“Магчыма, гэта і было нешта накшталт Матрыцы. Мы заспелі “п’яўку” да яго, так бы мовіць, матэрыялізацыі”.
“Вы хочаце сказаць, што ўпырноччунейкімчынам тэлепартаваўся да сваякоў, каб там матэрыялізавацца, і што менавіта гэта цяпер выклікае ў бараку палтэргейст?” — спытаў мяне Васка Петкавіч.
“Вы ўжо і самі ўсё сказалі, — падсумаваў я. — Ды палтэргейстам, пэўна, не абмяжуецца. У доме ўжо двое дзяцей раптоўна сканалі.
Вы ж толькі што бачылі фрагмент стужкі, якая была заснятая каля пятнаццаці год таму. Вампірызм не памірае”.
Мы выйшлі на вуліцу і скіравалі ў бок дома, дзе жыла Адмета
Слімак. Не хачу сказаць, што я гарэў нецярпеннем, але па тварах маіх спадарожнікаў бачыў, як ім самім карціць высветліць усё і зведаць доўгачаканае тлумачэнне. Толькі вось апошняга ім ніхто, і я ў тым ліку, не мог даць, бо сцяна паміж ведамі і няведаннем можа стаяць неабмежвана доўга, нават заўсёды, думаў я. Мяне ж больш за ўсё цікавіла зараз тое, як хутчэй сабраць неабходны матэрыял, згрупаваць яго ў выглядзе доказу і прадаць, калі ўдасца, у Сеціва, а потым, як я і марыў, набыць дакументы і з’ехааць адсюль назаўсёды разам з Мойрай. І хутчэй.
Па дарозе мы больш маўчалі. Дождж, які прайшоў ноччу, крыху асвяжыў паветра, але не настолькі, што ім можна было лёгка дыхаць. Абапал вуліцы звыкла грувасцілася смецце і стаялі ў лужах памыі, ад якіх пад сонцам падымалася смярдзючая пара, а з вокнаў баракаў выглядвалі незадаволеныя, пахмурныя твары ўсіх колераў скуры.
Яны суправаджалі нас нахабнымі заўвагамі па-свойму, а за спінамі, я быў упэўнены, рабілі пагрозлівыя жэсты. Я падумаў пра рэвальвер.
“Вы ноччу забілі чалавека”, — звяртючыся да мяне, сказаў напаўголаса Васка Петкавіч, быццам адгадаўшы мае думкі.
“Гэта была самаабарона”.
“Даю вам веры. Андруш мне ўсё расказаў. Але хачу вас папярэдзіць, што дэфарманты маглі запомніць ваш знешні выгляд, а яны выключна жорсткія і помслівыя. Іх тут усе баяцца”.
“Так, я ўсё ўлічу”.
“І памятайце пра штучнікаў і службы бяспекі”.
“Няўжо быў час, калі штучнікаў увогуле не было?” — спытаў, ні да кога не звяртючыся, Андруш і сплюнуў сабе пад ногі.
“Не думаю, — сказаў я, нечакана ўспомніўшы пра дзённік фрэйліны Арнгейм. Мяркую, “людзі-цені” не з’явіліся з неба, а існавалі побач з іншымі заўсёды”.
empty* * *empty
У бараку, дзе жыла ўдава нябожчыка Слімака, яе сваякі і сваякі яе былога мужа, нас сустрэлі, як і раней, дастаткова насцярожана.
Як высветлілася з нашага апытання, анамальныя з’явы тут не перапыняліся. У вокны, пакідаючы круглыя, роўныя дзіркі, што само па сабе было вельмі дзіўна і невытлумачальна, уляцела некалькі камянёў. На першым паверсе завісалі ў паветры прадметы посуду: талеркі, лыжкі, самі выкручваліся і лёталі электрычныя пробкі, падала на падлогу, але не разбівалася(!), люстэрка: адным словам, раскручваўся ў сваёй загадкавай няўмольнасці тыповы палтэргейст. Ён, верагодна, і быў бы тыповым, каб не раптоўна памерлыя дзеці.
Я ўключыў сваю камеру на аўтаматычны рэжым, і мы ўвайшлі ў пакоі. Тут было брудна, валяўся розны хлам, а на сталах — аб’едкі, над якімі апантана гудзелі мухі. Мяне перасмыкнула.
“Гаспадыня дома?” — спытаў я аднаго з яе пляменнікаў.
Той моўчкі тыцнуў пальцам у столь, даючы зразумець, што ўдава знаходзіцца ў сябе, на другім паверсе.
Мы падняліся наверх, і Андруш пагрукаў у дзверы. Яны даволі доўга не адчыняліся, пакуль, урэшце, мы пачулі Адмету Слімак, якая дрыжачым голасам цікавілася, хто гэта мусіць яе бачыць.
Я стрымана паведаміў, нагадаўшы ёй пра ўчарашні візіт. Неўзабаве дзверы адчыніліся. Удава нябожчыка спалохана агледзела нас і адступіла ў бок, каб мы прайшлі. Я машынальна адзначыў, што выглядала яна, у параўнанні з першай нашай сустрэчай, значна горш. Твар быў бледны як сала, пад вачыма чорныя цені, рукі дробна трэсліся. Яна нават запамятавала запрасіць нас сесці, што мне было з рукі, бо я працягваў здымаць.
“Скажыце, Адмета, — спытаў я тактоўна, — у вас тут ноччу ўсё было спакойна?”
Яна кіўнула, хутаючыся ў халат што здзіўляла, бо ў пакоі стаяла спёка, і я ёй больш не верыў.
“І ў вас тут нічога не падала з паліц, не лётала ў паветры?” — пацікавіўся і Васка Петкавіч.
“Гаварыце праўду, — націснуў я, — бо інакш усё можа здарыцца, вы разумееце? Усё!” “Я яго баюся”, — толькі і сказала яна.
“Каго — яго?” — пытанне Андруша засталося без адказу.
“Не хочаце гаварыць — няхай так, — я спытаў у яе дазволу і адклеіў ад сцяны па-над столлю здымачны мікраблок камеры, які замацаваў там учора. — Зараз, тым не менш, пабачым разам, каго вы баіцеся”.