Выбрать главу

Парады маскоўскіх лекараў і «знахароў» таксама падтрымліваюць маё жаданне падключыцца да чаго-небудзь істотнага і пастаяннага.

Я ведаю, што ў «ЛіМе» было (на вашым аддзеле) пастаяннае месца з акладам і работай. Калі яно не за­нята, ці згодзіцца гэтая арганізацыя' ўзяць мяне, прытым — зусім не часова?

. Само сабою, скардзіцца, што галава не цягне, я не буду, ды і маё адчуванне абяцае быць лепшым, чым мінулагодняй вясною, калі я нейкім чынам йраходзіў пэўную «пробу» ў газеце.

Хай падасца дзіўным, але на «ЛіМ» я разлічваю як на пэўную пляцоўку росту. Бо спадзяюся, што змагу тут иераадолець двухгадовую (ці болей) спячку.

Аднак натуральна спытаць: а што з аспірантурай? Спакуса самаадукавацца ў спакойных умовах аказалася не па мне. Глядзець на дысертацыю як на скачок пешкі ў ферзі — прыніжэнне годнасці навукі і насмешка над ацэнкай вартасці чалавека. . ...

Я спрадвеку быў містыкам, і праскапія (здаецца, такая назва) — адчуванне ўласнай будучыні — была мне здаўна ўласціва. Калі паміж намі, то ты, пэў«е, памятаеш той «вопль», якім я ацэньваў свой «майбутні» лёс у аспирантуры (адразу пасля паступлення)...

Сугуба паміж намі:

Я лічу, што дысертацыя мною ўжо зроблена — часткова на паперы, поўнасцю галаве. Праецыруючы яе на агульны ўзровень, спадзяюся, што абарона прайшла б.

Але — па безлічы прычын — спяшацца не хачу і не магу. Калі кінуць вокам на рускія, украінскія і беларускія даследаванні таго часу, то, спадзяюся, па крайняй меры ў абагульненнях я болей паслядоўны і настойлівы...

...Я не паэт, не празаік, не крытык і як чалавек — мнагазначны мінус... але літаратуру я люблю, ёю жыву. Любоў гэта большая за лапчную неабходнасць адмовіцца ад кніжак і пашукаць нелітаратурнай сферы прылажэння сваіх сіл.

Пісьмом я апераджаю свой прыезд з Масквы, каб потым, калі месца ёсць, не пытацца знянацку...»

5. III. -

Тут і заканчваецца мая Масква — у Мінску. Вечарам я выйшаў з бібліятэкі і пехатою ішоў да Беларускага вакзала. 3 Масквою, з якой я, здаецца, не дружыў, было шкада развітвацца: цяпер усё здавалася мілейшым, яшчэ больш вясновым: і скразнякі метро, і хітрыя позіркі масквічак, і людскі тлум, і бязмежнае мора дамоў, і рознахарактарных вуліц, вуліц, на якія пала ў апошнія дні процьма талага снегу і тры тыдні майго жыцця. Ад’язджаць не хацелася, і я збіваўся, блудзіў, без мэты і сэнсу заходзіў у магазіны, па дарозе пра не­шта разумна і лірычна думаў, пакуль не спахапіўся: мала часу. Давялося рэшту дарогі Праскочыць у метро.

Шукаю форму і збіраю думкі для паслядоўнай, рашучай і настойлівай барацьбы з дэмагогіяй. 67-мы год — двайная гадавіна. 50, але яшчэ 30 ад 37-га. У імя пяцідзесяці будзе жывой хай нашая памяць аб 37-м годзе. Нельга выпрамляць і падчышчаць дарогу гісторыі, як і не дазволена заасфальтаваць, як гэта зрабіла пад пры­езд М. С. Хрушчова Мінская РОС...

М. Проботов. «Московский школьник» («ДЛ», 2—67):

А ты все смеешься, не хочешь мириться,

Тебе ненавистны фальшивые лица,

Тебе непонятны трусливые души,

Пустых разговоров не хочешь ты слушать.

Чего же ты хочешь? Не знаешь, приятель.

Спроси-ка у девочки в пепельном платье:

Она тебе скажет, чего тебе надо,

А может быть, скажет, что выпить бы надо.

А это не дело, не дело, ты знаешь,

Живешь ты, смеешься, минут не считаешь,

А время еще не ушло, но уходит,

А ты не моложе становишься вроде.

Ты старше становишься, старше и хуже,

И ты никому абсолютно не нужен;

И хоть ты на свете все видишь и слышишь,

Ты книг настоящих уже не напишешь.

Ты знаешь неправду, а правды не знаешь.

Живешь ты, смеешься, минут не считаешь.

Сюжэт: перад аўтобусам сустракаюцца два былыя сябры, інтэлігент і рабочы. Рабочага высяляюць з кватэры (4 чал. сям’я), бо ўстанова перадала ведамасны дом прыватнай асобе. Рабочаму набалела, ён расказвае, потым маўчыць, палячы сябе клопатам. Інтэлігент разу­мев яго, спачувае, але ён стомлены, хоча змяніць прадмет гаворкі. У машыне ён рашае чайнворд, але, каб як супакоіць сябра, хоча яго разварушыць. 3 намаганнем жартуе, далучае яго да рашэння чайнворда. Рабочы глядзіць са злосцю, успрымае жарты як самадавольства і г. д.

11.ІІІ

Са стэнаграмы аб’яднанага сходу секцыі прозы, секцыі крытыкі і літаратуры Саюза пісьменнікаў. 3 сак. 1967 г.

Скрыган: «Упоравень са словам Радзіма заўсёды стаіць мова. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сходзіць з гістарычнай сцэны.