З Гарэцкім атрымалася па волі. Аўтар «Камароўскае кронікі» рздка здраджваў уласнаму пачуццю меры. I такія рэдкія, фрагментарныя збоі прыкметна вытыркаюцца сёння з астатняй, вельмі, як высвятляецца, тонкай, нават капрызлівай творчай плыні. А.Адамовіч знаходзіць аб'ектыўную прычыну такіх збояў у адным з лістоў Гарэцкага: «Канчаю апрацоўваць «Камунараў». Цяжка мне ix пісаць для друку, усё баюся, каб не зрабіць якой памылкі ў асвятленні». Гэта ў снежні 1931 года. Мусіць, Гарэцкі сапраўды быў вымушаны пісаць насупор сабе. У інтарэсах стэрэатыпу, які да сёння атаясамліваецца ў нас з друкам. Стэрэатыпы змяняюцца, але матэрыяльным выражэннем ix па-ранейшаму застаецца не крытыка на вас, а вашыя ўласныя публікацыі. Вось прыклад.
У «Зборы твораў» Гарэцкага — 100 з лішнім купюраў, сарамліва замоўчаных у каментарах. У гэтым сэнсе выданне таксама абсалютны рэкардсмен у сваёй «вазе», сярод збораў твораў. Заўважым, праўда, што ў параўнанні з папярэднім 2-томнікам Гарэцкага /1973 год/ купюраў паменела. Напрыклад, у «Меланхоліі» замест 15-ці стала 4, i неабыякавы чытач шляхам параўнання можа вызначыць сэнс астатніх «/.../».
Між тым наяўныя купюры робяць шкоду не толькі ідэі, але i зместу твора.
«19 траўня. Па загаду начальніка гарнізона нас узбудзілі, узброілі стрэльбамі i скіравалі ў вартавы аддзел на бераг рэчкі. /.../ Усе часці дывізіі былі на сваіх месцах i чакалі сігналу, але, на вялікае шчасце, ноч прайшла спакойна. Удзень не займаліся, a спалі. I так горад у стане аблогі прабыў каля тыдня».
Узнікае пытанне: чыёй аблогі? Купюра сцерла сэнсавую дамінанту гэтага запісу ў «Пракопавым дзённіку» /Т. 4. С. 170/, дакументальны факт. I цяпер запіс выглядае пустым, непатрэбным.
Калі ж сабраць усе купюры 4-томніка ў адно цэлае — гэта таксама будзе Гарэцкі, намі ж точаны бумеранг, які не сёння, дык праз гады, калі мы, можа, i адыдзем ужо, балюча ўрэжацца ў нашыя спіны, як своеасаблівы прыпамін нашчадкаў.
Столькі сказана ва ўступе, у каментарах ухвальнага пра «Камароўскую кроніку», a ў самім творы кал я сямідзесяці /!/ скарачэнняў. Мусіць жа, тыя, хто рэдагаваў выданне, умеюць прааналізаваць «слізкія» мясціны, даць характарыстыку «памылкам». Памылкі класіка — вялікая навука. Дык навошта шрацінамі забароны секчы ягоныя творы, нішчыць уласны навуковы аўтарытэт?
А вось выпадак не зусім далікатнага абыходжання з мовай Гарэцкага — рэдакцыйная расшыфроўка скарочаных аўтарам словаў: «увах/одзячыя/ i вых/одзячыя/ паперы» /Т. 4. С. 164/. Лёгка заўважыць, як Максім Гарэцкі пазбягае механічнага пераносу рускага слова ў беларускую мову. Ён піша: «прыймовы пакой», а не «прыемная», «нараджэнец», а не «нованароджаны», «абавязкі па займанай пасадзе», а не па «займаемай», як цяпер пішуць у газетах. Трэба думаць, што i згаданыя вышэй паперы М.Гарэцкі называў «уваходнымі» i «выходнымі», даючы тым самым добры прыклад тонкага адчування беларускага слова.
Цяжка зразумець, чаму паўсюль у Зборы твораў — «Камароўская хроніка», калі ў арыгінале, як сцвярджае А.Адамовіч,— «кроніка». Думаецца, што «кроніка» для Гарэцкага — прынцыповае напісанне. Магчыма, ен хацеў бачыць свой твор наступным у шэрагу старых беларускіх «кройнік» — Стрыйкоўскага, Бельскага, Літоўскай i Жамойцкай...
Не зразумела таксама, чаму ў каментарах Маркс i Энгельс цытуюцца па-руску, а Скарына ўпарта называецца Георгіем /Т. 2. С. 381, 385/.
Пэўнае купюраванне зрсблена i ў біяграфіі Максіма Гарэцкага. Анідзе ў 4-х тамах не сказана, што аўтар «Камароўскае кронікі» ў 30-я гады быў незаконна рэпрэсаваны i павольна, але няўхільна сцёрты з твару зямлі. Як сцвярджае ўступны артыкул, «жыцце» i «гісторыя» /што з ix спытаеш!/ кідаюць Гарэцкага ў палове 30-га года за межы Беларусі. У расійскай глыбінцы прызнаны беларускі гуманітар, класік беларускас літаратуры будуе нейкую лазню, працуе чарцйжнікам на нейкай фабрыцы, настаўнічае. Быццам такая «перакваліфікацыя» для пісьменніка i вучонага — не нонсэнс.
Паводле ўспамінаў Г.М.Гарэцкай: «У ноч на 4 лістапада 1937 года каля гакка дома нашага развіталіся мы з бацькам казаўсёды». Наступны па часе запіс у «Летапісу жыцця i творчасці»: «1939. Сакавік, 20. М.Гарэцкі пзмер у Комі АССР».
Амаль 9 гадоў Максім Гарзцкі правеў у вымушанай высылцы. З ix год i сто дзбн быў шаны ў адным кірунку, з адной канцоваю мзтай — смерць. «Бо так распарадзіўся лес»,— каментуе А.Адамовіч недавершанасць «Камароўскае кронікі». Ці ж гэта — не ўчарашнія словы, не ўнармаванае блюзнерства застойных часоў?.. Але на кнізе — 1986 год. Апошні том Збору твораў выйшаў разам з цзлай кагортай раманаў рускай літаратуры — узноўленых i новых,— якія адкрыта называюць не жыцце, не гісторыю, не лес, а тых прыстасаванцаў з «Дзвюх душ», якія гіератварыліся ў раўніцеляў культу асобы. Можа, мы даравалі ім? Не. Мы проста яшчэ трохі пабойваемся ix. I нават Гарэцкага, гонар свой у свеце i самую сутнасць сваю, нясём на іхні ахвярнік. Чые ж мы нашчадкі? Ашалелых канкістадораў? Ці тых, неміласэрных, якія нас — у гной, у Сібір, у Комі АССР? Ці ўсе ж...