Першае, чым пацікавіліся мае мясцовыя сябры, калі праз некалькі хвілін ужо былі ў мяне, — гэта, ці атрымалася запісаць учарашняе здарэнне на могілках.
Я паказаў ім запіс. Андруш быў у захапленні, але я чакаў, што скажа Васка Петкавіч.
“Кожны чалавек мае арганізаваную хвалевую функцыю, а хваля чалавека вельмі на яго падобная — па форме такая ж, — задумліва сказаў ён. — Аднойчы, — адзначыў далей Петкавіч, — мы фатаграфавалі на Ваганькаўскіх могілках у Чайнаросі і атрымалі наступнае: на пупавіне, на вышыні прыкладна каля трох метраў, вісела неадарваная матрыца ў выглядзе чалавека, які вылучаў святло. Гэта была настолькі жудасная з’ява, што мы спужаліся і прыпынілі работы. Пупавіна ідзе з-пад зямлі, свеціцца, і над ёй боўтаецца над магілай нешта ў выглядзе чалавека”.
“Чаму ж тады над кожным месцам пахавання, над кожнай магілай няма такой хвалі, а назіраецца яна толькі ў выключных выпадках?” — быццам аспрэчваў я яго.
Васка Петкавіч падумаў і паціснуў плячыма.
“Мне не хапае ведаў, — сумленна прызнаўся ён, — бо я ўвесь час апускаю нейкае важнае звяно, без якога губляецца лагічная сувязь. А што скажаце вы?”
Я адказаў яму, што яго напамін пра Матрыцу — гэта ўжо крок да ісціны, але справа тут глыбей, і ці не супраць яны перад тым, як ісці ў дом Адметы Слімак, прагледзець невялічкі фрагмент з бацькавых распрацовак, які я ім зараз і прадэманструю. Пасля чаго я падключыў свой камп’ютар і ўставіў у сістэмны блок флэшку.
З р а с п р а ц о в а к Н і ка с а Я н о в і ч а .
“У канцы мінулага і пачатку гэтага стагоддзя,
калі масава распаўсюдзіліся пошасць і сатанізм,
стала запатрабаваная і тэма вампірызму. Але навуковага даследавання гэтай з’явы не вялося,
а ў наш час яна ўвогуле была забаронена. Вера ў вампіраў тлумачылася прымхамі невукаў, якія эксгуміравалі трупы. Справа была ў тым, што сама з’ява вампірызму — адзін з найбольш яскра-
вых доказаў таго, што мы жывём у Сімуляцыі, а не з’яўляемся базавай цывілізацыяй, што адразу ўзненавідзелі прыўладныя структуры грамадства,
а менавіта “людзі-цені”.
Зусім нядаўна, пры маім непасрэдным удзеле, у
Сеціва быў скінуты сюжэтсвежага вампірызму ў адной з мясцовых вёсак, тайна зняты на плёнку. Вось ён:
(Голас за кадрам: на календары па Юльянскім стылі дзве тысячы трыццаць трэці год. Сёння 20 сакавіка. Куды ідуць гэтыя людзі, якіх вы бачыце на экране? А справа ў тым, што яны ідуць заліваць бетонам дзве магілы, з якіх суткі раней яны выцягнулі дзве труны, ускрылі іх і знайшлі там жывых, з чырвонымі тварамі, нават тлустых і ўкормленых упыроў, якія былі пахаваныя ча-тыры і тры месяцы назад.
Голас селяніна: Я узяў вілы і вось так, з размаху, працяў яго пад сэрца. Ён ускрыкнуў і зароў, але хутка суціх. У трупе было поўна крыві. Мы адсеклі яму галаву і зноў кінулі назад, у магілу, пасля чаго закапалі. Некаторыя гаварылі, што трэба намазацца той крывёй ці зямлёй з магілы, і тады “п’яўкі” не зачэпіць іх. Яны так і казалі: “п’яўкі”.)
Сумная панарама вясковага наваколля. Дарога, якая вядзе да мясцовых могілак, патанае ў брудных адыходах і смецці. Па дарозе паныла рухаюцца некалькі постацей сялян з рыдлёўкамі ў ру-ках. Тарахціць матор невялічкага трактара, у прычэпе якога мяшкі з цэментам.
Могілкі. Сяляне ўручную замешваюць раствор і цягнуць на магілу, агароджаную апалубкай з дошак. Апалубка даволі высокая — каля метра. Менавіта такой таўшчыні будзе слой бетону над адной і другой магіламі.
Яны працуюць, але нібы з аглядкай, часта спыняюцца і размаўляюць. Бачна, што гэтае месца выклікае ў іх сапраўдны жах.
Мужчына сталага веку, але яшчэ цягавіты і не знясілены працай, расказвае, як ён забіваў упыра, якога перадусім выцягнулі з труны.
Слой бетону расце. Людзі працуюць. З трактарнага прычэпа на плячах прыносяць новыя мяшкі з цэментам і жвірам, засыпаюць у бляшаныя ночвы і заліваюць вадой. Селянін бярэ ў рукі вілы і зноў паказвае, як ён забіваў нябожчыка. Людзі паглядваюць на неба, бо сонца хіліцца да захаду, а ім трэба скончыць сваю працу да наступлення цемры. Яны ўсё яшчэ пад уладай страху, які дзейнічае на іх неверагодна мацней, але тлумачэння яму яны не могуць даць, дый яго пакуль што і няма”.
“Дык вы сцвярджаеце, што мы ноччу бачылі з’яўленне ўпыра і занатавалі гэта камерай?” — спытаў Андруш.
“Так. Мы бачылі “п’яўку”.
“Але ж фізічна мы назіралі хіба што нейкі агеньчык у форме шара. Я палкай нават працяў яго наскрозь”.