Выбрать главу

Па знаку начальніка аператыўнікі селі ў крэслы. Я памкнуўся зрабіць тое ж самае, але мне ў грубай форме не дазволілі.

“Я палкоўнік Скут, — звярнуўся да мяне начальнік. — А вы знаходзіцеся ў камітэце службы бяспекі. Назавіце ваша імя і прозвішча”.

Я сказаў.

“Што вы робіце ў Новым Эдэме?” “Мяне выслалі”.

Апытваючы мяне, ён, як я бачыў, адначасова падключыўся праз ноўтбук у Сеціва, пэўна, высвятляючы праз банк дадзеных маю асобу. Пастаўленыя пад агляд мая картка і надалоннік ляжалі перад ім. Раптам ён выцягнуў са стала шматок паперы і, свідруючы мяне нядобрым позіркам, перадаў мурынуаператыўніку.

“Азнаёмцеся”.

Я ўзяў з рукі аператыўніка перададзены мне змяты ліст і ўбачыў, што гэта была налёпка. Са здзіўленнем я прачытаў: “АБ ЦМОКУ”

Цяпер, калі падзеі апошняга часу ў паселішчы ўжо нельга замоўчваць, перад намі паўстаюць два пытанні.

Першае: наколькі рэальная з’ява ўпыра?

Другое: як з ім змагацца?

Так як звесткі пра ўпыроў ці як іх яшчэ называлі —

цмокаў — губляюцца ў сярэднявеччы, то мы не можам дакладна сцвярджаць пра рэальнасць гэтых незразумелых з усіх навуковых бакоў існасцяў.

Вядома толькі, і тое на падставе чутак, што ўпыры з’яўляюцца з магіл, п’юць кроў сваякоў і тых,

з кім неяк сутыкаюцца, а потым знікаюць. Асобы,

якія так ці інакш кантактавалі з такой сутнасцю,

звычайна неўзабаве паміраюць, прычым пасля смерці могуць самі пе-раўтварацца ў вампіраў.

Метады выяўлення і знішчэння ўпыроў ці вампіраў канчаткова згублены, хоць, па чутках, яны павінны былі існаваць. Урэшце, як забіць тое, што быццам зусім і не мае матэрыяльнай падста-вы? Нехта,

пахаваны дзень, месяц, год назад, узнікае з нічога перад жывымі і робіць замах на іх жыццё. Навошта?

I, дарэчы, якім чынам?

У сувязі з тым, што цяперашняе таемнае з’яўленне ўпыра ў Новым Эдэме набывае шырокі роз-галас, спараджае сярод часткі насельніцтва паніку і страх, наспела неабходнасць рашучых мер і дзеянняў. Так як афіцыйныя асобы, прадстаўнікі муніцыпалітэта і служб аховы парадку ад-маўляюць праявы так званага вампірызму, трэба пачынаць барацьбу з упыром самім. Як гэта рабіць, будзе паведамляцца ў наступных лістах.

Я скончыў чытаць, але маўчаў.

“I што вы на гэта скажаце?” — нядобра спытаў палкоўнік Скут.

“Безумоўна, гэта цікава” “Таму вы, не паспеўшы тут з’явіцца, апынуліся ў дваццаць першым бараку?”

Я паціснуў плячыма.

“Туды не хадзіў хіба што лянівы”.

Палкоўнік Скут пэўна выявіў у Сеціве маё кароткае дасье і нейкі час чытаў, а потым нечакана загадаў: “Недавярка таго — да нас, так бы мовіць, на сцэну...”

Адзін з мурынаў-аператыўнікаў знік за дзвярыма. Я пачуў, як адтуль данёсся нечы ўскрык, нібыта камусьці спрычынілі боль і падумаў, што цалкам натуральна, што зараз мне зробяць вочную стаўку з пацярпелым віжуном, і ліхаманкава пачаў прыгадваць: ці пазнае і пакажа ён на мяне, і што мне адказваць у гэтым выпадку на іх пытанне.

“Дык за якую правіннасць вас выслалі?” — спытаў, між тым, мяне палкоўнік Скут.

“За кнігу”, — коратка сказаў я і змоўк у здзіўленні.

У пакой упіхнулі навукоўцу Публія Роса. Ён быў моцна збіты і выглядаў зломленым чалавекам: сіні твар з так званым “сімптомам акуляраў”, што сведчыла пра страсенне мазгоў, разбіты ў кроў рот.

Безыменны палец на правай руцэ быў ненатуральна выкручаны ў супрацьлеглы бок.

“Пазнаяце гэтага чалавека?” — пацікавіўся ў мяне палкоўнік

Скут.

“Цяпер — не”.

Нейкі час ён “даганяў”, але адразу працягнуў: “Гэты чалавек сцвярджае, што вы паралельна з ім вялі нейкі навуковы росшук у дваццаць пер-шым бараку.

“Я — не навуковец”.

“А хто вы?” “Смяцяр”.

“У вас выкрутлівы розум, але, кім бы вы там ні былі, мы вас хутка “праявім”.

Я прамаўчаў.

“Дык пра што вы там з ім гаварылі? — звярнуўся да Публія Роса палкоўнік Скут. — Вы разам шукалі ўпыра, фабрыкавалі такім чынам нейкі чарговы сумнеў?” “Я шукаў іншае, — слабым голасам адказаў навуковец, — а менавіта прысутнасць назіральніка”.

“I гэты, як ён кажа, смяцяр, вам паверыў, падтрымаў вас?” “Наадварот. Ён не паверыў”, — кіўнуў на мяне Публій Рос.

“Трэба ж такое, — зноў нядобра ўсміхнуўся палкоўнік Скут, звяртаючыся ўжо да мяне. — I ў што ж вы тады верыце?”