Выбрать главу

Аб’яднаў яе барабанны рытм на нізкіх частотах. “Людзі-цені” заўсёды так падбадзёрвалі сябе гэтым музычным наркотыкам, падумаў я, рухаючыся далей.

Каля цаглянай, з закратаванымі адтулінамі вокнаў крамкі, я ўбачыў чаргу. Жанчыны і ў асноўным дзеці з пластыкавымі ёмістасцямі ў руках чакалі, як я зразумеў, вады. Пакуль жа яе, пэўна, не прывезлі. Крыху далей, з доўгага блочнага барака даносіўся аднастайны шум машын, станкоў і механізмаў, працавалі паветразаборнікі, напампоўваючы ўнутр барака пыльны, гарачы смог, які з цяжкасцю можна было назваць свежым паветрам, і ўвесь час чуўся грукат і ляскат па метале. Тут, бадай, знаходзіўся нейкі прамысловы цэх, вырашыў я. Нягледзячы на спёку, праца ў ім не спынялася, як я пазней даведаўся, і ноччу.

Энергіяй такі прамысловы цэх, сельскагаспадарчыя фермы, а таксама заводы і навуковыя цэнтры Мегаполіса, забяспечвала атамная электрастанцыя, пабудаваная яшчэ на пачатку стагоддзя. Тэрмін даўнасці яе даўно скончыўся, але, па запэўніваннях улад, яна магла працаваць яшчэ два-тры дзесяткі год.

Пасля другой тэхналагічнай катастрофы і Непажаданых Падзей, па заканчэнні якіх быў паўсюдна аб’яўлены курс на бессмяротнасць, усе буйнейшыя праекты мінулага былі згорнутыя. Вялыя касмічныя даследаванні ўсё часцей упіраліся ў пустэчу, за якой хавалася нешта новае і пагрозлівае, распрацоўкі якога пасля кароткага перыяду дастаткова сенсацыйных знаходак і выкрыццяў былі спачатку засакрэчаны, а потым і ўвогуле забаронены. Менавіта тады быў канчаткова адкінуты, пэўна,

так ніколі і не здзейснены, старажытны заклік “жыць не па хлусні”. Я скіраваў на ўскрай і быццам хутка выйшаў да самага краю паселішча, але высветлілася, што памыляўся. Некалькі напаўзасохлых дрэваў адзінока высіліся ўдалечыні. Травы пад нагамі не было, не чуў я ніводнай птушкі ці голасу якой-небудзь жывёлы. Толькі далей, як раней патлум-чыла мне яшчэ на дарозе Мойра, існавалі на месцы былых балотаў, дзе ў глыбіні захавалася вільготнасць, некалькі дзесяткаў гектараў змешанага лесу. Там, казала яна, жывуць яшчэ птушкі, але зусім іншыя ад тых, што гнездаваліся ў гэтых месцах яшчэ паўстагоддзя назад: каўкі, гракі, шпакі, буслы, ластаўкі, якія перакачавалі на сотні кіламетраў у бок Поўначы. Замест іх тут з’явіліся вароны і шматлікія грызуны, што кормяцца на звалках адыходамі. Часам на ўцалелыя іх экзэмпляры палююць здзічэлыя сабакі.

Я прайшоў яшчэ з паўкіламетра, але аднапавярховыя, плоскія будынкі не канчаліся, стракатыя і шумныя купкі няйнакш адурманеных лекавымі прэпаратамі падлеткаў зрэдку сустракаліся на маім шляху, калі-нікалі хто-небудзь з іх небяспечна звяртаў на мяне ўвагу, і я павярнуў назад. Рэвальвера са мной не было.

Сонца раптам нырнула за цёмную рысу далягляду, і мне, як заўсёды пасля яго захаду, стала тужліва і непамысна. Я думаў пра тое, што маё жыццё, пэўна, згубіла мэту і не мае, асабліва ця-пер, аніякага сэнсу. Вось і зараз, калі побач з’явілася жанчына, з якой я не супраць быць разам, я не ўпэўнены, што гэта ўвогуле магчыма, і што эпізод у маёй кватэры ўчарашняй ноччу не быў выпадковасцю. Некалькі хвілін я змагаўся з жаданнем звязацца з Мойрай праз надалоннік і, урэшце, перамог. Я даўно зразумеў, што ніколі не варта каму-небудзь навязвацца — эфект будзе адваротны.

На нейкі час я заблукаў на цёмных вуліцах, усе яны былі падобныя адна на адну і мелі назвы яшчэ з мінулага стагоддзя, сэнс і тапаніміка якіх былі для мяне недаступныя, бо я не гісторык і не спецыяліст у гэтай галіне: “Стаханаўская” “Калгасная” “Савецкая”

Але я зразумеў, што на месцы цяперашняга паселішча значна раней няйнакш існаваў яго папярэднік, і назвы вуліц мясцовыя ўлады проста аўтаматычна перанеслі на новы аб’ект.

Як я ведаў з прыкладаў іншых паселішчаў, у Эдэм ссылалі ў асноўным белых, але ўлады рабілі гэта, як заўсёды, з пэўным разлікам, імкнучыся, каб яны не складалі большасці ад колькасці ўсяго насельніцтва, і каб у іх не ўзнікала з той нагоды імпэту да супраціву.

Але раз-пораз, менавіта апынуўшыся ў меншасці, яны, насуперак усяму, адразу наладжвалі не-абходныя для біялагічнага выжывання сувязі (а справа заходзіла нават да такога выжывання), і былая энергія, і воля да ўлады, страчаныя продкамі, якія ўпалі ў маразм лібералізму, часам на-суперак лёсу адраджаліся ў іх зноў, падштурхоўваючы да актыўных дзеянняў. Так, меркаваў я, і няхай мне скажуць, што я памыляюся.