6 лютага 1993 года яму, Максіму Гарэцкаму, споўніцца 100 гадоў. Трэба да гэтага часу выдаць i пракаментаваць усе, што не ўвайшло ў 4~томнік i ў кнігу «Максім Гарэцкі; Успаміны, артыкулы, дакументы» /Мн., 1984/, якая, па-сўтнасці, з'яўляецца пятым томам «Збору твораў». Мусіць, цяпер для такога выдання асаблівых перашкодаў ужо няма.
1987
ТЛУМАЧЭННЕ САРТРА
Мае сапраўднае пяро будзе апісваць сапраўднымі словам! сапраўдныя рэчы, сам чорт не перашкодзіць тады i мне стаць сапраўдным.
Жан-Поль Сартр
З асаблівым смакам тутэйшы чалавек прамаўляе: мы адсталі ад Захаду на 20 /на 50, на 100/ гадоў. Ці — назаўсёды. Гэта смак міфатворчасці. Захад уяўлиецца таемным у сваёй дасканаласці ідэалам.
Дасведчаны практык вымаўляе такія словы з філасофскім смуткам у голасе.
Ca смакам вымаўляюдда прозвішчы: Пруст, Камю, Сартр,.. Утвараюцца міфы. Як мне здаецца, з асаблівым смакам i заўсёды иеяк грубавата вымаўляецца прозвішча Сар-ртр-р, найбольш лёгка ўтвараецца менавіта гэты міф. Ці не таму лёгка, што пры знаёмстве з тэкстамі рэальнага Сартра ён аказваецца найбольш адпаведным міфалагічнаму ўяўленню пра недасяжны ідэал, пра поспех /«адрыў»/ заходняе літаратуры, мыслярства, эстэтыкі? Ен не расчароўвае. Сартр з Францыі не руйнуе міф Сартра тут, а, наадварот, пераводэіць яго ў шіоскасць рэалістычных уяўленняў.
Асаблівы смак пры гэтым непазбежнага саступае месца філасофскаму смутку...
Пра Сартра кажуць, што ён інтэлектуальна-элітаршл, I кажуць тое альбо з бляскам уваччу, альбо з робленаю абыякавасцю. Я разумею, чаму. Па-першае, тут, у нас, ён ніколі не быў папросту, a быў заўсёды з індэксам: ці то «забаронены», ці то «дазволены», i быў дастугіны толькі выбраным. У Францыі ягоныя кнігі разыходзіліся стотысячнымі накладамі, i ніхто яго там не называў элітарным... Па-другое, ягоную прозу найчасцей разглядалі як філасофскі трактат, а такі падыход, як вядома, нават дзіцячую казку дазваляе зрабіць прадметам інтэлектуальных распрацовак i манаграфій. Што ўжо казаць пра Сартра! Яго называлі буржуазным ідэалістам, а ён пісаў: «Я перакананы матэрыяліст»; яго таўравалі «касмапалітызмам», а ён браў удзел у патрыятычным Руху Супраціву; пра яго казалі: фрэйда-марксіст, экстрэміст, эпатажнік... Да Сартра «прыліпала» ўсё. Бо ці не сам Сартр кожнай сваёй фразай дае падставы для тлумачэнняў: накідвайцеся на мяне! Адныя з вас дакажуць, што я белы, другія — што чорны. Асабліва калі вы ўзброеныя лакмусам якой-небудзь ідэалогіі ці дакладным крытычным інструментарыем. A калі не? Калі адзінае, што ў вас есць — гэта прага спазнаць мяне? Тады вам давядзецца доўга блукаць у пошуках, ажно прыблукаеце вы ўсё ж — да сябе. I здзіўлена выгукнеце пры спатканні: гэта — я?.. Але. Гэта — я.
Пра Сартра створаны манаграфіі, якія больш падобныя да партрэтаў сваіх аўтараў, да практыкаванняў у логіцы, эрудыцыі i насычанай сэнсам фразеалогіі. Адзін выраз «Сартр — экзістэнцыяліст» дазваляе даследчыку выліць на паперу ўвесь запас сваіх ведаў i пачуццяў. I ўсё адно гэта будзе толькі подступ да Сартра. Бліжэйшае знаёмства — атаясаміць сябе з ім, улезці ў ягоную скуру — бадай, немагчымае. Што да экзістэнцыялізму, дык гэта не больш канкрэтна, чым «хеатонтымаруменас» ці «ідыясінкразія», пра якія Сартр піша, згадваючы сваё дзяцінства: «Сэнс гэтых непахісных i цьмяных словаў мне давялося зведаць толькі гадоў праз дзесяць-пятнаццаць, але яны да сення захавалі для мяне сваю непразрыстасць. гэта перагной мае памяці». Зрэшты, піша ён i пра «экзістэнцыялізм»: «Слова набыло такі шырокі i прасцяжны сэнс, што, па сутнасці, ужо зусім нічога не азначае».
Пра Сартра кажуць, што ен адвучвае верыць у Бога i прывучвае верыць у чалавека. Гэта праўда. Чытаючы, мы заўседы прымерваемся да літаратурных герояў, суадносім сябе з імі, каб зразумець ix. Але прымеркі i параўнанні пры гэтым застаюцца ў памяці, літаратурныя праекты прасочваюцца ў падсвядомасць, запаўняюць наша чалавечае «я». I вось мы ўжо любім i ненавідзім любоўю i нянавісцю кніжных герояў, апраўдваем сябе іхнімі апраўданнямі i іхнім розумам выбіраем свой жыццевы шлях.