Выбрать главу

“Вы нешта прапануеце?”

Гаспадар разліў віна ў шклянкі, і мы разам выпілі.

“Выйсце акрэслена выяўляецца мне і ў нашым цяперашнім выпадку, — сказаў Маркус. — Ду-маю, што адзінае правільнае.

Мы пашлём да гарбузагаловых, так бы мовіць, парламентарыя з прапановай атрымаць выкуп за свайго забітага. У дзікуноў гэта звычайная з’ява. Упэўнены, што яны дадуць згоду, і вайны не будзе. Так лепш для ўсіх”.

“У мяне пуста на крэдытнай картцы, — аспрэчыў я. — Адзінае, што ёсць, — гэта мой пазадарожнік. Але аўтамашына патрэбна мне самому для пераезду і іншых спраў”.

“Мы збяром грошы”, — сказаў пасля роздуму Маркус.

“Дайце мне тры дні”, — папрасіў я.

“Гэта даволі небяспечна, Берташ. Мне б не хацелася, каб вы сталіся здабычай для антрапафагаў”.

“Буду асцярожны. Абяцаю”.

“Навошта вам кудысьці з’язджаць? Мы ўсё ўладкуем. Нам тут патрэбны вопытныя людзі без комплексаў і здольныя цярпліва чакаць, а калі наступіць час — дзейнічаць. Тым больш, што наўрад ці вы знойдзеце той прыдуманы вамі ідылічны куток, пра які марыце. Свет трывала перакуліўся”.

“Падумаю над вашымі словамі, Маркус”, — сказаў я.

“Чаму вы просіце менавіта тры дні?” — няўмольна набліжаўся да гарачага гаспадар.

“У мяне ёсць на тое рацыя. Каб вырашыць справу з доказам, мне спатрэбіцца чарговая эксгума-цыя. Усё гэта патрабуе часу”.

“Вы нешта не дагаворваеце”.

Я паціснуў плячыма. Урэшце, што я мог яму адказаць?

“Што ж, не буду вас затрымліваць, — пасля паўзы сказаў

Маркус, — калі скончыце мантаж і доказ будзе гатовы, мне б хацелася зірнуць на тое, што вы зрабілі. Не адмовіце?” empty* * *empty

Як я заўважыў, за апошні час на цэнтральнай плошчы Эдэма адбыліся некаторыя, даволі істотныя перамены, звязаныя з наступаючым святам: на сярэдзіне яе грувасціліся пластыкавыя лаўкі і крэслы, завезеныя і ў беспарадку скінутыя тут нядаўна з грузавіка, цеслямі збівалася ад-мысловая авансцэна з трыбунай убаку. Крыху ззаду за імі ўсталёўваліся гукакалонкі. Над усім гэтым у вышыні працягнулі вялікую расцяжку. На ёй чырванелі на зялёным фоне вялізныя літары: НАПЕРАД, ДА БЕССМЯРОТНАСЦІ

Там-сям на карачках поўзалі некалькі муляраў з малаткамі і кельнямі ў руках, якія залівалі шчыліны цэментным растворам, а дзе былі вышчарбленыя ўмяціны, закладвалі спецыяльнай цэглай шэрага колеру. Урэшце, на ўсё гэта мала хто звяртаў асаблівую ўвагу. Я раптам падумаў пра тое, што з маленства не любіў святы, хоць старанна хаваў такое пачуццё ад іншых. Але ж ад сябе нічога не схаваеш. Пекла — гэта і ёсць іншыя, як і неяк вычытаў у адной з прыкішэненых мной кніжак у бытнасць смецяром, а святы заўсёды ствараюцца менавіта для іншых, сярод якіх я заўсёды пачуваў сябе ізгоем, ва ўсякім разе — інакшым. Інакшы сярод іншых — я прыглушыў жаданне засмяяцца ўголас: толькі не хапала ўсялякіх рэфлексуючых разваг. Вайна вечная і ма-ральная — так гаварылася ў налепцы, якую я прачытаў раней. Успомніўшы пра налепкі, я звярнуў у бок Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць, дзе звычайна выяўляў чарговую з іх. Па-мойму, іх ніхто не чытаў. Прысутнічала яна і на гэты раз, і я прабег вачыма наступнае: “АБ УПЫРАХ”

Пахаваная чарговая ахвяра ўпыра з дваццаць першага барака. Чаму ўпыры з’яўляюцца менавіта ў

Старым свеце, а, напрыклад, не ў Афрыцы?

Адказ надзіва просты. Таму што ў Афрыцы здаўна нябожчыкаў з’ядаюць. Асаблівым далі катэсам лічыцца труп, які праляжыць прыкапаны зямлёй на працягу двух-трох тыдняў. Яго адкопваюць і расчляняюць. Самыя смачныя часткі цела забірае правадыр, астатняе дастаецца яго супляменнікам.

У сувязі з тым, што некаторыя мігранты,

асабліва пасля Непажаданых Падзей, аднаўляюць

empty 17.

гэты звычай і ў нашым краі, размнажэнне ўпыроў праблематычна. Але, калі такое адбылося, як адрозніць упыра ад звычайнага нябожчыка? Эксгумацыя праз нейкі тэрмін — справа нявыгадная, бо робіцца ўсляпую. Адзіны метад, які можа наблізіць нас да ісціны, — гэта назіранне. Як высветлілася са старажытных крыніц, “прысутнасць упыроў звычайна праяўляецца ў тым, што хто-небудзь з мясцовых жыхароў, раптоўна і без усялякіх бачных пры-чынслабее,хуткахуднееі дзёнпраздзесяць ці тыдні праз два памірае. Самі хворыя перадусім звычайна расказваюць, што за імі за ўвесь час хваробы ходзіць следам якійсьці белы прывід, ходзіць і не адстае, нібы цень”.