Выбрать главу

Адбылася, па сутнасці, новая глабальная інфармацыйнасацыяльная рэвалюцыя (інвалюцыя), бо ўся грандыёзная інфармацыйная сістэма, якая ўжо была створана, аказалася ў руках усё тых жа “людзей-ценяў”, якія выяўляюць цяпер свае асабістыя інтарэсы. Наступствы — гэта тое, што мы бачым: паэтапнае засваенне мільярдамі людзей новых стандартаў мыслення, адзнакаў таго, што адбываецца, і ўспрымання рэчаіснасці, якія выгодныя толькі гэтай адыёзнай групе асоб. Адбылося глабальнае замбіраванне планетарнага чалавецтва: інфармацыйны таталітарызм, які больш жахлівы любых іншых формаў таталітарызму, вядомых чалавецтву, хоць ён і носіць знешне прыстойны выгляд. Але гэта генацыд “людзей-ценяў” супраць сапраўднай эліты, гэта канец гісторыі, бо наперадзе найбольш верагоднае — раптоўнае спыненне Гістарычнай Сімуляцыі, а не якая там прывідная бессмяротнасць. Плюньце на яе, бо гэта мана. Хлусня аб-рынулася на нас пад выглядам ісціны, а мы не заўважаем гэтага, бо згубілі сваю моц і праніклівасць. На вуліцах гарадоў і паселішчаў пачынаюць ужо ганяцца з крукамі за нашымі дочкамі, жонкамі і тымі, хто, з прычыны слабасці ці адзіноты, не можа абараніць сябе, альбо баіцца гвалтоўнага скону. Не бойцеся! Так, “чалавек-цень” падобны да любога з нас, і яго не-магчыма пралічыць візуальна і нават з дапамогай шматлікіх тэстаў. Але ж у яго няма свядомасці — таго, што мы звыкла называем душой, і ён не выносіць ісціны, бо адчувае, што апошняя адразу знішчыць яго і ўвесь яго вырод. Стойце за ісціну! Куды мы ідзём? — пытаецца наш кволы розум і не знаходзіць адказу. Да шчасця і дабрачыннасці — гаварылі нам старажытныя прапаведнікі, да светлага ўваскрашэння, урэшце, да бессмяротнасці — сцвярджаюць яны цяпер.

Але хто з вас адкажа мне, якой будзе вечнасць? Раем, у якім вы будзеце існаваць заўсёды? Лаз-няй з павукамі па вуглах, як выказаўся калісьці наш старажытны празорца? Мікрачыпам у камп’ютарнай нішы, які будзе бясконца перакручваць праз сябе адны і тыя ж успаміны, не маючы аніякай магчымасці нават проста звар’яцець і падпасці пад ратавальную лабатамію?

Калісьці даўно, стагоддзі таму, Элінізм і Хрысціянства сустрэліся, сутыкнуліся і пачалі, нібы гіганцкія ідэалагічныя спруты, абмацваць адзін аднаго шчупальцамі, рыхтуючыся да схваткі. Менавіта Хрысціянства было рэлігіяй “людзей-ценяў”, і я змушаны, хоць і запознена, сказаць вам гэтую горкую праўду, бо нашыя продкі адступілі, абяссіленыя, перад новай мутацыяй, якая была апірышчам слабых і духоўных жабракоў, але тым не менш, пераможна заваявала свет і спарадзіла Візантыйскую цывілізацыю.

Шчыры, мужны і сумленны Аякс, сапраўдны герой, вымушаны быў саступіць падтрыманаму слабымі, хітраму, выкрутліваму і вяртляваму прайдзісвету Улісу. Дык вось, Хрысціянства перамагло, даўшы нам глабальную метафізічную мутацыю, якая цяпер, у сваю чаргу, хістаецца і дрыжыць пад ударамі новай рэлігіі, бо спрадвеку вучыла пакорлівасці і ярму. Хіба можна выжыць у сучасным свеце з ярмом на шыі? Так, можна, але ў якасці раба, а рабы былі і будуць за-патрабаваныя заўсёды і нават стануць аднойчы першымі, што і адбылося.

Кожны з нас у глыбіні сваёй душы не раз задаваў і задае сабе пытанне пра існаванне Творцы, так бы мовіць, Начальніка Сусвету. І не знаходзіць адказу, бо яго, адказу, няма і ніколі не будзе. Шчыра скажу вам, што калі, на мой погляд, Творца і быў, то ён даўно адрынуў і запамятаваў пра нас, пакінуўшы нам хіба што Праграму. Але Праграма, якая даўно не ўдасканальваецца і не карэкціруецца, цалкам верагодна, што вырачаная на паступовае разгойтванне і ўсё большую колькасць збояў. Самы маленькі і нязначны такі збой цяпер наведвае нас у выглядзе ўпыра, “п’яўкі”, якая высмоктвае з нас жыццёвую энергію, а самы вялікі — пачынаецца і будзе, магчыма, апошнім — бо гэта і будзе так званы Страшны Суд.

Калі вы здольныя аналізаваць і ўважліва адсочваць зараз мае думкі, то зразумееце, што я не збіраюся змагацца з самой ідэяй Бога. Хто з вас паверыць, што генетычны код жыцця атрымаўся выпадкова? Верагоднасць гэтага складае, прыкладна адзін к дзесяці ў дзесяцітысячнай ступені, а такая лічба больш, чым колькасць усіх атамаў у нашым Сусвеце. Але, калі жыццё не выпадковае, то чаму на гэта няма адказу? Можа, таму, што мы ўсе, як гэтыя чарвякі, выявы якіх створаны на сценах мастаком? Калі мы — невыпадковасць, то пра гэта трэба сказаць ці даць які знак. Толькі нічога такога мы не бачым, хіба, акрамя цьмяных доказаў, забароненых і ўганьбаваных уладамі. Прыход упыра — хіба доказ? Хто адкажа нам на гэта з упэўненасцю?