Кожнага разу, калі думаю пра паэзію, я думаю пра жанчыну. Пакуль есць жанчына — нараджаюцца вершы. «Нарадзіўся раман» ці «нарадзіўся артыкул»,— так не кажуць. Нараджаецца толькі паэзія. Тут уладарыць не прагматычны i нават не інтуітыўны пачатак. Тут пануе стыхія, непрадказальная i спантанная. Раптам стала сумна, раптам смешна, раптам заплакала, раптам...
З таго, як мужчына цягнецца да парадку, да сістэмы, да абумоўленасці ўсяго, можна зрабіць выснову, што ен ад пачатку схільны да бюракратызму, да стварэння жорсткіх структур, да культу формы. Правам дужага, непадзельнаю ўладай ці праз любы сэрцу грамадскі парадак, праз умоўнасці ен падпарадкоўвае сабе жанчыну, i тая, блякнучы ды хмурнеючы, ператвараецца ў нявольніцу, што вымушана згаджацца i падначальвацца. Што прыемнае яму — цяпер i ей прыемнае. Ужо нават i думаць пра вызваленне яна не можа, бо ейныя ж хаўрусніцы па плоці заярмяць: ідыётка! супраць улады пайшла! супраць парадку! I вось яна, прыгнятаючы сябе, сарамліва хавае i ўсяляк глушыць у сабе сваю, адрозную ад мужчынскай, духоўную прыроду як нешта непрыстойнае, Яна ўжо імкнецца прыпадобіцца да мужчыны: стрыжэцца пад паўбокс, надзявае штаны /гэта на яе фігуру!/, паліць, п'е...
Але паспрабуй яна паўстаць — нічога не атрымаецца. Вынік будзе той самы. Бо жанчына-Спартак — гэта мужчына ў спадніцы. Імкненне да эмансіпацыі, да роўнасці плоці абяртаецца яшчэ большым рабствам. Таму што за эталон, за тое, да чаго трэба прыраўняцца, узяты мужчына, ягоная ўнутраная прырода, псіхалогія, ягонае грамадскае становішча.
У разменах пра эмансіпацыю /заўсёды альбо «занадта сур'ёзных», агульных i прагматычных — з трыбуны, альбо іранічных, з усмешкай — у побыце/ жанчына разглядаецца як чалавек адрозны ад мужчины толькі некаторымі фізіялагічнымі асаблівасцямі, i толькі гэтая розніда ўлічваецца при «выраўноўванні». Жаночая псіхалогія ў такіх разглядах — нешта загадзя другаснае. Як другасныя i ўсялякія «женсоветы», што існуюць выключна на ўзор арганізацый мужчынскіх. Магчыма, у вогуле любая арганізацыя /а ўжо творчая — без сумлеву/ чужая жаночай прыродзе.
Нявольнідтва разбэйічвае жанчыну. Яе прырода знаходзіць выйсце ў безадказнасці, капрызах, несвядомых учынках. Ці памятаеце фільм «Мілы, дарагі, адзіны»? Жанчына ўчыняе злачыкства i не раскайваецца, не замыкаецца ў сабе, не aпpaўдвae сябе, як зрабіў бы мужчына, a панікуе, самое жыццё для яе — усеабдымны i ўсепранікальны жах! Дарэчы, ужо пасля выхаду гэтага фільма ў часопісе «Крыніца» з'явіўся нарыс, дзе апісана падобная сітуацыя, але з жыцця: жанчына крадзе чужое кемаўля і, схопленая на месцы злачынства, западае ў паніку, у істэрыку. Няма ў яе ані думак, ані пачуццяў, a толькі — жах перад вялізным i страшным, злым светам. Дастаткова асэнсаваць гэтую сітуацыю i агледзецца наўкола, каб зразумець, што ўсе гэта не зыпадкова i не унікальна. Жанчына, якая не набыла або страціла сваю жаночую сутнасць, не мае імунітэту да спакусаў i зла. Яна безабаронная i безадказная.
Але чаму я ўсе гэта пішу? А таму, што, думаючы пра жанчыну, я думаю пра паэзію. Ці не адбываецца тое самае з паззіяй?
Мужчынскі пачатак — празаічны. Мужчына становщца сапраўдным паэтам толькі тады, калі муза яго жанчына. Калі ж i ў паэзіі ен «на пегасе», дык альбо паэзія ягоная набліжаецца да прозы, да імпрзсіі, да эсэ /вершы — верлібры — версеты — проза/, альбо гэта не паэзія.
Сёння ўжо хапае сведчанняў i досведу непапулярнасці паэзіі. Пра гэта — расхожая фраза: «Не люблю паззію». «Не люблю прозу»,-ніхто яшчэ не сказаў. Ніхто нават не ставіў праблему папулярнасці прозы. Давялося б казаць i пісаць пра непапулярнасць літаратуры наогул.
А вось падобная сітуацыя, падобныя суадносіны. «Дзень паэзіі» есць, а «Дня прозы» няма, Жаночы дзень — есць, а мужчынскага — няма. Гэта таму, што проза — літаратура ўвогуле, мужчына — чалавек увогуле. Паэзія ж — другасная, яна нібы ўдакладненне, раздзел прозы. Такое яе месца не ў наглых літаратуразнаўчых стэрэатыпах, але ў жыцці.
Паэзія другасная — з якога часу? З тых часоў, як другаснай стала жанчына.
Гутарка ідзе, калі хочаце, пра чысціню, першаснасць жанру, пра ягоную абсалютную самакаштоўнасць. Другасны жанр ніяк не можа быць чысты. Ен размываецца, асімілюецца больш модным, першасным. Невыпадкова сёння многія паэты выбіраюць прозу, драму, публіцыстыку як «асноўнае». Добра, калі ўсё гэта роўнае i самакаштоўнае ў творчым свеце пісьменніка, усё адпавядае абранаму ім метаду. Напрыклад, анамальнаму сёння рамантызму, як у Караткевіча. Ягоны творчы свет злеплены з самых розных жанравых цаглінаў, але гэта адзін свет, адзін дом. Дык вось, Караткевіч — выключэнне. Найчасцей зусім без метаду i без асобы. Каша. Аўтар сядае да стала з аднолькавым «станам душы» i піша тое, што падкажа прагматычны розум. Вершы? Давай. Прозу?