Выбрать главу

Я н (да Войта). Што ўлады Познані маюць да слаўнага доктара Скарыны?

В о й т (раскрывае паперы, чытае). «Жыгімонт, з ласкі Божай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі і г. д., гаспадар і дзедзіч.

Усім і кожнаму з ваяводаў, кашталянаў, саноўнікаў і ўраднікаў, старостаў... гарадоў і мястэчак, бурмістрам, радцам ( з націскам) войтам і іншым нашым падданым, у якім бы стане, чыне і вартасці яны ні былі ў каралеўстве, панам вяльможным, пастаўленых намі, да якіх дойдзе гэта наша шчырая грамата, а таксама паважаным давераным - наша каралеўскае благаславенне! Шчыра паважаныя давераныя нашы, калі мы зусім нядаўна былі ў горадзе нашым Вільні, паскардзіліся нам Ла-

зар, сын, і Майсей, зяць старога Майсея, іудзея нашага варшаўскага, што слаўны памёршы Іван Скарына, наш віленскі грамадзянін, застаўся вінен яму дзвесце шэсць коп грошаў, а таксама заявілі і давялі, што доктар Францыск, яго брат, узяў сабе ўсё дабро, якое засталося пасля смерці самога Івана. Загадваем гэтаму доктару Францыску заплаціць ім...дзвесце шэсць коп грошаў. А таму, што гэтыя самыя

іудзеі Лазар і Майсей скардзіліся нядаўна ў нашай прысутнасці, што названы доктар Францыск уцёк з горада Вільні, пераязджае з аднаго месца ў другое, бадзяецца і зрабіць ім выплату названай сумы не хоча, загадваем вам, каб для гэтых варшаўскіх іудзеяў Лазара і Майсея ў адносінах да наконт раней названага доктара Францыска Скарыны, у якім бы месцы яны самі або іх павераныя або слугі не знайшлі яго, каб вы цераз іх адшукалі неабходнае і неадкладнае правасуддзе і скарысталі яго да Скарыны як да чалавека беглага і маёмаснага і каб не

вызвалялі яго да таго часу, пакуль сапраўды не задаволіць іх, іудзеяў, на суму ў дзвесце шэсць коп грошаў. І, на нашай міласці, не рабіце па-іншаму. Дзеялася ў Кракаве, у панядзелак [5 лютага] у год Божы тысяча пяцьсот трыццаць другі... (Паказвае

на пячатку.)

Да ўласнага ўказа Каралеўскай Вялікасці»

Я н (забірае ўказ, разглядае подпіс і пячатку).Вы верыце ўсяму гэтаму, сын мой?

В о й т. Я веру каралю, святы айцец. (Схіляе галаву.)

Я н. Трэба яшчэ верыць і Богу, сын мой...

В о й т ( вінавата ). Я не спяшаўся судзіць доктара, святы айцец, і нават збіраўся адпусціць яго, але ж...

Я н. Сын мой, вы да гэтага асабіста ведалі доктара Скарыну?

В о й т. Я добра ведаў яго брата, купца Івана Скарыну. Справядлівы быў чалавек. Яго ўся Познань ведала.

Я н. А што вы скажаце пра старога Мойшу?

В о й т. Тое ж, што і пра сына з зяцем... Ліхвяры... Што ж тут яшчэ скажаш? Толькі ( прыкрывае дзверы, амаль шэптам), здаецца мне, святы айцец, і яны не самі па сабе ўз'еліся на падсуднага. І каралю веру, і грэх вялікі чую. Нутром чую, святы айцец. ( Хрысціцца.)

Я н. Войт, ці не мог бы ты пакінуць нас?

В о й т (пасля паўзы). Мог бы, толькі вельмі баюся, каб вартаўнік не данёс і на мяне, і на вас таму, хто заадно з Мойшам.

Я н. Я вазьму клятву з вартаўніка. Урэшце, епіскап а ці не епіскап?!.

В о й т. Толькі ненадоўга, святы айцец, а то, не дай Божа, і мне будзе тое ж, а то і горай, чым доктару. Тут, у нас у Познані, усе павязаны. Адно слова - ліхвяры... павукі... ( Выходзіць, прычыніўшы дзверы.)

Я н. Доктар Скарына, я паспрабую дапамагчы вам, толькі абяцайце, што застанецеся маім сакратаром і лекарам. Не мне вам казаць пра сваё здароўе.

С к а р ы н а. Хіба ж я калі парушаў клятву Гіпакрата?

Я н. І яшчэ... Пакляніцеся, што не будзеце больш друкаваць ерэтычных кніг на мове люду паспалітага.

С к а р ы н а. Ерэтычных пакуль не буду, а Статут Вялікага княства Літоўскага надрукую!

Я н. Загубіце вы сябе, доктар.

С к а р ы н а. Бадай што... Надрукаваць Статут - мой святы абавязак перад Айчынай, справа майго грамадзянскага сумлення. Калі ж здолею быць вашым сакратаром і лекарам - і надалей палічу за гонар.

Я н (нечакана). Подпісы на ўказах не каралеўскія, хоць пячаткі і сапраўдныя.

С к а р ы н а. Мне так і падумалася...

Я н (знянацку). Курва!

С к а р ы н а. Хто?

Я н. Бона Сфорца Арагонская... Еду ў Кракаў! Разам з Раманам еду! Вазьму яшчэ адзін грэх на душу...

С к а р ы н а. Вазьміце і не пашкадуеце... Святы Пётр залічыць вам яго як подзвіг. Я ж у сваю чаргу пастараюся сваім лекарскім майстэрствам як мага

далей адцягнуць вашу сустрэчу са святым Пятром каля райскіх варот.

Я н ( па-свецку падаючы руку на развітанне). Калі б у вас, шаноўны, так ныла печань, як у мяне, вы не жартавалі б.

С к а р ы н а. Пазайздросціў лысы пляшываму...

Я н (Раману). Пашапчыся э дзядзькам, а я войта папільную. (Выходзіць і вяртаецца.) Наконт дзяцей, Францыск, не турбуйся - пры мне яны. (Зачыняе за сабой дзверы.)

С к а р ы н а (Раману). Каб не сутана, цаны б не было пану Яну. (Абдымае пляменніка. ) Ну што табе ўдалося? У каго быў? Каго бачыў?

Р а м а н. Пакуль чакаў біскупа Яна, усё зрабіў, як вы ў пісьме пісалі: наняў паверанага; з ім жа наведаў суд, дзе перад радцамі, войтамі і лаўнікамі заявіў, што з'яўляюся прамым спадчыннікам свайго бацькі Івана Скарыны, а доктар Францыск Скарына нічога не вінен ліхвяру Мойшу і што я за гэта магу не толькі паручыцца, але і ўступіць у спрэчку з самім ліхвяром. Па маім патрабаванні суд выклікаў

Мойшу старога, але ні ён сам, ні яго павераныя да ўстановы не з'явіліся. Тады я запатрабаваў ад суда прызнаць мяне паручыцелем і пасрэднікам свайго дзядзькі, а дзядзьку на падставе гэтага аб'явіць свабодным і з турмы вызваліць.

С к а р ы н а. Разумна.

Р а м а н. Суддзі абяцалі абмеркаваць гэта і даць адказ, але так і не далі. Тады я заявіў, што гатовы даць задатак за дзядзьку, і патрабаваў прызначыць суд для ацэнкі задатку. Больш таго, я сказаў, што разам з ацэненым задаткам гатоў быць

падуладным самім іудзеям аж да канчатковага вырашэння справы. А дзядзька, натуральна, павінен быць аб'яўлены вызваленым з турмы.

С к а р ы н а. Ты проста малайчына!

Р а м а н. Суд рашыў, а іудзей на задатак спакусіўся і праз свайго ўпаўнаважанага Якаба Бжоску атрымаў яго. Атрымаў і падаўся. Наш павераны