Выбрать главу
Нешта тут падазрона
Мараль не дрэмле. Быць проста дрэнна Безабароннай Белай варонай... Hi ёй з кім на ты, Hi ёй якаць.
Атрымліваецца да смехаты, Што ў абыход закона Вылупілася з яйка Белая варона!
А звыкласць забаронна Іклы шчэрыць: Варона — Яна варона, Варона мусіць быць Шэрай! Шэрая — Калі ласка! Шэрай верыла З калыскі казка.
Што ні кажы, Hi ў якія кашы, Hi ў якія вароты Не лезе Белая варона Нават у лесе!

Вясёлы запавет

Калі надзейным сном засну З зялёнай асамблеі Спіліце на труну Сасну, Што для мяне ўцалее.
З халодным цынкам Больш бяды, Спаць мулка ў перапудзе: Металалом Яшчэ й тады Здаваць нашчадак будзе!

З большым даверам!

Хоць скарыліся тэхніцы Вышыня i прастор, Спіць хамут пад павеццю, Калёсы — пад плотам, Пераводзяць На конскія сілы Матор, Вышыню вымяраюць Птушыным палётам!

Карысная парада

Калі падымаецца дзе ў калегі Аклад I ціск — адпаведна — ў вас, Не ўсе забірайце З аптэкі лекі, Пакіньце іншым на чорны час.
Ціск можна збіць З панталыку, як нама, Чорнай ароніяй З дачнага ўчастка, Можна таксама — Светлай іроніяй!

Неабходнасць таварыства

Сёння не да здзіўлення Цікаўнай вароне, Шчупакоў Падвіжоўваюць з розных бакоў. Хоць стварай
Таварыства па абароне Ад паляўнічых i рыбакоў!

Радкі пад руку ветраку

Дай жа на прывет руку, Ветрагон, Драўляную! Я ж крычу не ветрыку, А табе, Ветраку, На цябе хоць гляну я.
Ціш паўзе з-за лужыны. Вольны ад пачынаў, Выйшаў на заслужаны Адпачынак.
Ані мўкі Hi мукі — Хоць падайся ў прымакі Вунь да той хмурынкі. А не меў, Быў час такі, Вольнай ні хвілінкі.
Ціш табе не снілася, Глушыня нямая. Прыказка дражнілася: Той, хто круціць, мае!
Быў млынар малады, Як завея, белы. Пра яго на ўсе лады Песня смела пела:
— Ой, млынар ты, млынар, А я — млынарыха. Каб з табою мы, млынар, Не зрабілі ліха!..
Як ні круцішся — Адно У выніку багацце.
Адкруціў сваё даўно, Мне круціцца, браце!
Мець жа ў прымакі Да хмар, Map Пра ліха Ціха...

Дазвол

Мароз быў не такі, Каб самы, Ды снегу — з галавой наўкол. Ішоў я атрымаць у мамы Курыць i лаяцца Дазвол.
Сябры ўсе ў партызанскай зоне Дымілі з першых дзён вайны, Мат бралі ў кволыя далоні Без рукавіц,— Яны адны.
Я ж пад слухом, Што пад аховай, А мне ж карцела — I хутчэй! — Ударыць матам, Як падковай, Каб іскры ў сябрукоў з вачэй!
I папяросіну такую Скруціць — не менш! — З аглабліну. У думках сам сабе талкую: «Уволю дыму заглыну!»
У памяці аціхлі стрэлы Вайны, Стаў ласкай — мамін гнеў. Але, Каб поўсць на мне курэла, Як зараз помню, Не хацеў!..

Мама, не чытай!

Не спаць!

Прыкметы горай ад вужых Сіпяць старанна: Хто на падушках спіць чужых, Лысее рана.
Амур з чупрынай не прастак — Засведчыць неба. Каб не лысець, Выходзіць так, Што спаць не трэба!