Сцюдзёныя хмары паўзуць у руіны,
Настыглую цэглу лілёвяць i сіпяць...
I ходзіць па месце змярканне у зрэб'і,
Ссінелымі пальцамі сэрцы цярэбіць.
Не ўцяміш,— ці змрок нам туманіць галовы,
Ці пыл успамінаў, ці водгулле словаў
Пачутых калісьці,— i даўна й нядаўна,
А можа, й ніколі нікім не складаных?
А тут — перад намі йшчэ студзень i люты,
Тут — вогкага ветру прастуджаны хлюпат,
I неба — прадонны ў нязнанае вылам,
I тое, што сэрца — чамусьці астыла...
Паэт i ўлады, лірык i вайна, восеньскі краявід з павешанымі, тонкае душэўнае перажыванне i грубая фізічная пакута — ці можа i як можа гэта суадносіцца? Якое месца лірыка там, дзе пануе дзікунства, дзе кроў i гвалт? — вось пытанкі, якія хвалявалі Арсенневу ў часе вайны, якія ні да яе, ні пасля яе нікім у беларускай паэзіі не закранутыя. Галоўныя пытанні сусветнае літаратуры — пытанні жыцця i смерці.
У вогуле пра вайну напісана шмат вершаў i паэм. Але ўсе яны — з пазіцыі ад пачатку правільнага чалавека, «узброенага» адназкачнымі ідэалагічнымі ацэнкамі. У Арсенневай жа — з пазіцыі проста чалавека, чалавека, які вагаецца, жаичыны.
Але кайбольш вядомая /у вузкіх, зразумела, колах/ Арсеннева як паэт-мастак, акварэліст:
Свежым снегам асыпаў снежань
вайстраверхія дахі вежаў,
камяніцы, каменне брукаў,
бровы жвавых наўздзіў людзей.
Пад аснежаны сэрца стукат
выплятаю я сетку сцежак
на бязмежным абсягу снежным,
дзе ружовы разліўся дзень...
Пачынаючы размову пра паэзію, пра жанчыну, я думаў зусім не пра «томную» «прекрасную даму», не пра стимуляцыю жаночых капрызаў i істэрыі, не пра плюгкую «свабоду любві». Я думаю пра жанчыну-патрыётку, такую, як Геніюш, жанчыну-мастачку, такую, як Арсеннева, пра жанчыну, якой цяжка /і не трэба/ падабраць нейкае ўмоўнае вызначэнне,— Пфляўмбаўм. Усе яны незалежныя, вольныя жанчыны, якія не робяць для сябе крэда з вядомае жаночае слабасці. Не нявольніцы, але i не рэвалюцыянеркі ў жаночым пытанні. Свабода для ix не мэта, але прырода, яна ў крыві, а не ў роўнасці з мужчинам. Пасвойму яна бясконца вышэй за мужчынскую природу.
Вось бы сустрэцца з імі тады, калі яны толькі пачыналі, у дваццатыя гады. Фатаграфіі таго часу, вядома ж, не даюць поўнага ўяўлення, але на ix — жанчыны. Тагачасныя жанчыны, «вызваленыя рэвалюцыяй», не ведалі яшчэ, што, імкнучыся неяк фармальна ўзаконіць сваю свабоду, яны асуджаюць наступніц на яшчэ большае закабаленне.
Галоўнае ж тут тое, што ўсялякая сувязь паміж паэткамі старэйшага i сярэдняга пакаленняў была перарвана ці нават ніколі i не наладжвалася. Сённяшняму «сярэдняму пакаленню» яўна не ставала прикладу, нават настаўніка. Яны часта звярталіся да вобразаў Эўфрасінні Полацкай /XII стагоддзе/ альбо Цёткі /памерла ў 1916-м/, а непасрэднае сувязі з папярэдніцамі не мелі. Ці то не маглі мець, ці не хацелі. Пераемнасць была парушаная. Быццам i не было тых трох...
Але ж цяпер мы бачым, ведаем ix, гаворым пра тых, хто ахоўваў прамацярынскі агонь беларускай паэзіі ўсе гэтыя гады. Ці хутка адновіцца перарваная сувязь?
Следам за «сярэднім пакаленнем» прыходзяць у паэзію маладзейшыя. Стаючы больш ці менш заўважнымі фактамі літаратурнага жыцця, ні тыя, ні гэтыя не робяцца з'явамі нацыянальнае літаратуры. «Ля фам» не вырастав, не выспявае ва ўмовах татальнае стандартызацыі i навязаных мужчынам жорсткіх варнянтаў уладкавання жыцця. Магчыма, усё трэба пачынаць з садка, са школы, i прызнаць самакаштоўнасць жаночае псіхалогіі — значыць, прызнаць патрэбу асобнага выхавання i навучання дзяцей...
Нашы паэткі стаюць рэдактарамі, што завалены выдавецкай работай, кандндатамі ўсялякіх навук, што адну за адной распрацоўваюць планавыя тэмы, выкладчыцамі, што ад стомы ледзь «дапаўзаюць» дадому... А названня заняткі, між іншым, лічацца яшчэ найбольш адпаведнымі паэту. Паэту-мужчыну. Але ў падмурку ўсіх гэтых заняткаў — сістэматызацыя, прагматычнае спарадкаванне, перыядызацыя, г.зн. для жанчыны — самаўтаймаванне...