Выбрать главу

Кал i чытаеш Сартра, прымерваешся толькі да самога сябе. Гэта зусім няпроста. Трэба мець што з чым параўноўваць. Адкінуць убок кніжную матывацыю сваіх рэальных учынкаў, кніжнае ўяўленне пра сябе, усялякія ідэйныя перакананні,— i паглядзець, што застанецца. Менавіта перапоўніўшыся кніжным досведам, Сартр адрынуў яго i стаў пісаць пра рэальнасць, Гэта, бадай, як прасвятленне: я існую. Ведаючы, хто я, я ведаю свае магчымасці, свае месца ў жыцці i чаго мне трэба. Я — творца. Кнігі існуюць для чытання, яны не сцэнарыі, мы не артысты, бо жыцце — не тэатр. A калі гэта так, трэба замест прысвоенага жыць сваім, трэба пазбавіцца містычнага туману невытлумачальнага ірацыяналізму. Я не таму добры, што гэтак загадалі размытыя, неакрэсленыя ў сваёй велічы аўтарытэты, а таму, што на крык «дабро» рэха ніколі не адкажа: «зло». Зло замінае мне здзейсніць мой жыццёвы шлях, быць творцам. Зло разбуральнае. I таму я выбіраю дабро. Я сам называю яго каштоўнасцю, сэнсам свайго жыцця. Гэта зыходны пункт. I мне больш не патрэбны нi Бог, ні цар i нi герой, ні ідэалогія, нi маральныя кодэксы рознага гатунку Я заклаў стваральны лагічны код —дабро, i цяпер мне дастаткова кіравацца ў кожным разе законамі рацыянальнае логікі: аптымальны выбар заўсёды будзе маральны.

Кожны сам творыць сэнс уласнага жыцця, але творачы яго, ён творыць сэнс жыцця ўсіхняга,— кажа Сартр,— бо жыццё — адно. Жыццё кожнага — адно на ўсіх. А таму чым больш вольны будзе выбар /г.зн. чым больш рацыянальны i лагічны /, тым больш ён будзе маральны, бо тым большаю /непадзельнаю/ будзе адказнасць чадавека за сваё — адно на ўсіх — жыццё.

Я, вядома, магу быць i злы. Толькі для гэтага мне трэба ведаць, што ўсё пастаўлена з ног на галаву, што мае зло дасць добрыя вынікі — нечто / адабранай у мяне/ вол дао, нечаю /адабраеай у мяне/ адказнасцго.

Пры падзеле адказнасці непазбежнае ўзнікненне міфаў, блытаніна прычынна-выніковых сувязяў, тлум.

У рэалістычнай жа свядомасці, у рацыянальна арганізаваным грамадстве, дзе прычынна-выніковыя сувязі адладжаныя i не дзюць збояў у логіцы, стары імператыў: «стаўся да іншых, як хацеў бы, каб ставіліся да цябе» — будзе гучаць не як заклінанне ці заклік да «мудрасці продкаў», а будзе абсалютна раўназначны ісціне: каб быць сытым, трэба пад'есці.

Такім чынам, маральнасць адрозніваецца ад ідэалогіі тым, што яна рацыянальная, мэтазшдная, адпавядае простым законам лоіікі. Ірацыянальныя матывы ўчынкаў у рэалістычнай плоскасці нічога не матывуюць. Ірацыянальныя матывы ўчынкаў проста не існуюць. Бо такія прычыны знаходзяцца ў сферы ідэй, а наступствы — у сферы фізічнага існавання чалавека,— яны нічым не звязаныя паміж сабой. Таму я кажу: фашысты забівалі людзей без прычыны. Без прычыны загінуў Сотнікаў. Забіваць i гінуць у імя чаго б там ні было — ненатуральна. Ісці альбо весці каго на пагібель, кіруючыся эмоцыямі i містычным шалам ідэй у душы,— ненатуральна. Я ахвярую сабою дзеля практычнага выратавання цябе ці яго, гэтага помніка архітэктуры, гэтай канкрэтнай ракі. Мая ахвяра павінна быць апраўданая рацыянальна. А чым апраўдана ахвяра Сотнікава? Каму i чаму ен даў ці выратаваў жыцце сваей смерцю? У імя чысціні ідэі, у імя міфу, у імя пустаты загінуў Сотнікаў. Але ж міфы, якія мы ствараем, увесь час змяняюцца. Адныя прухнуць, другія падымаюцца ў цане. Магчыма, праз 50 гадоў чытач ужо зусім не зможа ацаніць ахвяру Сотнікава...

Дык, можа, прычына есць у Рыбака, у Пабла Іб'еты з апавядання Сартра «Мур»? Можа, іхні ўчынак аптымальны? Так. Але іхняя маральнасць, рацыянальны выбар, мэтазгодны ўчынак сутыкаюцца з ірацыяналізмам фашыстаў, якія распараджаюцца іхнімі лёсамі i жыццямі. I фашысты перамагаюць фізічна.

Рацыянальныя матывы Рыбака i Іб'еты ў абставінах ірацыяналізму набываюць непазбежны ірацыянальны працяг. Яны падманулі ворага, а выйшла — сябе. Як ні дзіўна, але абставінам алагізму, якія стварылі фашысты, цалкам адпавядае алагізм Сотнікава i зусім не адпавядае логіка Рыбака. Трагізм Рыбака — у гэтай неадпаведнасці. Аптымальныя паводзіны ў грамадстве, якое арыентуецца на міфы, прыводзяць да абсурднага выніку.

Сцвярджаць, што маральнасць — ірацыянальная, выгадна толькі дэспату i рабу. Толькі ім выгадна прадставіць Дон Кіхота гэткім чуллівым цюхцяем, які «не ведае жыцця», «кніжак начытаўся», «несур'езны», які амаль што не існуе. Тады i галоўны тэзіс любога праўдаборцы — забіваць i крыўдзіць чалавека ненатуральна! — несур'бзны, ірацыянальны, няісны. /Хоць усе якраз наадварот./ Ствараецца адпаведная грамадская думка, дыферэнцыяцыя: каго можна пак» рыўдзіць i забіць, а каго не. Спачатку гэта залежыць ад якасцяў чалавека, потым — ад якасцяў, якія яму прыпісваюць, нарэшце — толькі ад прыхамаці дэспата. Між тым якраз існаванне кожнага чалавека ёсць падставай i месцам для ўвасаблення рэальнае роўнасці ўсіх. Прыярытэты могуць быць у здольнасцях, правох, але не ў існаванні. Яно — першаснае для ўся» го астатняга. Разумение Дон Кіхота як рэальнага чалавека, прызнанне за ім гэтага абсалютнага права — на існаванне — выключае ўсялякую легендарнасць i містыку з ягоных праўдаборчых памкненняў, якія ў выніку могуць разглядацца ў адной маральнай плоскасці з прынцыпамі нашага сучасніка ці з прынятым учора указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.