Адметы крычаў, што ў яго прапалі грошы, якія тут жа знайшліся на падворку. Проста ляжалі на зямлі. Пэўна, ён іх згубіў, хоць ён сцвярджаў, што хаваў іх у шуфлядзе.
Васка Петкавіч пацікавіўся ў мяне, ці сапраўды паказаў што-
небудзь замацаваны ў пакоі ўдавы “клоп”. Але я сказаў, што нешта сцвярджаць пакуль што рана і дадаў толькі, што жыццё многіх тутэйшых дамачадцаў у небяспецы, паабяцаўшы сваім спадарожнікам абмеркаваць з імі ўсё гэта пазней.
Я развітаўся з імі і пайшоў далей адзін, паглыбіўшыся ў думкі. Ці з’явіцца ноччу зноў тая самая “п’яўка”, ад падобнай да якой, нават працяўшы віламі і адсекшы галаву, сяляне яшчэ адгароджваліся і бетонам — настолькі моцны жах апаноўваў людзьмі?
Абат Кальмэ ў сваіх даследаваннях адзначаў класічнымі краінамі вампірызму вобласць Карпатаў — Угоршчыну, Букавіну, Галіцыю, Сілезію. Яго думкі, дарэчы, супадаюць з меркаваннямі наступных даследчыкаў, якія паведамлялі пра нечуваную эпідэмію вампірызму, ахапіўшую ў васемнаццатым стагоддзі Балканы, Турцыю, шматлікія еўрапейскія краіны, а таксама паўднёва-заходнюю частку Расіі, Польшчу, Украіну і Беларусь: тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага. Характэрна тое, што старажытны аўтар знакамітага рамана “Граф Дракула” Брэм Стокер таксама пераносіў яго дзеянне ў Карпаты — на “межы” трох абласцей: Трансільваніі, Малдавіі і Букавіны. Стокер, вядома, пісаў рамантызаванае, разбаўленае робленым жахам глупства, але геаграфічна быў даволі дакладны. Урэшце, у яго час ён наўрад ці мог напісаць нешта больш абгрунтаванае навукова і наблізіцца да той ступені ведаў, на якой цяпер знаходзімся мы, але ж і мы, мяркую, толькі падышлі ўсутыч да той мяжы, за якой цалкам, магчыма, хаваецца, як я казаў раней, найвялікшае для нас ўзрушэнне, але і гэта можа так і застацца гіпотэзай, не больш. Толькі шматлікія доказы хіба што здолеюць высветліць для нас ісціну.
Сонца ўжо завісла на бясхмарным, блакітным небе, і бязлітасная спёка набывала моц. Чамусьці я скіраваў у бок плошчы, дзе зноў нейкі час назіраў за брудным, з пісягамі на сценах, будынкам муніцыпалітэта. З апошняга ніхто не выходзіў і не заходзіў. На бетоннай стэле Дошкі гонару кандыдатаў на бессмяротнасць я пабачыў чарговую налепку.
“АБ ПРОСТЫХ ЛЮДЗЯХ”
У сваёй большасці просты чалавек, як выказаўся старажытны пісьменнік “пляўка не варты, а Бога злопае”, што не аднойчы даказана гістарычна.
Але пакуль да Бога яму не дабрацца, ён за-няты пошукамі і наступным знішчэннем сваёй жа эліты,
якая, наадварот, у лепшых традыцыях гуманізму,
ледзь не істэрычна ўзносіць свайго далакопа на працягу апошніх стагоддзяў. Ты вялікі, ты магутны,
ты соль зямлі, аж заходзіцца яна.
Як вынік, надышлі часы, калі на відазмененага раба, як і на цёмнаскурага ці гомасексуаліста, нельга сказаць анічога ганебнага, хоць яны іншым разам таго і заслугоўвалі, што па мазахісцку адлюстравалі прадстаўнікі літаратуры і мастацтва мінулага стагоддзя і асабліва сучаснасці. Просты чалавек пераўтварыўся ў анёла. Некаторыя народы сталі анёлападобнымі.
Але вось характэрны прыклад, зафіксаваны яшчэ два стагоддзі таму. Па катастрофе пасажырскага лайнера “Тытанік”, які паўтара стагоддзя таму патануў з некалькімі тысячамі чалавек на борце, усе пасажары першага класа выратавалі сваіх жанчын і дзяцей. Больш таго, некалькі мільянераў уступілі свае месцы ў шлюпках жанчынам з трэцяга класа, а самі загінулі. Пасажыры другога класа — захавалі восемдзесят адсоткаў сваіх жанчын і дзяцей. Большасць жа жанчын і дзяцей тых, хто плыў трэцім класам, загінулі, бо мацнейшыя павыкідвалі іх за борт, каб выратавацца самім. Аналагічных прыкладаў мноства.
Якімі б ні былі нашыя погляды на цывілізацыю і культуру, — папярэджвае нас старажытны філосаф, — ёсць нешта першаступеннае, з чым нельга не лічыцца, — анамалія ў асобе масавага чалавека.
Прага да разбурэння, знішчэння тых, хто вышэй за яго, і, урэшце, самазнішчэння яскрава выявілася ў “простага чалавека” ў перыяд так званых “рэвалюцый”, асабліва камуна-бальшавіцкай, наступствы якой праз паўтара стагоддзя быццам знешне непрыкметна, але прывялі нас да апакаліптычных падзей і гібелі Атлантычнай цывілізацыі”.
empty 8.
Ад плошчы я пайшоў бруднымі бакавымі вуліцамі, заваленымі смеццем і чалавечымі адыходамі. Частка з тых людзей, што тут пражывала, пэўна, была занята на працы, а пад сонцам, што бязлітасна вісела проста над галавой, тунькаліся іх дзеці ўсіх узростаў, большасцю цёмнаскурыя, многія з пукатымі, адвіслымі ад паразітаў жыватамі. “Дай, дай!” — раз-пораз прасіў хто-