Выбрать главу

Маленне да твайго халаціка

Дзе зор, Дзе радзімак галактыка? Малю ў вечаровым запале, Каб гузікі ўсе з халаціка, Як знічкі, З твайго апалі.
Вяселле ў нас паркалёвае. Хай іншым — Нуда залатога! Тугу на зямлі ўсталёўвае Вянчальнай сукенкі тога.
Як досвітак, Пеўнік хахлаценькі, Клапоты абудзіць гарласта,- Хай гузікі на халаціку Узыдуць I густа, I часта!

Лютаўскі начлег

Неспакою прадвесце — Прадвесне I праз дзвесце, Праз тысячу год Уваскрэсне, Галінкаю трэсне — I запоўніць душу Крыгаход.
На зыходзе якраз быў Люты. Месяц мой На дзянькі жадзён: Не хапіла снежнай валюты, Каб трымацца хоць Трыццаць дзён. На размову Дня ў лютым мала. Для начлегу Прычына ёсць. Гаспадыня Пасцель наслала, Не наслала сон, Як на злосць.
A віною ўсяму Гаспадыня. На бяссонне не варта злець. Тут і мёртвага Вас падыме, Уздыхне маснічына ледзь. Тут закрыцца б Шляхетнай дужцы. Толькі лез маладзік Напралом. Я варочаўся ў раскладушцы, Як анёл... З запасным крылом.

Урбаністычнае імгненне

Хоць адыдзіся ад акна, Ды наракай на долю злую: Адпіхваецца ледзь яна, Рукамі ўсё слабей вяслуе. Налёгла заграбае ён — Аж сэрцаў чуецца біццё. Плывуць удвух, як i спакон, У забыццё...

Занадта клапатліваму мужу

Гатоў бядак У мак разбіцца, Каб толькі жонку апрануць. На неапранутую быццам I ў думках боязна зірнуць!

Нячысцік вінаваты

Віною ён, нячысцік той, Дальбог жа, не хлушу: Падбіў прасіцца на пастой, Адкрый жа мне душу!
Бадай бы чмут Засмяг i счах, Няўжо й яму няўцям, Што ў веснавых тваіх вачах Зацесна ўжо чарцям?!

Высокая падушка

Над лесам гэтак задажджыла, Здавалася, усяму капец. Ззалелы, вымаклы да жылы, Ускочыў пaд страху хлапец.
У леснічоўцы — леснічоўна. Бацькі якраз на кірмашы! Ноч нахапілася раптоўна. Яна i ён. I ні душы.
Пагасла млявай зоркі плошка. На дыбачках ідзе спалох. Ані канапы, Ані ложка, На ix, дваіх,— Адзін палок.
Адгарадзіліся падушкай I пажадалі добрых сноў. А сэрца, як званок пад дужкай. I трохі страшна лесуноў!
Хаця не росна, I не млосна, I не кусаюць камары, Ды невыносна, Немілосна, Сон не прыходзіць — Хоць памры!
Як праглынуўшы тапарышча, Стаіць начлежнік, Смех i' грэх! — То пачакай... Блінцоў напрышчу... — Не трэба, дзякуй за начлег...
— Упірысты такі чаго ты, Ці наварочаўся калод? Праводжу, адчыню вароты. — Сам пералезу цераз плот!
— Куды табе! Патуж папружку... Пачырванела да вушэй.— Не пералез цераз падушку, A бацькаў плот — Куды вышэй!..

Каўказскія дарогі

Важнасць растрасе тут. Лоб, Раўнівец строгі, Мацай пакрысе Ды Важ у думках рогі. «Абдымі суседа!» — Паварот дарогі.
У гарах для брытвы Не шукай разетку. Дакажы свой спрыт ты Пагукай суседку.
Тут не трэба тэнтаў. А рака такая, Як ад аліментаў, Пад зямлю ўцякае.
Медзвядзём з бярлогу Не вядзі разведку, Знай адну дарогу: «Не ўпусці суседку!»