XXXVIII
Вініць да Лігіі: «Ці ты, дарагая, была калі з Аўламі ў Анцыюме? Калі не, буду шчаслівы, як магчыму табе яго калісь паказаць. Ад Лаўрэнтума ўжо цягнуцца адна за другою віллы на ўзбярэжжы, а сам Анцыюм — гэта бясконцая чарада палацаў ды портыкаў, калюмны якіх запагоду прыглядаюцца ў вадзе.