Выбрать главу

Хіба які-небудзь самы галоўны “палітрук” здолеў

empty* * *empty прадбачыць, што Грэнландскі ляднік раптам абрынецца ў акіян? І што тады казаць пра тупых “працаробаў”, якім увесь час мэтаскіравана ўбіваюць у галовы, што яны “соль зямлі” і вось-вось першымі без чаргі стануць бессмяротнымі?

Дык хто мы такія ў Сусвеце з яго стапяцюдесяццю пяцю мільярдамі галактык? Ці ведае ўвогуле пра нашае існаванне Начальнік таго Сусвету? І што мы для яго — выпадковае варушэнне чарвякоў у гноі, альбо працэс, якім кіруе Праграма?

Маўчанне — вось адзіны адказ.

рабочых займалася рамонтам ходнікаў і адвозам смецця далей ад цэнтра, за межы паселішча. За ходам работ няспынна назіралі наглядчыкі — у большасці гэта былі дужыя дэфарманты, апранутыя ў цёмна-сінюю ўніформу.

empty 20.

Я па-ранейшаму быў упэўнены ў тым, што праблему ўпыра, а таксама і праблему доказу — абедзве, вядома, шчыльна супадалі з ім, — можна вырашыць толькі тэрміновай эксгумацыяй, але задума Мойры непакоіла мяне больш за ўсё, і я зноў і зноў перабіраў у галаве самыя розныя варыянты яе вырашэння. Але рэальным быў толькі адзін — к вечару мне трэба было сабрацца, а раніцай ехаць у Мегаполіс, бо я павінен быць там на досвітку і

Між тым Эдэм заканчваў рыхтавацца да свята, якое мусіла адбыцца назаўтра. У паселішчы ліхаманкава даводзілася да ладу ўсё тое, што не паспелі зрабіць напярэдадні: заканчвалі збіраць вялікую трыбуну, дзеля чаго на плошчу спехам дастаўлялі пластыкавыя пліты і блокі, а таксама металічныя рыштаванні. Над будынкам муніцыпалітэта з’явілася гіганцкая расцяжка зялёнага колеру, на якой чырвонымі літарамі было выведзена: ЗА КВІТНЕЮЧЫ ЭДЭМ

Абапал цэнтра паселішча ўсталёўваліся брызентавыя намёты і зборныя шапікі з пластыку, у якіх павінны былі прадаваць ваду, а таксама субпрадукты і паўфабрыкаты з танных геннамадыфікаваных вырабаў. Асобна размяшчаліся бочкі на колах, у якіх, як усе ведалі, быў танны алкагольны напой. Яго планавалі прадаваць пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята. Прывезлі таксама некалькі дзесяткаў гульнявых аўтаматаў, якія падключалі да электрычных кабеляў. Спецыяльная брыгада размяшчала ў вітрынах некалькіх крамаў, а таксама на слупах і дахах вакол плошчы камеры тэлегляду, ад якіх паветраны дрот цягнуўся да будынка занальнага ўпраўлення службы бяспекі, дзе, як мне паведаміў Маркус, знаходзіўся цэнтральны пульт ад-сочвання за падзеямі на плошчы і ў бліжэйшых ад яе кварталах.

Шматлікія будаўнічыя брыгады “працаробаў”, кожная з некалькіх чалавек, штодня пад невы-носнай спёкай заканчвалі фарбаваць сцены афіцыйных устаноў і тых баракаў, якія былі раз-мешчаны непасрэдна ля цэнтра паселішча і плошчы. Частка счакаць, пакуль Ёхан Цынк выйдзе са свайго дома, каб скіраваць у Эдэм.

А пакуль тое, і да прыходу Мойры у мяне заставалася крыху часу, я чамусьці пайшоў да будучага Храма, альбо Месца для агучвання Ісціны.

У ангары я спадзяваўся заспець мастака Юліуса Гармату. Як я адчуваў душой, ён быў, бадай, чымсьці мне блізкі, і я проста лішні раз жадаў з ім пагаварыць, вядома, калі той не заняты працай, ад якой я, па зразумелых прычынах, не мог і не павінен яго адцягваць.

Але “свяшчэннага скарабея” на месцы не аказалася. У ангары было пуста, сцены і столь, па-ранейшаму зацягнутыя брызентам і старымі, зношанымі прасцірадламі. Затое, калі я ўжо павярнуў назад, то раптам заўважыў пастара Себасцьяна, які самотна сядзеў на пустой скрыні ў ценю ад напаўзасохлай таполі. Ён ўбачыў мяне і прывітальна падняў руку, а калі я падышоў, патлумачыў, што таксама хацеў сустрэць Юліуса Гармату, каб абмеркаваць з ім парадак дэманстрацыі роспісу і асобныя моманты сваёй маючай адбыцца казані, але не заспеў таго на месцы.

“Калі вы мяркуеце агучыць вашу казань?”, — пацікавіўся я.

“Ужо хутка. Але я не зусім задаволены тым, што намераны сказаць. Мне здаецца, быццам казань занадта пафасная і, верагодна, мне трэба спрасціць яе”, — патлумачыў ён.

На гэта я адказаў, што яму самому лепш бачна, але, на маю думку, няхай яна будзе ў сваім першапачатковым выглядзе, бо ўсё роўна кожны з прысутных зразумее яе па-свойму і будзе мець рацыю, а тыя, хто не зразумеюць, дык і не вартыя таго.

“Вы так лічыце?” — пастар Себасцьян задумаўся. Твар яго, загарэлы на сонцы да чырвані, быў вільготны ад угрэтасці.

“Таму і пытаюся пра тэрмін адкрыцця Храма, што праз суткідругія нам будзе трэба праводзіць паўторную эксгумацыю, — сказаў я. — Інакш мы можам спазніцца, бо намі ўсур’ёз зацікавяцца”.