Выбрать главу

Нечакана яна ўзлавалася.

“Але ж я не прасіла цябе. То была мая справа. Мая і Платона.” “Гэта было заданне Маркуса? — спытаў я.”

“Якая розніца? Мы ўсе прынялі рашэнне, што былы галоўны “палітрук” павінен быць пакараны.”

“Што ж, — падагуліў я, — прыміце і ад мяне хоць якую паслугу.

Прыемна было аддзячыць.”

На яе твары выразна адлюстроўваліся самыя розныя пачуцці.

“Раскажы мне, як ты гэта зрабіў,” — пасля паўзы спытала яна.

Замест адказу я паваліўся на ложак.

“Пабудзі мяне праз гадзіну”, — папрасіў я і... заснуў.

Але ўжо хвілін праз дваццаць я падхапіўся на ногі, бо псеўдасон быў ліхаманкавы і трывожны. Мойра па-ранейшаму сядзела ў крэсле.

“Гэта мой позірк разбудзіў цябе, — сказала яна. — Мне так шкада Барбі, быццам я згубіла сваё дзіцё”.

“Мы павінны з’ехаць. Цяпер цябе тут нічога не трымае, праўда?” “Я не хачу, Берташ. Навокал адно і тое ж”.

“Як толькі набуду доказ, мы збяромся ў дарогу. Я не магу рызыкаваць тваім жыццём. Дарэчы, ты казала, што ў цябе ёсць зброя. Прынясі яе”.

Мойра прынесла і паклала на стол пісталет. Гэта была кішэнная “Берэта” калібра 7,65 міліметра, з самаўзводным ударна-

спускавым механізмам: мадэль, якая служыла з паўстагоддзя назад, даволі надзейная і зручная.

“Маркус забяспечыў нас зброяй, — сказала яна. — Мы павінны былі, як ён гаварыў, увесь час рыхтавацца да магчымага нападу і ўжываць яе па абставінах”.

“Такія абставіны, як бачыш, не прымусілі сябе чакаць. Трымай пісталет пры сабе”.

Мойра паклікала паесці, але я адмовіўся: ці мне палезе цяпер у горла ежа. Я зноў папярэдзіў жанчыну, каб яна, не марудзячы, прымяняла зброю, як толькі апынецца ў небяспецы, што цал-кам можа адбыцца ў любую хвіліну, і пайшоў у бок плошчы. Раптам я ўспомніў, што Барбі зусім нядаўна суправаджала мяне, і адчуў, як сціснула сэрца, а на душу лёг цяжар. Клятае жыццё, падумаў я. Ну, каму яно можа быць у радасць? Хіба што “людзям-ценям”?

Ёхан Цынк любіў жыццё?

Паўднёва-ўсходні вецер нёс у вышыні рэдкія белыя аблокі. Ніжэй іх слаўся дым са звалак. Ды-халася цяжка. Некалькі жаўтаскурых танчылі пад папсу: іх укормленыя твары ільсніліся ад поту. Варта было знішчыць мільёны сваіх жа ў братазабойчых войнах, рэвалюцыях і самаедстве, каб вось гэтыя сталі цяпер ледзь не шляхтай?

Я падышоў да Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць і з непаразуменнем угледзеўся ў здымкі. Людзі, выяўленыя на іх, — хіба яны верылі? Смех, змешаны са злосцю і пагардай, авалодаў мной.

Нечакана я ўбачыў знізу аркушык паперы, які трымцеў на ветры. Я распраміў налепку і стаў чытаць.

“АБ “СОРНЕРАХ”

(Sorners — людзі, якія гвалтоўна пасяляюцца сярод іншых).

Гістарычна эўрапейскія “сорнеры” былі ва ўсе часы існавання на гэтых землях чалавека, прак-

тычна заўсёды. Першыя звесткі пра іх з’явіліся,

тым не менш, толькі ў старажытных тэкстах каля тысячагоддзяназад.Вядома,этнічныя і геапалітычныя змены, а таксама міграцыі народаў у сілу якіх-небудзь экстрэмальных умоў,

непазбежныя. Але “сорнеры” — асобная катэгорыя

empty* * *empty горада, але спачатку зірніце на дату на вашым надалонніку: 2050 год ад нараджэння Хрыстова. Цяпер заўважце дзяцей-жабракоў, якія просяць міласціны, працягваючы выламаныя калісьці і жахліва пазрастаўшыя рукі і ногі, выкалатыя вочы, дэманструючы і іншыя жудасныя калецтвы.

Каму ідзе тая міласціна? У чые кішэні? Хто зрабіў такое з вашымі дзецьмі? Вы не хочаце ведаць? Вы праходзіце побач і сарамліва адводзіце позірк у бок? Так, вы баіцеся праўды.

Але адно і тое ж паўсюль: унь прапануюць сябе дзеці, якія займаюцца прастытуцыяй. А вось твораць паглум над слабым і нямоглым. А далей гандлююць наркотыкамі і не таемна, а ўяўна, на вашых вачах. Усё гэта яшчэ можна змяніць, калі мы ўспомнім пра адзінства.

Памятай заўсёды, сумленны чалавек: “сорнеры” сочаць за табой і чакаюць, калі ты пахіснешся, каб абрабаваць цябе, пранікнуць у тваё жытло і застацца ў ім назаўсёды, бо сваё яны ніколі не будуюць; знясіліць цябе самога і ўвесь твой род, а потым размножыцца і працягваць экспансію далей.

ў ланцугу вышэйназваных з’яў.

З пачатку XIV стагоддзя “сорнеры” хваля за хваляй напаўзаюць на землі Еўропы, прыносячы з сабой ашуканствы, рабаўніцтвы, падман, махлярства,

распусніцтва, крадзяжы і канібалізм.