Выбрать главу

empty* * *empty

Дома, у чаканні Мойры, я ўключыў тэлевізар. Пасля некалькіх хранікальных сюжэтаў, у асноўным з Чайнаросі, паказвалі эпізоды незатухаючай дагэтуль яе вайны з каўказцамі і разгор-

нуты рэпартаж з іх дзяржаўнага маўзалея, дзе па-ранейшаму захоўваўся забальзаміраваны труп былога правадыра, які калісьці, як я ведаў з забароненых кніг, заліў сваю радзіму крывёю, але, тым не менш, быў аб’яўлены, на мой погляд, не без уплыву “людзей-ценяў”, недатыкальным. Дык вось, па мясцовых каналах зноў трансліравалі іх улюбёны “круглы стол” з удзелам некалькіх састарэлых навукоўцаў.

“Вось-вось, лічыце заўтра, — казаў адзін з іх — малпападобны, са збягаючым назад лобікам, — наўпроч зменіцца лячэнне хвароб.

Будуюцца так званыя “інкубатары”, дзе будуць вырошчваць неабходныя органы з тканак саміх пацыентаў, на падыходзе медыцынскія тэхналогіі, якія даз-воляць аднавіць чалавека знутры так, як мы мяняем зношаныя дэталі ў аўтамабілі, ужо праход-зяць выпрабаванні методыкі і прыборы, якія здольныя паляпшаць псіхічны стан людзей, у прыватнасці, карэкціраваць іх памяць, гэта значыць, выдаляючы з яе тое, што псіхалагічна атручвае іх жыццё.

Безумоўна, — падхапіў яго суразмоўца, кашчавы, з патухлым позіркам і па-плябейску зачэсанымі назад густымі валасамі, — што жыццё пасля смерці ўжо амаль становіцца рэальнасцю. Створаныя нядаўна мікраімплантанты ажыццяўляюць непасрэдную сувязь мозга чалавека і камп’ютара, а ў наша жыццё ўваходзіць штучны інтэлект, з дапамогай якога мы будзем лепш думаць і прымаць рашэнні. І ўжо зусім хутка, няшмат гэтага чакаць, з’явіцца жыццё пасля біялагічнага яго завяршэння — перанос у памяць камп’ютара ўсіх эмоцый, успамінаў і асаблівасцей чалавека, які завяршыў свой шлях, але з якім можна будзе заўсёды (ён выдзеліў гэта) кантактаваць, як з жывым.

Культура падымаецца на небывала высокі ўзровень, — узяла слова адзіная самка з гэтага кубла, маладога веку жанчына-

навукоўца — на мой погляд, тыповая памаўза з юрлівымі рухамі і ля-лечным, нафарбаваным тварыкам — ...яна, культура, выйдзе на новыя, тэхналагічныя прыступкі, бо таленты змогуць ствараць і ўдасканальваць свае творы вечна, а вартыя жалю пачакі і скруткі паперы, якія называюць кнігамі, знікнуць назаўсёды, бо не маюць аніякай мастацкай вартасці, і калі там-сям вы яшчэ знойдзеце які экзэмпляр, то здавайце іх у дасведчаныя органы альбо знішчайце: у іх вы не знойдзеце разумовага задавальнення, бо стваралі іх у большасці сваёй псіхічна няўстойлівыя дзікуны”.

Тут мяне пачало клініць, з’явілася нават жаданне плюнуць у экран, але я ўстрымаўся і выключыў апарат. Дысплей патух. Гісторыя мутабельная, а вось свет заўсёды быў менавіта такім, якім яго прадстаўляюць праўдзівыя кнігі, і ўзнікае самае галоўнае пытанне: навошта ён створаны? — вяла раздумваў я. Калі шматлікія доказы, нягледзячы на люты супраціў “людзейценяў”, ужо даўно сцвярджаюць, што ён з верагоднасцю дзевяноста адсоткаў уяўляе сабой нейкую Суперматрыцу — сімуляцыю рэчаіснасці, то зноў жа — а які ў гэтым сэнс? За чалавекам, безумоўна, схаваная тайна, бо няма ніякіх сумненняў у тым, што ім кіруе нешта, якое знаходзіцца за межамі яго цела, бо работа свядомасці не можа быць растлумачана тым, што гэта так функцыяніруе наш мозг. Свядомасць існуе незалежна ад яго і ствараецца з элементарных адзінак, якія дасылаюць мозгу шыфравальныя сігналы. Звонку, — сцвярджаў у сваіх нататках бацька, прыводзячы факты з доследаў навукоўцаў. Але, ці існуе там, звонку — мараль у нашым разуменні? Бо, як жа тады пярэчанне меншай вартасці? Неверагодныя пакуты людзей, якія заканчваюцца заўсёды адным і там жа?