Выбрать главу

Між тым, за маёй спінай зноў загучэлі ўсхваляваныя галасы і пачуўся грукат. Адзін з прыбораў Публія Роса падскочыў ў паветры і бразнуўся аб сценку, разляцеўшыся на кавалкі пластыку, металу і праводкі. Я вярнуўся назад і пачаў непрыкметна здымаць. Публій

Рос і яго асістэнткі яўна запанікавалі і мітусліва завіхаліся ля сваіх уцалелых прыстасаванняў.

Нейкі час я здымаў тое, што адбывалася ў пакоях, але паступова актыўнасць невядомых сіл знізілася, а потым і ўвогуле ўся анамальшчына знікла, пакінуўшы адчувальныя разбурэнні, з якімі ліхаманкава разбіраліся Публій Рос і яго памочніцы, а таксама дапушчаныя сюды нешматлікія жыхары барака.

Я замацаваў мікракамеру на старым месцы ў пакоі ўдавы і пайшоў прэч, узяўшы ад яе напаследак пісьмовы дазвол на эксгумацыю: некалькі слоў, нашкрабаных на кавалку паперы.

empty 11.

На скрыжаванні вуліц, непадалёку ад будучага Храма, я рап-

там заўважыў доўгую постаць мас-така Юліуса Гарматы, і падышоў бліжэй. На мой погляд, ён быў нечым заклапочаны, бо нервова азіраўся па баках, быццам чакаў чагосьці небяс-

печнага для сябе. Я павітаўся з ім і спыніўся. Мы паціснулі адзін аднаму рукі.

“Чуў, што вы хутка скончыце сваю працу”, — сказаў я.

“Так”, — няўпэўнена згадзіўся ён.

“Спадзяюся, — працягваў я, — на адкрыццё Храма збярэцца шмат людзей, якія ацэняць тое, што вы выявілі ці намалявалі. Мне самому гэта надзвычай цікава”.

“У вашых словах — недакладнасць”.

“Хацелася б ведаць, якая?”

Выцягнуты і асеметрычны твар Юліуса Гарматы перакрывіўся.

“Людзі, за выключэннем прасунутых адзінак, не могуць даваць адзнаку мастацкаму твору. Лепшыя мастакі жылі ў мінулых стагоддзях і памерлі непрызнанымі, а цяперашні жывапіс увогуле ствараюць для дэгенератаў. Народ існуе побач з мастацтвам, але нават не ведае дзеля чаго яно”.

“Але ж чалавецтва кінула чытаць кнігі і ўвогуле з’арыентавалася менавіта на карцінку”.

Юліус Гармата паморшчыўся, нібы ў яго балеў зуб.

“Жывапіс і карцінкі, нават выхапленыя з жыцця і зафіксаваныя на паперы ці на экране, адрозніваюцца, як жывое ад мёртвага.

У пачатку мінулага стагоддзя правялі адно з даследаванняў: як шараговыя людзі ўспрымаюць жывапіс, у прыватнасці, заўважце, яго рэалістычны варыянт. Высветлілася, што ім, тым людзям, даводзіцца абводзіць пальцам, як сляпым, контуры, каб зразумець, што выяўлена на карціне. Яны не адрознівалі постаці і фону, не кажучы ўжо пра сюжэт карціны”.

“Навошта тады вы распісваеце свой Храм? — спытаў я. — Яго наўрад ці будуць наведваць дзеля цікаўнасці да вашай працы”.

“Крытэрый — у нас саміх. Прабачце за пафас”.

“Вы шукаеце нейкую ісціну, але яна можа аказацца небяс- печнай, бо за ёй, магчыма, хаваецца бездань”, — пераконваў я, узгадваючы ўжо і пра сябе.

“Гэта наш лёс”.

“Беражыцеся. Успомніце зусім нядаўнія часы, калі мастакоў выразалі ў кватэрах, пад’ездах і проста на цёмных вуліцах разам з прасунутымі навукоўцамі, пісьменнікамі і астатнімі іншадумцамі.

Цяпер нешта накшталт зацішша, але напружанне расце. Хіба вы яго не адчуваеце?”

Юліус Гармата паціснуў плячыма.

“Мне здаецца, што я адчуў подых той ісціны і здольны, як ніколі, сказаць гэтаму свету ўсё, што я пра яго думаю”.

“А што менавіта вы думаеце?” — стрымана пацікавіўся я.

На кароткі час ён пагрузіўся ў маўчанне.

“Пастараюся выявіць гэта ў сваёй працы, — урэшце ўхіліста адказаў ён. — Пабачыце самі, можа і спадабаецца”.

“Я тут нядаўна, а вы?” “Амаль паўгода, а вы мяне вучыце як жыць”.

“Прабачце”.

“За што вас адсялілі?” — пасля паўзы спытаў ён мяне.

“За кнігу”.

Ён не здзівіўся.

“Ноччу ў ангар імкнуліся залезці нейкія людзі, — сказаў ён. —

Пэўна, іх цікавіў мой роспіс, але я апошнім часам там начую, і яны адразу зніклі”.

“Вам патрэбна зброя”, — выказаў я не зусім удалае меркаванне.

Ён паціснуў плячыма.

“Гэта не паратунак”.

“А вас за што скіравалі ў Эдэм?” — у сваю чаргу пацікавіўся я.

“Скажу. Нейкі час я вандраваў па вёсках і паселішчах накшталт нашага Эдэма, маляваў, каб пракарміцца, дыванкі, ну, ведаеце, як калісьці старажытны мастак Язэп Драздовіч, — звычайны лубок. Мне ўсё больш падабалася выяўляць у ім пекла. Туды я іншым разам спантанна, ну, можа, і з намерам, паверце, змяшчаў вядомых у краіне дзяржаўных асоб. Іх выявы часам пазнавалі, не аднойчы мяне забіралі пад следства, пасля чаго выслалі сюды”.

“Вось, а вы казалі раней, што людзі не адрозніваюць ні постацей, ні фону. А яны раз і... пазналі”.

“Бываюць выключэнні”.

“Ці не змясцілі вы часам у ваша міфічнае пекла і сакратара камітэта па ідэалогіі Ёхана Цынка? Я чуў, што ён родам з гэтых мясцін?” “А якое пекла без яго? Гэты выблядак заўсёды быў ворагам такім, як я. Дарэчы, ён збіраецца на радзіму, гэта значыць, сюды, у Эдэм. На свята”.