Выбрать главу

Слабы шолах за спінай прымусіў мяне азірнуцца, але я спазніўся, бо дзве постаці імкліва накінуліся на мяне. Адзін сціснуў мне горла, а другі схапіў за рукі, намагаючыся вырваць рэ-вальвер. Я маланкава зразумеў, што зрабіў памылку, і мая неасцярожнасць цалкам верагодна будзе каштаваць жыцця: дыханне перахапіла, мне неставала паветра, я задыхаўся. Рэвальвер выкручвалі з рукі, я нават не паспяваў ім пакарыстацца, я ўжо слабеў, калі ўбачыў, як у прывідным святле месяца бліснула лязо нажа.

І тут я пачуў адчайны сабачы віск, і здагадаўся, што Барбі здолела выбіць сваім целам няшчыльна прыкрытыя дверы і ляціць мне на дапамогу. Пэўна, яна адразу ўпілася сваімі вострымі, як іклы, зубамі ў таго, хто трымаў мяне за горла: хватка яго саслабла, і я ўдарыў яго наўгад свабоднай рукой, выкручваючы другой свой рэвальвер. Грымнуў стрэл. Постаці нападаўшых адхіснуліся ад мяне і раптоўна зніклі ў цемры. Я стрэліў ім наўздагон, але сумнеўна, што ў кагосьці трапіў. Мойра выбегла вонкі. Тамсям у вокнах барака запалілася святло. Барбі, якая з хвіліну праследавала напаўшых, вярнулася назад. Я па чарзе абняў іх абеіх і, каб залішне не хваляваць, сказаў Мойры, што мне, пэўна, нешта падалося.

Мы вярнуліся ў хату. Я супакоіў Барбі, прылашчыў яе і даў нешта з’есці, але яна не стала, а, уз-буджаная, доўга бегала з кута ў кут, пакуль, урэшце, не сцішылася. Такім чынам, між тым, меркаваў я, мяне высачылі невядомыя нападнікі. З мэтай забіць? А можа, яны адсочвалі Мойру?

Частка V. ПАКАРАННЕ

21.

Мегаполіс прачынаўся ў ранішняй смузе.

Хоць у мяне і быў дазвол на разавае наведванне горада, які ахвяравала мне Мойра, ніхто мяне не спыніў ні на ўездзе, ні на вуліцах. Перадусім я старанна прагледзеў мапу і адзначыў усе маг-чымыя шляхі, па якіх магла рухацца ў Эдэм машына Ёхана Цынка, вызначыўшы самы верагодны. Урэшце, ім хутчэй за ўсё была дарога, па якой я ўцякаў у паселішча разам з

Мойрай.

Дом, дзе абітаў стары функцыянер, я знайшоў хутка, бо добра памятаў гэты раён, як адзін з самых прэстыжных. Вуліцы тут былі вузкія, а будынкі старой планіроўкі, аточаныя звонку высокімі жалезнымі загародкамі, праз якія ў двор вялі некалькі дзвярэй з кодавымі замкамі, сістэмай сігналізацыі і камерамі знешняга назірання. Урэшце, я і не збіраўся пранікаць туды якім-небудзь спосабам, бо ў гэтым выпадку нічога добрага для сябе не чакаў.

Першапачатковы мой план, нават намер, быў просты: я рухаюся за машынай Цынка за горад, чакаю, калі мы апынемся на бальшаку, і далей дзейнічаю па абставінах, а задача ў мяне адна: не дапусціць, каб стары здраднік з’явіўся ў Эдэме.

Я прыпаркаваў свой “джып” на даволі вялікай адлегласці ад дома, дзе жылі ў асноўным былыя і цяперашнія чыноўнікі, сілавікі, а таксама іх дзеці ці сваякі, і абраў месца, якое, на мой погляд, не адсочвалася тэлекамерамі.

Першае, што я зрабіў, гэта адключыў свой надалоннік, праверыў зброю, потым, па магчымасці непрыкметна, старанна агледзеў вуліцу і пад’езды да будынка з дапамогай моцнага бінокля, які застаўся ў мяне з часу былых ваенных падзей.

Верхнія паверхі дамоў, ахутаныя выпарэннямі і смогам, між тым, афарбаваліся ў жоўтае першымі сонечнымі промнямі. У маіх вушах пасяліўся ўжо характэрны шум, а пальцы рук адчувалі ледзь чутныя вібрацыі вялікага горада, месца, дзе я зусім нядаўна адносна паспяхова пражываў, пакуль не здарыдася бяда з Эрыкай, а я сам быў так ганебна і па-дурному высланы ў правінцыю.

Даўняе пачуццё нянавісці пачало ахопліваць мяне, але я адрынуў яго, бо разумеў, што павінен быць спакойны, халоднакроўны і разліковы, як ніколі.

175

Лёс Мойры і ўсяго далейшага майго жыцця залежаў цяпер ад мяне. Думкі самага рознага кшталту мільгалі ў маёй галаве. Напрыклад, даўнішняя: навошта ўвогуле знішчаць старога, які ўжо нічога не вырашае? Па сутнасці, падараваць яму адносна лёгкую і, галоўнае, нечаканую смерць: пэўна ж, яго даўно запакутавалі старэчыя і невылечныя хваробы? Ці ён сапраўды спадзяецца на абяцаную яму хуткую бессмяротнасць? Падманшчыкі часта самі вераць у безумоўны падман і трапляюць на той самы кручок, які закідвалі для прастакоў. Іншая справа тое, што яго смерць павінна стаць знакавай: “людзі-цені” атрымаюць адчувальны ўдар з таго боку, адкуль даўно ўжо нічога небяспечнага не чакаюць. Страх, пра які казала Мойра, і толькі ён раптоўна казытне іх і прымусіць запанікаваць і нарабіць памылак. Што ж, з гэтага пункта гледжання я дзейнічаў маральна. Хоць, аб якой маралі можна меркаваць у адносінах да тых, хто імкнецца знішчыць цябе самога? Хіба Ёхан Цынк, прама ці ўскосна, не скіраваў на пагібель дзесяткі, сотні, а то і тысячы толькі за тое, што яны валодалі свядомасцю, а значыць думалі інакш? Калі ўсё тое псеўдадзяржаўнае ўтварэнне, пад камуфляжам якога ўтварыўся звычайны гноеадстойнік, будзе дэкамуфліравана тым жа страхам, то пад ім непазбежна адкрыюцца яшчэ больш жахлівыя абсурды і хаос. Толькі ці спрычыніцца ўсё гэта да нейкіх змен? Наўрад, меркаваў я. Для мяне больш цікава зазірнуць хоць краем вока ў тую бездань, якая так упарта хавае ад нас свае таямніцы. Якая розніца, у рэшцерэшт, хто тут будзе весці рэй, калі мы ўсе залежым ад нечага невядомага? І як яго называць? Праграмай? Для мяне важней выявіць упыра, “п’яўку” і адказаць хоць цяпер, праз стагоддзі на рубам пастаўленае пытанне, на тайну, якая не давала спакою і так палохала продкаў, а потым з’ехаць з Мойрай у якое-небудзь ціхае і запаветнае месца — сапраўдны, хоць на колькі там адсоткаў, а не штучны і ачолены смеццем Эдэм.