“Я заняўся вірусамі. Але не з таго, так бы мовіць, боку.” “А з якога?”
На паўхвіліны ён задумаўся.
“Фактар разумнасці, — урэшце выціснуў з сябе ён, — на маю думку вельмі нагадвае сувязь з віруснай інфекцыяй. Дарэчы, чаму мозг лічаць смеццезборнікам вірусаў? А гэта сапраўды поўнасцю адпавядае ісціне. Вірус далёка не просты: яго архітэхтоніка больш складаная за атам-ную электрастанцыю, ён можа існаваць у вакууме і мерзлаце бясконца доўга. Разумнасць — магчыма заразнае псеўдазахворванне, у дзяцей вірус герпеса, прыкладам, заводзіцца дзесьці к тром гадам, а чалавек, дарэчы, зусім не памятае сябе да трох год. Вірусы размнажаюцца са з’яўленнем людзей — чаму? Навошта? Дый што такое наш мозг? Хіба мы ведаем? Калі дзей-насць яго можна размежаваць па трох складаючых якасцях: работу ў ролі кампутара, аналітычную, то трэцюю функцыю мы не можам спазнаць дагэтуль і наўрад ці калі-небудзь здолеем.” “Вы і муніцыпалітэт абслугоўваце?”
“Яны лекуюцца ў Мегаполісе, бо ў іх там так званая лечкамісія.
Праўда, іншым разам, калі гэта тэрмінова, выклікаюць мяне”.
“Перад вамі таксама ссыльны”, — сказаў я праз паўзу.
“Вось яно што. Вы, пэўна, тут нядаўна?” “Некалькі дзён, і хутка з’язджаю”.
“Нідзе не бачыў такога разгулу цёмнага выроду, як тут, — адхіляючыся ад тэмы, працягнуў размову доктар Арвід. — Часам я назіраю жудасныя з’явы”.
“Антрапафагія?”
“Горш. Днямі зайшоў да пацыенткі. Ёй за сорак. Уявіце, смярдзючы пакой, пустыя бутэлькі, ложак без прасцірадлаў, на якім рассунуўшы ногі, ляжыць хворая пасля інсульту. Паспела дагэ-туль нарадзіць сыноў, якія цяпер разам з мужам па чарзе савакупляюцца з ёю. Інцэст. Вычва-рэнцы адчуваюць сябе, як дома. Гвалцяць дзяцей. Тут няма пераследу за педафілію”.
І доктар Арвід пачаў пералічваць тое, з чым сутыкнуўся тут хоць бы за апошні месяц, як акрэсліў ён: трыццаціпяцігадовы “працароб” перыядычна гвалціў чатырохгадовага і дзевяцігадовага пляменнікаў, пакуль не нанёс меншаму цяжкая цялесная пашкоджанне, бацька сужыцельстваваў з дачкой і маці, прычым займаліся гэтым разам. Увогуле згвалтаванне бацькамі дачок прыняло характар эпідэміі, часта маці рапутнічаюць з сынамі, браты з сёстрамі.
“Так, — згадзіўся я, успомніўшы налепку, — Існуе мяркаванне, што арыстакратыя, прадстаўнікі мастацтва нібыта асабліва схільныя да распусты і вычварэнстваў, але ці праўда гэта: так званы просты чалавек дасць ім багата форы”.
“Што ж іх — адстрэльваць? — спытаў доктар Арвід. — Іх так шмат, што сумняваешся, ці ёсць цяпер нармальныя ўвогуле”.
“Лепш піліць бензапілой. — нявесела пакпіў я. — Праўда, Андруш?” “Так.” — усміхнуўся той.
“У сілавікоў, як я разумею, арыентацыя на іншадумцаў, — сказаў я. — Ім шчодра плацяць, ды толькі не за барацьбу з крыміналам”.
“Рады з вамі пазнаёміцца, — урэшце паціснуў мне руку доктар
Арвід. — Чым, да слова, дапа-магчы?”
“Мы заехалі да вас па справе, — сказаў я. — Мне трэба прысутнасць лекара пры эксгумацыі трупа. Вы згодны на такую прапанову? Скажу прама — абавязкова аддзячу вам пазней, бо зараз не ў стане — не маю сродкаў”.
“Каго вы намераны эксгуміраваць?” “Брата мужа-нябожчыка ўдавы Адметы. Яго звалі Патрык”.
“І што вы будзеце рабіць пасля таго, як выкапаеце нябожчыка?” “Нейтралізуем, калі ён у вампірычнай коме”.
“Вось што ў вас у галаве. Я ўжо чуў пра ўпыра. Дык мяркуеце, што гэта Патрык? А рэакцыя мясцовых улад? Правінцыяльныя мафіёзі не дазволяць вам праводзіць такія эксперыменты. За гэта — адразу ў лагер”.
“Затое мы выратуем людзей”.
“У вас, на маю думку, яшчэ і нейкія іншыя інтарэсы”, — сказаў доктар Арвід.
“Не хаваю, што маю іх”, — не стаў я аспрэчваць.
“Калі вы плануеце капаць?” “Ноччу, — сказаў я. — Магчыма, заўтра”.
“Што ж, урэшце, гэта нават цікава, хоць я і не даю веры ў розных там рэальных упыроў. Тым не менш, згода. Не люблю, што мяне доўга ўпрошваюць. Зойдзеце, калі збярэцеся, па мяне”.
“Цудоўна, доктар”, — падзякаваў я.
Мы адразу пайшлі. На падворку я азірнуўся: даўгая постаць доктара Арвіда застыла ў дзвярным праёме. Чамусьці я падумаў пра тое, што ён, пэўна, з тых людзей, хто не баіцца адзіноты. З
па-горку, спускаючыся ўніз, я пабачыў ахутаную дымам і смогам частку Эдэма.
empty* * *empty
Мойра паведаміла мне праз надалоннік, што затрымаецца на працы, бо якраз сёння аб’яўлены раней агульны палітдзень.
Такія палітдні, як я ведаў, праводзіліся і ў Магаполісе, але больш фармальна, бо ўлады, у прыватнасці, іх ідэалагічныя аддзелы,часта не маглі ахапіць электарат поўнасцю, а тым-сім рабілі ў гэтым палёгку, напрыклад, медыкам, зборшчыкам смецця, сантэхнікам і некаторым іншым катэгорыям, рабочых рук якіх пастаянна не хапала. У правінцыі на палітдні заганялі ўсіх тых, хто працаваў, а таксама служачых і нават сілавікоў. Вядома, дэкласаваных і крымінальных асоб на прамыўку мазгоў не запрашалі, бо іх колькасць даўно ніхто не падлічваў.