Выбрать главу

Я крыху падумаў і потым сказаў: “Я веру ў ісціну”.

Запанавала непрацяглая паўза, якую зноў парушыў палкоўнік

Скут.

“Дык вы знайшлі назіральніка? — спытаў ён у Публія Роса. — I як ён выглядаў?” “Мы яго не бачылі”.

“I тым не менш, вы сцвярджаеце, што ён існуе?” “Так”, — непахісна пацвердзіў сакратападобны навуковец, што міжволі выклікала ў мяне нават павагу да яго.

Палкоўнік Скут саркастычна ўсміхнуўся. Яго, пераглянуўшыся, падтрымалі і аператыўнікі.

“А хто вас паслаў па вашы доследы, хто кіраваў гэтым?” “Я сам, — сказаў Публій Рос. — Гэта была мая ініцыятыва”.

“Вось яна і прывяла вас да лагера, — канстатаваў палкоўнік

Скут і дадаў, звяртаючыся да сваіх службоўцаў: — У камеру яго, а заўтра афармляйце на этап”.

Публія Роса вывелі вонкі.

“Як называлася кніга, з-за якой вас саслалі?” — спытаў мяне палкоўнік Скут.

“Дзённік фрэйліны Арнгейм”, — паціснуўшы плячыма, адказаў я.

“I пра што тая кніга?” “Пра каханне”, — зняпраўдзіў я.

“Хіба што, — раптам фыркнуў ён, — якія-небудзь бабскія сантыменты... Сапраўднае каханне можа быць толькі паміж мужчынамі, альбо ў жанчыны з жанчынай. Пра гэта сцвярджаюць яшчэ са старажытных часоў”.

Педэраст — пра сябе вызначыў я і падумаў пра тое, што цяпер іх зашмат нават у сілавых структурах. Што пасеялі, тое і збіраем.

“Чаму вы да гэтага часу не зарэгістраваліся ў муніцыпалітэце?” — раптам пераскочыў палкоўнік на ранейшую форму допыту.

“У мяне ёсць яшчэ два дні”, — давёў я.

“Вы можаце вырашыць тут, у нас, праблему са смеццем?”

“Ніхто ў свеце цяпер не займаецца гэтым, — патлумачыў я агульнавядомае. — Хоць асобныя ўчасткі зямлі, калі да іх адукавана прыкласці шэраг намаганняў, можна ачысціць”.

Палкоўнік Скут задумаўся. Стваралася ўражанне, што ён вырашаў пытанне ў адносінах да мяне. Урэшце, я не памыліўся, бо ён выдаліў за дзверы сваіх “гракоў” і звярнуўся ў мой бок з такімі словамі: “Вядома, вы небяспечны чалавек, — неяк раздражнёна вымавіў ён. — Я нутром адчу-ваю: усё, што вы тут робіце —

не так сабе. Вы, на маю думку, з тых, хто паўсюдна разбурае стабільнасць. Так, вы разбуральнік. Зламысныя нацыяналісты, хоць іх і няшмат, усё яшчэ нам супрацьстаяць: адвяргаюць зліццё моў, здзекуюцца над нашымі сімбалямі, над святой ідэяй бессмяротнасці, збіраюць сумнеўныя звесткі і засмечваюць імі

Сеціва, гомафобствуюць і ксе-нафобствуюць. Апошнім часам тут, у нашым паселішчы, распаўсюджваюць шкодныя, вар’яцкага зместу, налёпкі. Я згодны заплюшчыць вочы на вас толькі пры адной умове — вы сплануеце і ачысціце ад смецця ўчастак зямлі каля майго лецішча і наваколле ў Новым Эдэме. Рабоў я вам налаўлю ў нашым жа паселішчы, колькі скажаце”.

“Дзе знаходзяцца асноўныя звалкі?” — спытаў я, каб выйграць час. Няўжо ён так лёгка мяне выпусціць адсюль? Гэтая думка, кволая ад пачатку, перарастала ва ўпэўненасць.

“Магу паказаць хоць зараз”.

“Лепш пазначце іх на мапе, а я сам усё высветлю на месцы”.

Ён зноў усміхнуўся, але ўсё так жа нядобра.

“Я толькі што “прабіў” вас праз Сеціва. Так, вы сапраўды “смяцяр” і працавалі ў камунальнай гаспадарцы па ачыстцы горада. І хоць у вас адносна незаплямленае дасье, ваша сутнасць, як па-тэнцыяльнага злачынцы, усё-такі высветлілася ў дробязі.

Упэўнены, што гэта далёка не ўсё. Але мы закрыем вочы на вашы грахі пры адной умове. Вы будзеце працаваць на карысць нашых агульных намаганняў, а дакладна часткова на асобных надзелах —

пазбавіце нас тут ад смецця. Калі вы гэта здолееце зрабіць, я цалкам, магчыма, дам вам прыстойную характарыстыку, з якой вы з часам вернецеся нават і ў Мегаполіс. Вам хочацца на волю, так? Разумею. Анягож. Што ж, бадай, я вас адпушчу, нават зараз. Ці вам тут у нас, спадабалася, і вы застанецеся — ха-ха? Разам з акадэмікам Публіем Росам? Але досыць біць языком аб зубы. Мы вас знойдзем, і хутка”.

Калі ў суправаджэнні аператыўніка я ўжо ішоў да дзвярэй, ён нечакана спытаў мне ў спіну: “Дык усё-такі, вам нешта вядома пра цмока?”

“Не думаю, што гэта рэальная з’ява,” — адказаў я, ніколькі не крывячы душой.

“Але ж вы ёй чамусьці зацікавіліся. Значыць, маеце інтарэс.

Які? Вы думаеце, мы не кантралюем падзеі ў дваццаць першым бараку? Праўда, вы тут нядаўна, і ў вас гэта, так бы мовіць, своеасаблівае алібі. Але.., але...”

Я з палёгкай скіраваў вонкі, але палкоўнік Скут зноў затрымаў мяне.

“Ёсць людзі, — сказаў ён, быццам звяртаючыся да сябе самога, — якія не толькі не прызнаюць пераможнай і адзіна правільнай эвалюцыйнай тэорыі, а і распаўсюджваюць звесткі пра нейкі іншы стан нашага свету: быццам мы не з’яўляемся людзьмі, а нейкай субматэрыяй. Такія асобы вераць у цмокаў, назіральнікаў і падобную, варожую нам лухту. Іх мы вымушаныя адсочваць і ізаляваць. Можа, і вы ў такое верыце?” — неяк нават гулліва спытаў ён і па-змоўніцку падміргнуў мне.