Выбрать главу

18.ХІ.

У В. Сёмухі ў малога было спынілася сэрца — спаз­мы. ён сам не ведае, як даўмеўся зрабіць штучнае ды­хание.

З.ХІІ.

Прайшоў конкурс у Акадэмію.

Ліст Я. М.

«Я адчуваю кантактнасць з Вашым паэтычным све­там, душой І думкай спяшаюся за галоўным у Вас і не вельмі трымаюся за дакладнасць сваіх заўваг і ацэнак.

У Вас ёсць схільнасць да засяроджанасці і самапаглыблення, жаданне расхінуць мітусню, дробязі, не пусціць іх да душы, а будзённасць урываецца, тузае, замінае, распыляе. Вы палемізуеце з ёю сваімі вершамі (можа, не думаючы пра тую палеміку). Вы хацелі б (магчыма) палемізаваць з ёю і сваімі чалавечымі паводзінамі. Вы назвалі мяне крытыкам, але я чытач. За крытыку бяруся толькі таму, што крытыкаў не хапае, яны рэдка нараджаюцца і часта прадаюцца поспеху, кар’еры, выгодам...»

27.XII.

Усюды столькі цяжару, гора, а я разумею гэта толькі праз свой эгаізм.

1972

23.І.

Вось і дваццаць дзён адбыў у Акадэміі. Што зрабіў? Нічога. Нават прыватных маленькіх адкрыццяў — не. Сёння (нядзеля) і ўчора ачышчаў душу ад эгаізму.

Некрасов — матери:

Великое чувство! Его до конца Мы живо в душе сохраняем,

Мы любим сестру, и жену, и отца,

Но в муках мы мать вспоминаем.

Да 10-га не было снегу, потым суровы і стойкі мароз, халадзела ў хаце. Цяпер маласнежная марознасць з цудоўным паветрам, прасветленым небам, прырода кліча да бадзёрай спартыўнасці. Людзі ў рассеянай засяроджанасці спажываюць усе гэтыя раскошы: лыжнікі затрамбавалі ўвесь навакольны снег, лёд кіпіць дзятвой.

Закончылася гісторыя з сабакам, якога нацкаваў нейкі тып. Збрыў бараду, пазнаць яго было цяжка, і я пакутаваў два дні. I ўсё ж — ён! Жыве блізка. I што яму? 30 рублёў штрафу.

3 «ЛіМа» праводзілі добра, узялі на маё месца Веру Вярбу. Пакуль у акадэмічным будынку жыву бяздзейна і крыху сіратліва.

Свабода бескарыслівасці — мабыць, і для мяне яна недасяжная, хоць і не трэба мне пасад, узнагарод і ўсяго такога.

30.І.

Мароз, вецер і снег. Няўтульна і мрочна ў хаце. Недзе на ніжніх этажах гармонік даводзіць, што магчыма і весялейшае ўспрыняцце жыцця.

У Вялікім Свеце — В’етнам, падрыхтоўка Еўрапейскай нарады, працэс над Анджэлай Дэвіс.

Вымярзае пшаніца на Кубані.

Разважанне Талстога: «У каждого человека должен быть свой врожденный стыд, и это прекрасно, что он за­крывает одеждой все то, что не нужно, и оставляет открытым только то, в чем выражается духовное, т. е. лицо».

Творчы эгаізм, відаць, непазбыўны ў нас (у мне). Радасць сваёй творчай удачы, безумоўна, большая, чьт радасць .за іншых. Ды справа не ў мерцы: больш-менш. — а ў самой сутнасці ўспрыняцця.

Творчасць, як і адносіны да жанчыны, выдаюць нашу эгаістычнасць. Недзе ў 2-м класе (7 гадоў) я збіраўся напісаць заметку ў піянерскую газету пра тое, што ў нашым класе вучыцца на двойкі «Белка» (здаецца, нават мой таварыш па парце). Я пачынаў і кідаў, было незразумелае мне гідкае адчуванне — хацеў, каб была за­метка з маім імем, і адчуваў нікчэмнасць гэтага стымулу.

Сярод рабочых загатовак Чэхава: «О пошлые жен­щины, как я вас ненавижу!»

Так, так. Але чым лепш пошлыя мужчыны.

15.ІІ.

У «ЛіМе» — артыкул Замскага «Жорсткасць», дзе апісана, як на Толю Урбановіч нацкаваў сабаку. Пра мяне: «стаў прасіць». Не мог чамусьці зразумець, што прасіць (калі твая правата) — прыніжэнне.

Схадзіў яшчэ раз на могілкі да Ігара і Сербантовіча. Цудоўны партрэт Сербантовіча і надпіс:

Тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам,

Маладым забірае зямля.

8.ІІІ

Быў на могілках. Схадзіў да ўсіх «сваіх». Плач — галашэнне ішоў за мною метраў сто ад могілак; а затым Сўстрэўся з вясёлай песняй радыёлы, і быў нейкі момант балючай раўнавагі.

У тэатры Купалы «Залатая карэта», слабы спектакль з рускім вымаўленнем, натужнае абмеркаванне.

Напісаў для «Немана» пра «Тартак».

1 .IV.

Адбылася аварыя, абваліўся футлярны цэх Мінскага радыёзавода. Трывожна і горка было каля магіл загінуўшых — я тройчы хадзіў на могілкі.

Навокал распаўсюджваецца ржавая ілжа, буяе прыстасавальніцтва, угодніцтва і г. д. Не прыніжаць свае прынцыпы прыстасаванствам і адступніцтвам!

У «Полымя» напісаў пра нарысы Сіпакова. Зараз апошняе слова пра Сербантовіча.

3 музея Купалы — Юрэвіч, каб выступіў і сказаў пра Куляшова.

1..IV.

Учора — больш за тры гадзіны размовы з Арк. Куляшовым у яго дома. Тыдзень раней я выступаў з «дакладам» пра яго ў Купалаўскім музеі. Патрапіў некалькі істотных момантаў.

Вольга Васільеўна Казлова, мой даўні універсітэцкі куратар. У сэрцы ўдзячнасць ёй (здаўна) за ўсё добрае, гаварыла мне добрыя сардэчныя словы.