. Сорамна пісаць горш за Быкава i Маркеса.
«Не кожнаму дадзена»? Рэч не ў гэтым. Рэч у змірэнні, у нехаці, з якой сёння робіцца ці не ўся беларуская літаратура. Калі я прагну дзіва, гірагну ўразіць сябе, цябе i свет, прагну пісаць цікавей за іншых, прагну пераскочыць самога сябе, тады пры ўсёй маёй «зыходнай бяздарнасці» я не магу напісаць слабы твор. Будуць блытацца словы i фразы, будзе губляцца думка, але... Гэта ўжо справа часу, досведу, практыкі. Абы не страціць прагу. Не прамяняць яе на нятворчыя стымулы i не ўляпіцца ў гэтае «мы».
«Мы» — гэта вяршыня філасофіі «не кожнаму дадзена», апафеоз ураўнілаўкі. Сярод нас няма геніяў, але ніхто i не бяздарны. Так, каб зусім. Татальная пасрэднасць.