Выраз «не кожнаму дадзена» справядлівы роўна настолькі, наколькі не кожнаму дадзена быць свабодным, а значыць — не справядлівы ўвогуле.
Беларуская савецкая літаратура — не проста, не зусім беларуская літаратура. Настолькі не зусім, наколькі савецкая.
Савецкая — гэта не проста звыклае дэкаратыўнае азначэнне. I калі не зусім раскрыліся таленты Чорнага, Мележа, Янішчыц, пра што цяпер шмат пішуць, дык гэтае не зусім i тлумачыцца словам «савецкая», якім іхнія абсалютныя таленты /беларускі пісьменнік/ удакладняюцца /беларускі савецкі пісьменнік/. Савецкая — гэта значыць сацыяльная, гэта значыць «мы». Але калі вы гаворыце, што ў нас есць набыткі, i называеце пры гэтым Чорнага, Мележа, Янішчыц,— вы маеце на ўвазе «я» кожнага з ix, «ego».
Я чытаю тое, што пішуць мае раўналеткі, i бачу, што пасля ўступлення ў СП, у «мы», яны сталі пісаць гладчэй, але больш скавана i таму шрш. Магчыма, яны страчваюць кожны свае маральныя i эстэтычныя схільнасці? Магчыма, яшчэ не вызначылі ix... Уяўляю, як мае прынцыпы i схільнасці робяцца часткай нейкіх агульных схільнасцяў. I мне ўжо не трэба мучыцца, шукаць, а самае галоўнае — не трэба ні за што адказваць. Гэтак я страчваю волю...
Яны глядзяць на сябе сукупным позіркам свайго атачэння. У СП ім выдаюць квіток-стэрэатып /нумар, як пісаў А.Асташонак/, i яны ўжо імкнуцца адпавядаць гэтаму стэрэатыпу. Усе адно, што гэта — стэрэатып адраджэнца, баязліўца ці п'яніцы, Выдаткі калектывізму... Унутраны пратэст гоніць маладзейшых пісьменнікаў у бар, на бар'ер, які іншы з ix ужо не пераскочыць ніколі. Моцы не хопіць. Ён падзяліў сваю адказнасць за сябе перад сабой з вамі, аддаў свае сілы, сваю мужнасць i волю ў агульны кацел.
Я думаю, адкуль у вершах маіх раўналеткаў так шмат моцных словаў? Крыжы, кроў, віно, Хрыстос i нават — «засранцы». На нейкі час фаталістычныя настроі i фатальная лексіка спаміж маладых паэтаў запанавалі. Цяпер я ведаю — гэта ад слабасці, ад інстынктыўнае патрэбы неяк бараніцца ад панібрацкага ліпучага «мы», ад непазбежнасці i безальтэрнатыўнасці гэтага шляху для иазта, ад нівеліроўкі, ад усялякіх «роўнасці i братэрства»,..
«Бурапена» тых маладых, маладнякоўцаў, ішла ад пачування моцы новага «мы» ў проціборстве са старым! аўтарытэтамі — «я». «Буранена» сёнкяшніх маладых — гэта агонія «мы», якое канае разам з састарэлым бясплбнным ладам, гэта, можа быць, балеснае вылучэнне кожнага «я» з манапольнае агульнасці — СП. Вось розніца. Тады было «мы» супраць «я», а цяпер наадварот. Калі хочаце, гэта спроба рэваншу Купалы i Пушкіна ў тых, хто некалі скідаў ix з карабля гісторыі.
Творца заўсёды самотны. Адному Богу вядомыя ШЛЯХІ яго.
Сёння СП — гэта ўжо толькі структура, шкілет, які паволі рассыпаецца на сонцы.
Шляхі літаратуры ніколі не пачынаюцца з структуратворчасці. I таму марна спадзявацца на новыя структуры, на які-небудзь «Апрель» ці які-небудзь «Красавік». Нішто жывое не пачынаецца са шкілета. Нельга ў шкілет напхаць вантробаў, абцягнуць скурай i — ідзі гуляй.
Усё жывое пачынаецца з маленькага кволага зародку. A літаратура — жывая.
У гісторыі беларускага пісьменства я знаходжу Удалы прыклад літаратурнага аб'яднання. Гэта «Узвышша». Дзесятак асобаў сабраліся i сталі выдаваць часопіс. Добры часопіс. I амаль усе ўзвышэнцы цяпер — класікі. Яны не был i. «мы». У іхняй праграме дэкляравалася якраз адваротнае. Яны былі сябрынаю «я», злучаных прагаю здзіўляць свет.
Каб такія часопісы з'яўляліся, знікалі i зноў з'яўляліся сёння, каб яны былі розныя i заўседы народжаныя спантанна кожнай новай ярагаю здзівіць свет, патрэбныя спрыяльныя грамадскія ўмовы, магчымасць кожнаму ахвотнаму заснаваць такі роўны ў правах з астатнімі /у нашых варунках — з эспэўскімі/ часопіс. Патрэбна адмена папярэдняе цэнзуры, скасаванне ў літаратуры ўсялякага адміністрацыйна-ідэалагічнага падпарадкавання. Усе гэта я магу назваць адным словам — давер да грамадзяніна. Вось у гэтым якраз кірунку сенняшні СП не робіць нічога. А гэта кірунак да свабоды.
Кожная рэдакцыя кожнага літаратурнага часопіса цяпер — гэта бабілонская вежа, дзе сустрэнеш увесь спектар поглядаў. У адной рэдакцыі праз аднаго сядзяць сталініст, прагрэсіст, сталініст, прагрэсіст... Людзі гэтыя, паводле сваіх уяўленняў пра маральнасць, эстэтыку i жыццё ўвогуле, складаюць зусім эклектычнае «цэлае». Адсюль — нехаць. Адсюль i тое, што ў нас няма ніводнага літаратурнага часопіса як такога. А тое, што есць,— акамянелыя структуры.
Калі не зраблю я — не зробіць ніхто. Гэта першае црыказанне гаспадара. Так, як зраблю я, не зробіць ніхто — першае прыказанне творцы.
1990
ТРЫ ПАЭЗІІ