Выбрать главу

30.V.

Зноў «ЛіМ», аддзел літаратуры: Гіль, Стральцоў і я. Прывыкаю.

Май з апальным сонцам, гарачынёю. Кніга пакуль адкладаецца. У імя чаго? Ды вось жа: суботня-нядзельныя выезды ў Прылукі, на мора. Сёмкава — нязнаны раней прыгожы куток з ціхай рачулкай, лугам, які робіць шчымлівымі ўспаміны пра дзяцінства, спакойнай вечнасцю прыроды. Тут у дзіцячым доме рос Толя Псікаў, ён сюды і падахвоціў. Натыкнуўся на стральцоўскі верш:

Няхай у гордай паняверцы

Сабе мы кажам: трын-трава

Зусім не тое тчэцца ў сэрцы,

Чым часам трызніць галава.

За два тыдні «ЛіМа» напісаў 2 заметкі, утрос выдавецкія справы.

У Будапешце ва ўзросце 86 гадоў памёр Дзьердзь Лукач. Ад паўдня — у Сёмкава, у цеплыню, зеляніну, рэчку, ціхі і шумны тлум жывой прыроды. Яшчэ ў дарозе — цёмныя хмары, густая навальнічная цемната, по­тым — ледзь не шквал вады, што біла, секла, мяла, не­сла ўрачыстасць, чысціню, свежасць усім травам, дрэвам, кветкам і самой зямлі.

Босы. Цеплыня пад нагамі ад слізкай сагрэтай зямлі, прыемны халадок змакрэлай травы. Гулкія грамы, рэзкія сполахі, вясёлы шабаш птушак і жаб. Змакрэлы дзівак шмель капашыўся ў кветках.

Густыя дрэвы парку ў Сёмкаве — як клубы вады.

Клубілася зеляніна альшэўніку і вербаў у прырэччьг. Званочкі, смолкі, шчаўе, канюшына і ўсё рознае святкавалі гэтую цёплую дажджавую радасць росту і выспявання.

Прыгнаны дажджом пад прыстрэшак канюшні, дыхаў дажджом і вёскай. Ляскалі парасчыненыя вокны недабудаванай хаты, ахвотна макрэлі на прыпасе коні, пас­тух тырчэў, як бусел, на абшчыпку зарэчнага лугу.

Я туляўся між хмарамі, дажджамі, сонцам у гэтым прырэччы і быў амаль шчаслівы паўнатой нечакана далучанага да душы раскашавання лугу і быў босым воль­ным сынам зямлі без абавязкаў і прытулку. I паколькі былі са мной літ. знаўчыя кнігі, яны родніліся з зямлёй і светам, як гэтакія ж выпадковыя беспрытульнікі — свет іх расхінаўся ўшыркі, падыходзіў да рэчкі, лугу, збажыны, расады, канюшыны і галак, велічы старога парку, што надаваў урачыстасць усяму наваколлю і абяцаў злучыць сваёй даўнасцю тысячагоддзі. А потым наступіла пара сонца і нерухомасці. Можна сказаць, што сёння ў Сёмкаве была вечнасць, так паабкрадзеная апошнім часам мітуснёй і хуткаплыннасцю індустрыяльных змен.

Ішла новая навальнічнасць. I была ўпэўненасць, што шумець новым дажджам і грымотам, што ўсё будзе расці і свяжэць, што можна і заўтра знайсці шчаслівыя дачыненні з абрыдлым ужо светам.

А потым людзі выйшлі на двары і ў гароды, разгуляўся салавей, густа запахлі крапіва і лапухі.

Зноў — Блок:

Рожденные в года глухие

Пути не помнят своего.

Мы — дети страшных лет России —

Забыть не в силах ничего.

Испепеляющие годы!

Бездумья ль в вас, надежды ль весть?

От дней войны, от дней свободы —

Кровавый отсвет в лицах есть.

Мінулы тыдзень — артыкул з Гілем пра «Дзень паэзіі».

2—3. VIII.

Дажджы — і дробныя, і густыя, і зацяжныя, і кароткія, і цёплыя, і халодныя. 17°—22°. Хістанне ад сонечиага цяпла да прахалоды.

Пры ўзрыве атамнай бомбы над Нагасакі. Адзінхлапчук нырнуў да ўзрыву, а вынырнуўшы ўбачыў усё панішчаным.

V з’езд пісьменнікаў. Прывітанне касманаўтаў — 29-га. А потым — паведамленне аб іх трагічнай гібелі (Дабравольскі, Волкаў, Пацаеў).

Даведаўся я пра гэта ў сярэдзіне дня, па дарозе на Камароўскі рынак, і стала жахліва сорамна за ўсё сваё дробязнае, а напачатку роспач і жах. Узрушэнне было агульным. Стральцоў на кавалках газеты ў скверыку напісаў: «Мужнасць». I, не губляючы таленту, сказаў (надрукавана ў «ЛіМе» другога): «Іх называлі сокаламі. Саколікамі назаве .цяпер іх не адна маці». I яшчэ: «Іх няма. Сваім мудрым і трагічным лёсам яны кажуць нам: будзьце мужнымі!»

6.Х.

Сёння ў Акадэміі навук размовы з Яскевічам, Андраюком, Ярошам, Мушынскім. Усе клічуць ісці туды працаваць. То як быць?

Ужо шмат разоў, калі выказваўся я па псіхалогіі сямейнага жыцця, мне казалі: «Адкуль ты ведаеш? Начытаўся?» Як быццам пра гэта начытаешся.

У Някрасава:

От ликующих, праздно болтающих

Обагряющих руки в крови,

Уведи меня в стан погибающих

За великое дело любви!

·

Адна з гераінь Дастаеўскага («Ідыёт»): «Я не о тру­де с презрением говорю, а о вас, когда вы о труде гово­рите».

31.Х.

Сёння (нядзеля) — недарэчны выпадак, поўная бездапаможнасць. ГГяны нацкаваў на Толю сабаку (баксёра? бульдога?). I зрабіць нічога не маглі — было двое здаравякоў з сабакам.

Пра X. Сёння захацелася напісаць некалі яго творчы партрэт. Сказаць усё добрае, а заадно: пра тое, што ідэалізуе сябе ў творах, няма самасуду, самаацэнак, пакутлівых шуканняў, стрыжнявой скіраванасці. Абавязкова напісаць. I адкуль у яго гэта раздражнёная злосць на крытыку?