Перачытваў «Живи и помни» Распуціна. I там, дзе Гуськоў і Насцёна бачылі «обоюдный» сон, як не ўздыхаць, не плакаць — за Насцёну, за ўсіх.
Хочацца жыць толькі шчырасцю і працай — а без гэтага не можа быць шчасця.
А. Межиров («НМ», 1979, № 7, с. 147):
Льется дождь по берегам, по ивам,
Приминает цветы на лугу.
Стало горе мое молчаливым,
Я о нем говорить не могу.
Мне желанья мои непонятны,
Только к цели приближусь — и вспять,
И уже тороплюсь на попятный,
Чтоб у сердца надежду отнять.
...Не печалься о разрыве. Стал букет еще красивей Оттого, что он увял."
19.6.
У апошнім «Голасе Радзімы» нататка Г. Каханоўскага «Сто раманаў». Сцвярджае, што раман Б. Сачанкі «Вялікі Лес» — «соты раман бел. літаратуры». I яшчэ: «У 1976 годзе пяройдзены рубеж пяцісотай аповесці». Як ён гэта вылічваў, невядома. Але цікава.
20. 6.
Піша Гранін: «...каким душевным здоровьем надо обладать, чтобы чувствовать счастье от ежедневного преодоления».
У жыцці чалавека бывае раптоўны момант вострай пераацэнкі сябе і ўсіх каштоўнасцей (напрыклад, хвароба). Але для мастака гэта, уласна, — кожны твор.
Дарэчы, як піша Валянцін Распуцін пра шчасце Насцёны — хай кожны сабе возьме:
«С малых лет Настена, как и всякий живой человек, мечтала о. счастье для себя, наделяя его своим, с годами меняющимся представлением. Пока ходила в девках, и счастье ее тоже гуляло легко и свободно, в любой момент оно могло нагрянуть отовсюду, все четыре стороны для него были распахнуты. Так и грезилось: она стоит посредине, а оно, заигрывая, подлетает то слева, то справа, дразнит, щекочет мимолетным ласковым касаньем, зовет за собой и до поры, оставив обещание, отлетает. Так его много было, столько в нем чудилось красивой, непознанной радости, столько любви и удовольствия, что не терпелось тут же окунуться в него и купаться, купаться, тратя его напропалую каждый день и каждый час, чтобы не оставить после себя сиротою...» I не спыніцца — далей будзе складаней.
Шкадаваць Гуськова можна.толькі да той яшчэ пары, пакуль Насцёна не зацяжарала. Далей немагчыма, паколькі ён звальвае на яе галоўны груз. А да гэтага ён усё ж вытрымаў трохгадовы франтавы цяжар вялікай вайны.
Што павінна сказаць крытыка пра кнігу? Даць адчуванне і маштаб перажытага з кнігай, узбуйненую выснову, вынік з прачытанага, паказаць духоўны абсяг твора яшчэ і ўласным роздумам-выхадам на новыя духоўныя і жыццёвыя прасторы. Але яшчэ варта і трэба колькі можна разоў перагукнуцца з творам, пабыць уім не знадворку, а ў самой яго ўнутранай атмасферы — яшчэ раз азвацца на яго воддветы, агонь, лёд, цяжар, свабоду.
17.7.
Халодныя цыклоны, а усё адно душа прагне прасторы і чуе бязмежжа.
У суботу ў Зялёным, на дачы — з Вярцінскім, каля аўталаўкі, у мяне, у яго. Доўгая размова аб усім і ні аб чым; шмат гадоў жа не гаварылі ні трохі.
1.9.
Многа было і рознага, але галоўнае: вострае адчуванне нястачы часу. Кожнае лета час адпачынку неяк асабліва гэта выяўляе.
Рэцэнзіі па рукапісы кніг М. Яроша «Пятрусь Броўка» і Р. Няхая «Цана жыцця».
Прыслаў дзіцячую кніжку Павел Марціновіч.
Нарачанскія дзесяць дзён. Зноў радасць ранішняга купання і чыстай азёрнай вады. Грыбное лета.
У «ЛіМе» — добры артыкул Валянціны Коўтун «Наталіце зямлю дажджом...» — пра Янку Сіпакова. Артыкул вылучаецца над усіхняй — і маёй — пісанінай: узмах крыла.
Узрушанасць, мера пранікнёнасці, стылёвая свабода, гнуткасць думкі, раскаванасць формы, напоўненасць зместу. ёсць паэтычнасць, народжаная суладдзем з першакрыніцай, і паэтычнасць, якая ідзе ад асабістага багацця душы і здольнасці адгукацца на прыгожае ў жыцці і паэзіі. Дзесьці, магчыма, ёсць перабор, эмацыянальнае пераважае над аналітычным, але пад уладу арТыкула я трапіў і добра адчуў, што лепей пра Сіпакова я напісаць бы не змог.
Пропаведзі сумлення і шчырасці ў нас — у літаратуры, крытыцы — часта не хапае іменна сумлення і шчырасці. Яны як быццам і ёсць, але побач — маленькія хітрасці, дробныя падтасоўкі і вось ужо — няшчырая шчырасць, шчырая няшчырасць.
Увесь час пытаеш сябе: а ты? I не магу адказаць, не магу ўбачыць староннім вокам, як жа я сам успрымаюся.
Раман Віля Ліпатава «И это все о нем...». Вельмі таленавіта, але выдумана. Хлёсткасць, эфекты побач з заяўкай на сур’ёзнасць. Урэшце галоўны пачатак першажыццёвай істотнасці паглынаецца стылёвым бляскам.