Калі ласка. Драму?.. A ці не напісаць мне пра гэта драму?..
Сціранне сутнаснай эстэтычнай мяжы паміж рознымі відамі вобразатворчасці прывяло да таго, што паэзія пішацца па празаічных, а то й публіцыстычных законах. Агульнапрынятай нормай стала адсутнасць у вершах лірычнага героя, гэта значыць вобраза аўтара. Называецца некалькі аўтабіяграфічных фактаў, i гэтым асабовая прыналежнасць твора вычэрпваецца. Але ж паэзія — гэта i ёсць лірычны герой.
Я ўжо пісаў пра асноўныя недахопы сучаснай беларускай паэзіі. Дэкаратыўная мова /беларускія паэты думаюць па-руску/, дэкаратыўныя думкі /туманнасць ix дапускае неабмежаванае мноства «прачытанняў»/, дэкаратыўныя пачуцці /звернутыя «ўсярэдзіну», яны толькі кладудда на паперу, але «ўстаць» да чытача ўжо не здатныя/. Да гэтага дадам тое, што аўтар вершаў часта аддзелены ад вечнага агульначалавечага маральнага грунту масай часовых i вельмі сумлеўных умоўнасцяў, найперш ідэалагічнага характару.
Так, многія паэты — зусім i не паэты. Так, многія кнігі таму i ляжаць гадамі на паліцы ў кнігарні, што не закладзена ў ix задача «ўстаць». Але што ж з іншага боку, з лепшага? Быкаў — чысты жанр, Брыль — чысты... А астатняе — пасярэдзіне, часта пасрэднае.
Таму i пачаў я гутарку пра чысціню жанру. Як у прозе эталонам ёсць усё ж такі мужчынская проза, так у паэзіі — усё ж такі жаночая паэзія.
Не асабліва, праўда, надаралася жанчынам пісаць. Але глыбей за ix у самую сутнасць паэзіі ніхто, бадай, i не пранікаў. Ніводзін мужчына.
Пачытайце Габрыэлу Містраль. Але не мяркуйце па «ўзроўню», па майстэрству. Пакіньце гэтыя чыста мужчынскія крытэрыі рамяства. Мяркуйце па тым, як поўна, арганічна i даступна адлюстраваная ў вершах гэтая ні да чога не падобная псіхалогія жанчыны. Як на банальным кляновым лістку паміж старонак фаліянта адлюстраванае ўсё наша зямное жыццё. А лепш не мяркуйце ўвогуле. Пастарайцеся зразумець. Магчыма, вы паразумнееце...
Жаночая паэзія — гэта як куток натуральнай природы ў самой прыродзе-паэзіі, у межах жанру. Колькі набудавана тут усяго з дубу i бетону! А вось — закінуты глухі парк, дзе ўсё расце як хоча. /Адзін паэт назваў свой зборнік вершаў «Парк». У выдавецтве пратэставалі, маўляў, гэта амаль тэхнічны тэрмін. Трэба што-небудзь накшталт «Гронкі радасці»./ Быццам нікому, ні па якіх прагматичных меркаваннях гэты парк не патрэбны. Але знікне ён, знікне паэзія ўвогуле. Вырадзіцца. Ператворыцца ў нейкі «лірычны гермафрадыт», не здольны нараджаць. I сімптомаў гэтаму колькі заўгодна.
Напрыклад, наша жаночая паэзія «сярэдняга пакалення». Чым яна адрозніваецца ад мужчынскай? Тая ж дэкаратыўнасць, тая ж звернутасць пачуцця «ўсярэдзіну», тыя ж шоры агульнапрынятасці. Паміж сабой яны таксама вельмі падобныя. Хіба што настойлівы зварот да жаночых вобразаў нацыянальнае гісторыі адрознівае ix ад паэтаў-мужчын. З ікшага боку, гэтая вось устаноўка — пісаць менавіта пра жанчын, як i кожная іншая прагматичная ўстаноўка, скоўвае ix. Яны не стыхійння, не непрадказальныя. Розніца ж іхніх паэзій паміж сабой — не ў адрозных «станах душы», a зноў-такі ў назыўных аўтабіяграфічных фактах. Зрэшты, i біяграфіі нашых паэтак, ix лёсы таксама падобныя. I не толькі фактамі, але i прышечанасцю духу. I сцяг над імі адзін — белы. Быццам выцвіла на ім чырвоная паласа нкзгоды i жалочае годнасці. I калі раптам спрабуюць яны стаць актыўнымі, смелымі, нечаканымі, дык i смелыя, i актыўныя, i нават нечаканыя яны — па-мужчынску, ёсць вядома, і ўдалыя, «дабротныя» вершы i, можа быць, няхепскія зборнікі, але зноў жа па-мужчынску ўдалыя i някепскія: прагматызмам, досведам літаратурнае работы, беражліва назапашанымі эмоцыямі, а не раптоўным i моцным пачуццем. Такім нязвыклым. Такім... чорт ведае якім. Іншымі словамі, наша паэтка запісвае толькі тое, што можа зразумець, прэпараваўшы гэта крытэрыямі часопіснага i выдавецкага рэдактара, Калі ж на пяро просіцца «чорт ведае што» /можа бьщь, ейная жаночая прырода просіцца/ ды яшчэ ў «чорт ведае якой» форме, яна спрактыкаванаю рукой рамесніка адкідае гэта, як непатрэбнае, «негабарытнае».
Па-жаночы першасныя вершы я знаходжу сення альбо сярод практыкавамняў пачатковак — яшчэ неўтаймаваных, це абняволеных «персанальным таўром», альбо ў паэзіі старэйшага пакалення. Напрыклад, у Яўгеніі Пфляўмбаўм:
Не вымагаю я ў жыцця —
Пад сонечнай каронаю —
Ані драбіны пачуцця,
Hi яблыка чырвонага.
Не вымагаю ні хвальбы.
Hi віншавальных клічнікаў —