Выбрать главу

...Спякотныя дні, зольны пясок, ціхае цёплае возера — пачатак. Валейбол, спартлагер, плюс дзеці... Толя Кудравец, з якім шмат хадзілі, дружылі, гаварылі. ён — са сваёй заўсёднай роўнасцю гаворкі і справы. Можа, нават адзін другога вызвалялі ад адзіноты.

28. VIII.

Невыносны цяжар хатняй блытаніны, у якім умее неяк трымацца толькі мама... Так, даўно мне патрэбна кватэра.

Гэта — самая бедная мая запісная. Як быццам не жылося, ні пра што не думалася... Мімалётная думка, што туга — маё і не толькі маё галоўнае, бо без яе яшчэ нічога я не ўбачыў новага і не правёў старога, праз яе не прайшла ніводная навіна, ніводзін факт...

Ажыўлены перадвераснёўскі горад. Нейкая сытнасць і заможнасць. I адусюль— штуршкі бяды, гора, зло. Злачынствы, аварыі, катастрофы, непаразуменні. Напрыклад — учора авіацыйная аварыя: с&малёт рассек агароджу, пакалечыла лётчыкаў (у момант пасадкі асляпіла маланка).

5.IX.

Імклівы бег жыцця. Рэцэнзія на Кісліка, стол зава­лены кнігамі.

Ахматава: .

Одни глядятся в ласковые взоры,

Другие пьют до солнечных лучей,

А я всю ночь веду переговоры

С неукротимой совестью моей.

23. X.

Катушок, у які я пасяліўся на Даўгінаўскім завулку, надарае жыццём, несумяшчальным настолькі з маім здароўем, што я быў у роспачы і, не бачачы выхаду, стагнаў ажно ад пакуты. У гэтай хаціне, адчулася адра­зу, жыць не змагу.

Вялізны ложак, які служыць сталом. Клетка-камера. Нашу з сабой у папцы кефірную бутэльку. Звечара — духата, пад ранак холадна.

Верш Зуёнка «Соль» — гімн працы і чалавеку. Дабрата і ласкавасць супакутаваныя. Цудоўны верш, які сведчыць, што не знікае і не знікне вышыня думкі ў сапраўдных паэтаў.

Я пачаў думаць і гаварыць, што «Неман» не па мне. Так. Але што рабіць? ...Ніколі не хацеў бы, каб жылося лягчэй, а толькі — каб справядлівей... Нам наканавана жыць лірычна — са смуткам, тугою, скрухаю, журбою, маркотай.

Радаваўся, што «пайшоў» Хадыка.

«Недаром его (Камю) как философа и как художни­ка так сильно занимал конфликт между абсолютным принципом личной морали и конкретными требованиями жизни, — подобный конфликт он пережил сам и до са­мого конца своей жизни не нашел удовлетворяющего решения...» Дзива што! Я скамечаны яго «Падением» — прытым не думалася, не аналізавалася, а толькі раскры лася прорва ўласнай душэўнай цемнаты. А яшчэ — я згубна бяднейшы аналізам, пошукам, іроніяй, розумам, чым гэты герой, носьбіт і выкрывальнік грамадскага і асабістага амаралізма.Нашы каты: Дым (паважны, прыстойны і адчувае сябе гаспадаром) і Мурзік (жоўты, сквапны, бурклівы, нахабны прыблуда).

Антон Бялевіч. «Жывыя людзі».

Чаму ты, мой друг, невясёлы?

Пахмурны, як ельнік глухі?..

Мы, братка, з табой не анёлы:

Мам д’ябал адпусціць грахі.

30.X.

У «Полымі» (№ 10) артыкул Кучара «Трывожная памяць». Побач з праваламі, нацяжкамі, апалагетыкай ёсць здорава пра Пташнікава, часткова — пра Стральцова, нават пра Сачанку.

Там жа — у «Полымі». «Справа аб замаху на Леніна» В. Хомчанкі. Яд курарэ ад высокай тэмпературы, якая ўтварылася пры стрэлах, страціў свае атрутныя ўласцівасці.

«Нет в нашей огромной, много читающей стране се­годня такого поколения читателей, сердца которых не сжались бы горестно от печальной вести — на 88 году жизни после тяжелой болезни скончался Корней Ивано­вич Чуковский»...

Не прайшло і месяца, а час правёў рэзкую мяжу пораў года, на вуліцы стала зусім няўтульна, думкі загна­ны пад страху. I думаецца: прыйдзе час, калі пранікнёная крытыка зможа вызначыць па вершу не толькі наст­рой аўтара, але і ўсе вытокі настрою і прадвытокі яго творчага выяўлення на паперы і тое, дзе — у хаце ці на вуліцы, пад дождж ці ў сонца пісаліся вершы, быў аўтар стомлены ці свежы (стомленасць як стан трэба таксама пісаць пры творчай, духоўнай свежасці?) і т. д. і шмат чаго. А яшчэ думаеш: прыйдзе час, калі ты з недасяжнай крытыкі выйдзеш на самы пэўны шлях да самога сябе. Выйдзеш? Каму знаць.

7.XI.

Што свята — шум у чужых кватэрах, і людзі на падпітку, мітусня. А тут — хата, кнігі, самота, адзінота. I ўсё. У мінулую нядзелю радаваўся, што «пайшоў» Хадыка. Але — хутка знямогся, скончыў высільваючыся, а цяпер прачухаюся і пакутую, што напісаў кепска. Чытаў гэта Грачанікаў. У яго — як прарыў — нейкія добрыявершы (трыпціх — чаму?). I па-дурному выпілі мы ў сталоўцы (а Пісьменная Ірына Леапольдаўна крыкнула: — Что вы делаете?)...

Я жыву так, быццам няма куды падзецца. Месяц, як я — «на кватэры». Недарэчна ўлез, і трэба як хутчэй вылазіць.

8.Х I.

Такая кароткасць і хуткаплыннасць дня. Цяжкі сон, марудны пад’ём, валачэнне без мэты і сэнсу.

Зноў — з кнігамі, з беспрабудна п’яным Я... з мітуслівым Вінькам. I так страшна, так невыносна глядзець на ўсё гэта наканаванае лёсам, і яно пражэцца ў адно з усімі няшчасцямі, якіх так многа ў людзей добрых і чэсных...