Выбрать главу

“А Публій Рос?” “Мяркую, і ён таксама”, — пэўна зусім расчараваў я свайго суразмоўцу.

“Але ж які аўтарытэт, і гаварыў так разумна”.

“Я зноў прыйшоў да гаспадыні, — перапыніў я яго і пакінуў лаўку. — Паднімуся наверх”.

“Не хадзіце туды”.

Я вырашыў, што дрэнна пачуў.

“Не хадзіць? Гэта яшчэ чаму?”

Але тут яго замяшальніцтва дасягнула апагею, і ён быццам упаў у прастрацыю, пачаўшы мар-мытаць, што лепш мне прыйсці, напрыклад, заўтра.

“Што там не так?” — спытаў я. — Можа, яна памірае?”

Суправаджаемы зацятым позіркам Тодара, я падняўся наверх і пазваніў а потым пагрукаў у пакоі ўдавы.

“Хто там? — праз паўзу спытала праз дзверы Адмета, — што вам трэба?”

Я назваўся.

Дзверыадразуадчынілісяіадтуль,ловячымойпозірк,выслізнулі, як я адразу здагадаўся, двое аператыўнікаў, “каляровыя”, з невыразнымі, як кажуць, “непазнавальнымі на вуліцы” тварамі, апранутыя адпаведна ў нешта шэрае і непрыкметнае. Адзін з іх трымаў у руцэ пісталет.

Рэціравацца было запознена, мітусіцца і паказваць тым сваю разгубленасць — таксама не выпа-дала. Урэшце, як на маю думку, нічым асабліва я не рызыкаваў. Рэвальвера я з сабой на гэты раз не браў, і нічога лішняга ў кішэнях не меў, а што тычылася майго нядаўняга, так бы мовіць, кантакту з іх службовым чалавекам, то доказаў у іх — нуль.

“Рукі! Не рухацца!”

Яны спрытна абшукалі мяне, забралі мабільнік і крэдытную картку і загадалі сысці ўніз і сесці з імі ў машыну.

Не выказваючы аніякіх пачуццяў: а сэнсу ў гэтым не было, я моўчкі спусціўся па лесвіцы. У атачэнні эсбэшнікаў я прайшоў праз двор, суправаджаемы зацкаванымі позіркамі напалоханых сваякоў Адметы, хаваўшага вочы Тодара і нешматлікіх цікаўных.

За вуглом, пасярод зараснікаў быльнягу, на адносна чыстым ад смецця і памыяў месцы, я ўбачыў брудны армейскі “джып” з атожылкам антэны над кабінай. З яго адразу вылез вадзіцель —

мурын-дэфармант гадоў дваццаці пяці, з выразам пыхі і пагарды на твары. Ён адчыніў дзверы кабіны і мяне запіхнулі на задняе сядзенне. Аператыўнікі паселі побач з абодвух бакоў, і машына рушыла.

Я ўжо збольшага разумеў, што ўяўляюць сабой гэтыя новаспечаныя вартавыя дзяржаўнай бяс-пекі. Нябачна для ўсіх, нямераная іх колькасць вельмі размножылася ў апошні час, асабліва ў Мегаполісе. Калі ўлічыць шматлікую сетку “штучнікаў”

і “цэнзарау”, то выходзіла, што ўся на-вакольная Айкумена кішэла імі, як гноеадстойнік лічынкамі мух. Гэта былі ў асноўным, як я згадваў раней, дзеці брыгадзіраў сельскагаспадарчых кластэраў, іншым разам дробных чы-ноўнікаў у сферы абслугі, з маленства вяртлявыя, зласлівыя, шкодныя, схільныя на да-насіцельства, зладзеяватыя, жорсткія і помслівыя. Калі яны выходзілі з-пад кантролю, а такое не раз здаралася, то пачыналі забіваць, і тады лілася кроў і, як казалі ў сярэднявеччы, “гільяціны страчылі нібы швейныя машынкі”. Таемная ўлада над астатнімі людзьмі спараджала ў іх незвы-чайную пыхлівасць і перабольшаную самаадзнаку. А ўвогуле, меркаваў я, яны былі “людзі-цені” і служылі такім жа самым “людзям-ценям”, а дакладней — іх эліце. Дарога скончылася хутка. Я не задаў аніводнага пытання, і сваім маўчаннем, пэўна, даў ім зра-зумець, што цалкам валодаю сабой. Машына тым часам спынілася ля абвітай колкім дротам бе-тоннай сцяны ў выгляде амаль правільнага прамавугольніка. Я адразу пазнаў іх базу — будынак занальнага ўпраўлення.

Мяне павялі ўнутр. Уваходныя дзверы былі звонку абсталяваныя стальной плітой і складанай сістэмай замкоў. Зверху, пад дахам, я пабачыў кончык рулі ў нішы і машынальна адзначыў наяўнасць кулямётнага гнязда. Усё так жа моўчкі мы спусціліся на некалькі прыступак уніз, па-вярнулі ў калідор і апынуліся ў невялікім, амаль пустым, акрамя стала і некалькіх крэслаў, пакоі. На стале я яшчэ ўбачыў ноўтбук, а за сталом — жаўтаскурага, чорнавалосага чалавека ў цывільным: звычайнай тэнісцы з кароткімі рукавамі.

Як я вырашыў, хутчэй за ўсё гэта быў на-чальнік мясцовага ўпраўлення. Урэшце, я не памыліўся.

Непрацяглы час мы моўчкі разглядалі адзін аднаго. Я адзначыў пра сябе, што галава начальніка мела дзіўнаватую форму, хоць ён і не быў дэфармантам: спераду пукатая, яна плаўна пераходзіла ў завостраную, амаль трохвугольную патыліцу. Па сваім жыццёвым вопыце я засцерагаўся такіх людзей.

Мурыны-аператыўнікі паклалінастол начальніка маю пластыкавую крэдытную картку і нада-лоннік. Безумоўна, вырашыў я, мяне будуць зараз раскручваць накшталт іх маладога віжуна, які так няўдала схібіў у сутыкненни са мной і страціў, да таго ж, рацыю і зброю. Я не на жарт уст-рывожыўся, бо след вёў менавіта ў мой бок, пачынаючы з майго мінулага наведвання дваццаць першага барака. Калі яны да таго ж правялі шмон у флігелі ці нават збіраюцца гэта зрабіць — мне гамон: знойдуць не толькі мой ствол, а і той, што быў мной гвалтам выкрадзены ў іх стажора (чамусьці я канчаткова ўпэўніўся ў тым, што гэта быў менавіта стажор).