Выбрать главу

Трэба, вядома, аддаць належнае тым, хто падрыхтаваў 4-томнік, хто адшукаў, адкрыў ягоныя забытыя творы, рэканструяваў аповесць «Меланхолія», апрацаваў дзеля першае публікацыі «Камароўскую кроніку», склаў даволі шырокія каментары. Г.М. i Г.І.Гарэцкія, Алесь Адамовіч, Міхась Мушынскі... Не можа быць ніякага сумлеву ў шчырым імкненні рэдкалегіі як найпаўней прадставіць творчасць М.Гарэцкага ў межах выдзеленага друкарскага аб'ёму. У межах...

Пісьменнік Максім Гарэцкі не быў пісьмсннікам, так бы мовіць, у чыстым выглядзе. У поўным сэнсе прызабытага слова ен быў, між іншым, адраджэнцам, песняром маладой беларускай інтэлігенцыі, як называлі яго сучаснікі, адным з тых, хто ўзяўся згарманізаваць беларускую гісторыю, мову, стварыць нацыянальную культуру, будучыню, хто, не асабліва дбаючы пра сябе, рабіў усю падрыхтоўчую работу дзеля наступных літаратараў, гісторыкаў, фалькларыстаў, мовазнаўцаў, філосафаў, сам будучы i першым i другім i трэцім... Гуманітарыем заставаўся Гарэцкі як у грамадскай працы, так i ў прозе сваёй, i ў драматурга, i ў публіцыстыцы. Гэтаксама, згадаем, імпэтна браліся за кожную работу многія нашаніўцы, у тым ліку асабліва блізкі Гарэдкаму паводле амплуа адраджэнца-гуманітарыя Вацлаў Ластоўскі. Будучыня падорыць нашым даследчыкам i гэтую ўдзячную тэму паралеляў: проза Гарэцкага i проза Власта, «Гісторыя беларускае літаратуры» Гарэцкага i «Гісторыя беларускай /крыўскай/ кнігі» Ластоўскага, руска-беларускія слоўнікі, публіцыстыка, крытыка, паэтычныя спробы Гарэцкага i Ластоўскага... Шмат агульнага i ў жыццёвых шляхах адраджэнцаў. Прыкладам інтэлігентнасці i «эўрапэйскасьці» для нашаніўцаў быў Іван Луцкевіч. Пазней Гарэцкі згадваў эпізод уласнага жыцця, калі ляжаў у віленскім. шпіталі з аскялёпкам нямецкае гранаты ў назе: «Не блізкі свет i мокрае надвор'е, а Иван Луцкевіч даведаўся мяне пры першай магчымасці, прынёс вінаграду, разгаманіў мяне, дыхнуў свежай струёй неўміручага жыцця». Таксама тэма. Адргджэнне — «поле» Гарэцкага, дзе ён — плён i стваральнік, дзе ён неадлучны.

Другое «поле», дзе ён — цэнтр i абсяг — Гарэцкія, унікальная з'ява, таленавіты беларускі сялянскі род. Песні матулі Аўфрасіні Гарэцкай, запісаныя сынам, лісты i дзённікі сястры Ганначкі, братоў Парфіра i Гурыка, творы жонкі Леанілы, лісты з фронту сына Леаніда... Цэлы мацярык нацыянальнай, сусветнай культуры ўсплывае з каламутных водаў часу. Захаваць бы ягоную цэльнасць...

«Здаецца, такія ж сяляне i такія ж у ix «культурныя магчымасці», як i ў іншых...» — заўважае А.Адамовіч.

Уступны да Збору твораў артыкул А.Адамовіча неаб'ектывізаваны. Перад намі ўсе ж Адамовіч, а не Гарэцкі. Але ж Гарэцкі — у творах. Аналізуючы ix, крытык увесь час «прымервае» творчасць Гарэцкага да ўласных творчых прынцыпаў. Было б горш, калі б ен адно канструяваў стэрэатып Гарэцкага. Добра, што ў высновах сваіх Адамовіч ідзе не ад гатовае канцэпцыі, але ад твораў, пакідаючы Гарэцкаму поўнае права пісаць так, як той лічыў патрэбным. Праўда, гэткі падыход не без выключэння. Аднойчы крытык усе ж адмовіў класіку ў праве шукаць самарэалізацыі па-за межамі таго «арэалу», які адвеў яму сам.

«Усеагульнае, усей літаратуры, імкненне да сваей аповссці, да нацыянальнага рамана падштурхнула М.Гарэцкага i да напісання ў 1918-1919 гг. аповесці «Дзве душы», дзе ен пайшоў, здаецца, нават супраць уласнага таленту i набытку: піша сюжэтна-рамантычную гісторыю, адрываючыся ад таго, без чаго пазней /ды i раней/ i кроку не ступаў — ад жывой рэальнасці i праўды, як у вялікім, так i дробным.

Ці не прасцей было спаслацца на абмежаваны друкарскі аб'ем? Хоць i не лепшы спосаб, але ж бязгрэшны. Куды больш бязгрэшны, чым шукаць гэтаму аб'ему «ідэйнае тлумачэнне», вінаваціць Гарэцкага ў «адрыве ад праўды», а значыць — у хлусні. Кожнаму знаемаму з віленскім выданнем аповесці 1920 года не выпадае прызнаць вырок А.Адамовіча справядлівым. Мастацкая праўда вобраза /вымысел/ у той ці іншай ступені есць ва ўсіх творах Гарэцкага-празаіка, а дакументальная праўда факта /нават факты біяграфіі аўтара/ — есць i ў «Дзвюх душах». Ці ж не сведчаннем жывой рэальнасці i праўдзівасці твора з'яўляецца публічны суд над галоўным героем аповесці прапаршчыкам Абдзіраловічам, які ў сярэдзіне 20-х гадоў ладзіла ў Вільні беларуская навучэнская моладзь? Псеўданімам «Абдзіраловіч» падпісаў сваю галоўную працу арыгінальны тагачасны эстэтык, паэт, кааператар Ігнат Канчэўскі. Ці ж гэта не своеасаблівае сведчанне тыповасці Абдзіраловіча?