Нейкі час мы назіралі за матэматычнымі маніпуляцыямі і каментарыямі да іх. Яны аніяк не ўпісваліся ў агульную атмасферу свята, што і пацвердзілася праз якую хвіліну. Некалькі мурынаў з непранікальна пагрозлівымі выглядамі на тварах, у якіх я беспамылкова выявіў сакрэтных агентаў, спыніліся непадалёк і ўважліва прыслухоўваліся да тлумачэнняў фокусніка. Раптам яны накінуліся на яго і схапілі за рукі. Адразу зашчоўкнуліся кайданкі, і матэматыка павялі кудысьці ў бок. Магчыма, узгадаў я, ён быў зусім нядаўна высланы і паспрабаваў зарабляць тут сабе на хлеб такім незвычайным спосабам.
Мойра сціснула мяне за руку.
“Не ўздумай умяшацца, — перасцерагла яна. — Можа, для старога ўсё неяк і абыдзецца”.
“Не даю веры, — праз паўзу адказаў я ёй, — бо яго фокусы зандата блізка суседнічаюць з метафізічным, а гэта ўжо прыхаваны выклік уладам”.
Ужо больш уважлівым позіркам я ўбачыў там-сям сярод віруючага натоўпу яшчэ некалькіх агентаў службы бяспекі. Варта было вяртацца назад. Але, як толькі мы павярнулі ў бок свайго жытла, нас атачыла група п’яных “паэмбэшнікаў” з мясцовай суполкі Партыі маладых бессмяротнікаў. Адзін з іх трымаў на шыі празрыстую пластыкавую скрыню, куды яны прымушалі кідаць грошы. Па іх нахабных тлумачэннях — на карысць распрацовак у хуткасным авалоданні трансмогам. Я ўжо вырашыў, што не абысціся без бойкі, але Мойра рашуча адпіхнула скрыню і абрынула на прасіцеляў такую брыдкую лаянку, якую я рэдка калі чуў. Чамусьці гэта падзейнічала: “паэмбэшнікі” нечакана ўзрадаваліся і захоплена зарагаталі. Мы праціснуліся скрозь іх і рушылі далей.
На сыходзе з плошчы я ўбачыў на сцяне аркушык налепкі. Тэкст быў нязвыкла набраны, і я спыніўся.
“Зірні, Мойра, — сказаў я, — гэта цікава”.
СЛОВА НА СВЯТА
Калі вы раптам пакінеце Мегаполіс
І апынецеся на якой забытай частцы Зямлі,
Дробным фрагменце Айкумены,
Дзе-небудзь сярод сметнікаў і балот,
У зарастаючай пустазеллем вёсцы
Ці дэградуючым пасёлку —
Вы і тут сустрэнеце падабенствы людзей:
Сялян з разбухлымі, выкручанымі пальцамі
Ад непасільнай працы на Утопію,
Апынуўшыхся перад бязлітаснымі прыхаднямі,
Што плодзяцца, як тараканы,
Увішных гаспадаркоў з хітрымі пыскамі,
Не здольных зазірнуць у будучыню,
Якая ўжо даўно ўглядаецца ў іх саміх,
Што ўгнойваюць свае надзелы
На карысць іншародцаў,
Пакуль самі не стануць гноем,
Наліўшыхся крывёю “функцыянераў”
У нястомным гандлі гэтай зямлёй,
Згубіўшых пачуццё
Нават асабістай бяспекі,
У думкі якіх не ўнікнуць ніякаму сэнсітыву,
Самадастатковых пралетараў,
Якія ў вольныя ад рабства дні
Падколваюць адзін аднаго нажамі
Ці бяздумна ўглядаюцца
У дысплеі тэлевізараў,
Дзе выламваюцца педэрасты,
Якія ўжо авалодалі чвэрцю культуры,
Распырскваючы папсу, як мачу,
Ці здзяйсняюць свае фантазіі садаміты,
Ды практыкуюцца нейралінгвісты,
На рэштках эміграцыйных плыняў,
Стракатых ад дэгенератаў,
А маладыя летуценніцы,
Прачынаючыся па начах,
Мараць пра тое, як яны
З’едуць у Мегаполіс
Ці яшчэ куды-небудзь далей,
Дзе іх будуць суцяшаць аральным сексам,
empty 24.
Далучаючы да дэмакратыі.
Тут, дзе яшчэ не сточвае абутак бетон,
І высоўваюцца з вокнаў
Клетак-сотаў
Мікрацэфалы, упэўненыя ў сваёй значнасці, але
Якія ніколі не чулі пра Ван-Гога,
Каментуючы падзеі ў наваколлі
Квакаючымі галасамі.
Тут, на месцы Вялікай Звалкі
Танчыце вы свой танец — апошнія з людзей.
Ён толькі паціснуў плячыма.
“Мяне заб’юць, калі я да таго ж спалю дом”.
“Ну, а калі ўпыр зацікавіцца менавіта табой? Як ты сам намераны абараняцца?” “Я нашу з сабой часнок. У мяне яго поўныя кішэні. І соль. Кажуць, ваўкалакі і погань не выно-сяць гэтыя рэчы”.
Я толькі ўсміхнуўся над такой наіўнасцю. Дый які рэзон быў нешта яму тлумачыць? Ён бы ўсё роўна нічога не зразумеў.
Праходзячы праз плошчу, я ўбачыў двух укормленых жаўтаскурых падлеткаў, а з імі белую дзяўчынку гадоў дзесяці– дванаццаці. Яны ўтаропіліся на мяне, маючы, пэўна, нейкі свой інтарэс, што адразу і пацвердзілася.