Выбрать главу

Рыгор Барадулін

ПРЫНАМСІ

вясёлыя вершы

закаханы гумар

пародыі, эпіграмы

Падрыхтаванае на падставе: Барадулін, P. Прынамсі... Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы - Мн. : «Маст, літ.», 1977. - 304 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Тэст пацвердзіўся

Як толькі пачаў я «конікаў пасці» — Абапірацца на локці без дапамогі мамы, Быў апрабаваны ўпершыню ў жыцці Сялянскім тэстам, Старажытнейшым самым.
Мае задаткі i схільнасці Былі правераны Без асаблівых хітрыкаў так: Перада мною паклалі Кавалак паперыны I толькі што выцягнуты з катла бурак. Да чаго пацягнецца ў малога рука,
Лёсам такім будзе ён залучоны: Араты, сейбіт — Да бурака, Да паперыны — Чалавек пісьменны, вучоны...
Я да бурака пацягнуўся, Паразважаўшы крыху, I распагодзіўся бацька ў паглядзе. Ён мне паказваў, Як мужык вытрасае саху I як барсук дзяцей сваіх гладзіць...
Пацвердзіўся тэст: З відна да цямна Ару я даволі I сею ўволю: Насенне чорнае, Белае поле,
Што родзіць не густа — Мая віна!

БЕЛАЯ ВАРОНА

Маладзічку

I зноў праторкнуў Твой лычок Шацёр над Чорным морам. Цябе, Круты маладзічок, Паэты бралі зморам.
Цябе ганялі чаўнаком Па белапеннай хвалі У боршч Крышылі часнаком I вечкам закрывалі.
Падковай быў, Брывом, Луской, I крэсівам запалу, I нават клёпкай Той, Якой Паэту не хапала!

Забіваюць казла

Як рэшткі класавага зла «Працаўнікі» Штодзень казла З адчаем Забіваюць, Не чаем Запіваюць.
З якіх брадоў Забрыў казёл Да гарадоў, Да ціхіх сёл? Казла ўсё б'юць, А ён жыве. Мазгі трасуцца ў галаве Забойшчыкаў зацятых Ажно да закрыцця тых Жыццёва важных устаноў, Дзе п'юць не квас Ca «стаканоў».
Біць ці не біць? Наіўных слоў I вымаўляць не варта. Казлятнік класны Мусіць быць, Як сто казлоў, Упарты. У час гульні Ніхто ані He пераносіць цішыні!
Тут не баяцца мазаля. Настырны пераможа. Так іншы лясне, Што зямля Сысці з арбіты можа.
У дыме месячык плыве... Казёл ледзь мыкае... Але Не з'едзена капуста,— Пакуль, нарэшце, на стале, Пакуль, нарэшце, ў галаве Не стане Пуста — пуста!

Спакойны муж

— З-за мяне галубы развяліся, Шпак частуе салодкаю вікаю... Верабей адказаў вераб'ісе: — А мяне гэта ўсё не чырыкае!

Правілы, парады

Тут не паможа вата, Хоць тона ў кожным вуху, Лепш слухай вінавата Пра годнасць правіл руху.
Запомні іншым разам, Як жыць з суседам разам, Дзяліцца унітазам, Як карыстацца газам!
Пясочку ў лёгкіх мала, Яшчэ не ўсе затарыў, Папыласось з запалам Кілімы тратуараў. У хіміі ў палоне Дрыжы, Як тая туя. Пасля дажджу балоння I ўвосень нерастуе.
Прагноз сабе не рады — Загоніць у альтанку. Дажджы, Нібы нарады, Ідуць бесперастанку.
Нібы па расцяробах, Ідзеш па забаронах, Па ўсіх перасцярогах,— Без ix ні з-за парога! Чакаеш, каб з адчаю Афішы закрычалі:
Хадзіце па газонах! Ваду сырую піце! I на спектаклях дзённых На аднадзённых — Спіце!

Помні!

He лішне ў чэрапе прадух. Мой друг, Не забывай пра дух. Ёсць варыва — Для чэрава, Для сэрца трэба — Верыва!