Яны, як познія грыбы
Дажджыстага кастрычніка.
Hi абароны, ні спагад,
Hi літасці ганебнае...
Хай вес белы снегапад
На мой адзіны панарад —
На вершаванне зрэбнае.
I не чакаючы здаўна
Падзякі замаруджанай,
Адно баюся, каб мана,
Залішне ўгрэўшыся з віна,
Зайшла ў мой дом астуджаны.
Глядзіце, тут нічога не прыдумана. У гэтым простым вершы, здаецца, зусім па-свойму перададзена адчуванне старасці. I я, чытач, бяру гэтае асаблівае адчуванне сабе, такога ў мяне яшчэ няма, так я яшчэ не адчуваў, і цяпер мае ўяўленне пра свет i пра сябе будзе больш дакладнае i больш багатае роўна на гэтае вось адчуванне... Ну, а калi ўсе вершы Пфляўмбаўм нясуць кожны свае адчуванне?.. Напрыклад, вось гэты страшнаваты верш:
Ужо ж астатняя бяда,
Калі самой сябе шкада,
Калі ў люстэрка гляне боль,
I, можа быць, нічога больш.
А што хацела б ты цяпер?
Сысці з двара, як робіць звер,
Калі гайдаюцца лясы,
А ен цураецца красы,—
Яму патрэбен срэбны мох,
Каб ён, стамлёны, ўрэшце лёг.
Ці думалі вы, шаноўны чытач, калі-небудзь пра тое, як вы будзеце паміраць?..
Жанчына нашмат больш жорстка кантактуе з будзеннай рэальнасцю, чым мужчына. I «ўзлет над бытам» ад яе патрабуецца болыпы. Хоць i не так, як мужчына, «аснашчаная» яна сістэмай, парадкам, дысцыплінай. Але ўзлятаць ей даводзіцца спачатку да зыходнага /мужчынскага/ узроўню, a толькі потым — яшчэ i яшчэ — да ўзроўню творчасці. Зусім не кожнай гэта пад сілу. Іншая задаволіцца i агульнапрынятым. A іншая — i ўзляцеўшы, не ўтрымаецца. Ці не найчасцей жанчына ставала паэткай цаной уласнага жыцця? Як Ларыса Геніюш, напрыклад. Паэт-трыбун, які да самай смерці служыў толькі Бацькаўшчыне i ані разу нідзе i нікому не схлусіў. Бацькаўшчына — муза трыбуна...
Хоць душа твая гордая ў ранах
З непрытомнага болю крычыць,
У гарэлцы чужой i дурманнай
Імя нашага не палашчы.
Пі, калі цябе піці прымусілі,
Калі волі не маеш чамусь.
Не кранай толькі п'янымі вуснамі,
П'яным клічам не кліч Беларусь.
Не гарэлкай, не таннай слязою,
Пад ударамі ўпаўшы плашмя,
Шмат хто з нас захлынуўся крывею
За яе дарагое імя.
Чаго тут больш: прагматычнага разліку ці шчырага абурэння i мацярынскае горычы?..
Паэзія для Геніюш ніколі, мусіць, не ўяўляла з сябе фармальнага інтарэсу, як гульня ці як прафесія. Ей пісалася. I разнастайнасць формаў у яе, хутчэй за ўсе, стыхійная, спантанная. Лірычны вобраз жанчыны-патрыёткі — ва ўсіх вершах. Нехта скажа: як проста! Так, проста. Сфальшаваць проста. Паспрабуйце, скажыце пра сябе, як пра дачку свае Бацькаўшчыны, свае зямлі так, каб вам паверылі не толькі літаратурныя крытыкі. Хоць бы вось так:
Блукаю сення па родным краі
Збалелым ценем,
Хачу быць кропляй, што перапаўняе
Чару цярпення.
Хачу быць словам, што выпраўляе
На шлях сапраўдны,
Сілай, што перамагае
Ў баі за праўду.
Пад тваім небам, чыстым i сінім,
Быць канапелькай,
Быць тваім светлым святым успамінам,
Мая зямелька.
Зразумела, чаму некаторыя беларусы атаясамліваюць вобраз Беларусі i вобраз Ларысы Геніюш. Для астатніх жа русіфікацыя выкрасліла з думак, адчуванняў i лексікону гэтую тоеснасць: Радзіма — маці, маці — родная мова...
Толькі зусім нядаўна пачала друкавацца Пфляўмбаўм, толькі выбарачна друкуецца Геніюш, зусім да апошняга часу не друкавалася ў БССР Наталля Арсеннева. Тры паэткі аднаго пакалення. Тры розныя паэзіі. Усе тры прайшлі сталінскія лагеры i ссылку. Пфляўмбаўм цяпер жыве ў Менску, Геніюш — некалькі гадоў таму яе не стала — жыла ў Зэльве Гзрадзенскай вобласці, Арсеннева жыве ў ЗША.
Па-мойму, гэтых звестак дастаткова, каб зразумець, што кожная з гэтых паэтак — па-свойму эмігрантка. Ці не там, у эміграцыі ўнутранай i вонкавай, нам, беларусам, трэба шукаць сляды сваіх жанчын i нацыянальнае паэзіі? /Заўважце, эміграцыя для беларускае паэзіі — устойлівая тэма, ад Багдановіча да Дранько-Майсюка./ Дзякуй Богу i гэтым тром жанчынам, што яны былі i йсць. Але ж дагэтуль мясцовыя ідэолагі складаюць пра Арсенневу брудныя памфлеты. Маўляў, за вайной не пайшла ў партызаны, а жыла сабе пры акупацыйных уладах, ды яшчэ вершы пісала. Радасныя, маўляў, былі вершы...