Выбрать главу

Час ідзе, безвыніковыя пошукі. I раптам на пляжы курортнага горада напаткаўся малады чалавек з падобнымі прыкметамі. Былая падпольшчыца кідаецца да яго, пытае імя. Імя — супала з імем яе.сына. Яна тут жа .на пляжы губляе прытомнасць. Ачуняла ў бальніцы — хлапца няма, знік, і болей не адшукаўся.

Размова з Барысам Сачанка ў СП — пра выданне спадчыны Хадыкі (даўно хацеў, меўся і думаў) і пра каментарыі да пісьмаў Глебку.

На з’ездзе трэба б выступіць.«...кожны сапраўдны паэт, на якой бы прыступцы мастацкай годнасці ні стаяў, а тым больш кожны вялікі паэт, ніколі і нічога не выдумляе, але ўвасабляе ў жывыя формы агульначалавечае. I таму ў творах паэта людзі, якія захапляюцца імі, заўсёды знаходзяць нешта даўно знаёмае ім, нешта сваё ўласнае, што яны самі адчувалі, або толькі чамусьці не маглі знайсці яснага вобразу, чамусьці не маглі знайсці слова, і што выходзіць, толькі паэт мог выказаць. Чым вышэй паэт, г. зн. агульначалавечней змест яго паэзіі, тым прасцей яго творы, так што чытач здзіўляецца, як яму самому не прыйшло ў галаву стварыць што-небудзь падобнае: гэта ж так проста і лёгка!» (В. Г. Бел-й. Полн. собр. соч! М., 1955, т. 7, с. 310).

«Торопись обрадовать добрым словом встречного, может быть, в жизни не придется больше повстре­чаться».

9.4.

Усе апошнія месяцы чытку газет пачынаю з паведамленняў пра Польшчу. Зрэшты, і размовы пра міжнародныя падзеі ва ўсіх круцяцца найперш вакол Польшчы.

Адна з размоў з Анатолем Казловічам. ён, як відаць, раўніва ставіцца да свайго пакалення. Сам жа пачынаў з вершаў, і не горш за іншых. Дык ён прачытаў мой артыкул у «Немане» («Обретение высоты») і незадаволены: захваліў. I раптам:

— Для «Литературки» ты напиши более честную статью.

— А што ж ты разумееш пад «честностью». Хіба яна паддаецца нейкаму заказу?

Урэшце, услед за Серафімам Андраюком, які ідзе на пасаду галоўнага рэдактара, М. Ф. Дубянецкі прапанаваў і мне пераходзіць у выдавецтва — намеснікам галоўнага. Чутка хутка разыходзіцца, і вось ужо многія перапыняюць і ўгаворваюць ісці.

Пераклад Г. здзівіў: драўляная мова, калькі і канцылярызмы, немілагучныя выразы. Замест лёгкай і зграбнай фразы: нагрувашчванне слоўнай няўдобіцы, глухата да рытму.

«Вакол яго расказаў нібы калыхаўся лёгкі туман, які надаваў апісаным ім персамажам контуры прыблізныя і формы, што выходзілі за мяжу чалавечага».

Апісаным ім персанажам — гэтыя тры — м — вязкія і наводзяць на сумненні адносна яго паэтычных перакладаў...

«Мяне пужае гзта сустрэча». Хаця б: палохае.

«Рэдкая з’ява, каб яна (жонка) прыходзіла да яго раніцай». Цікава, што там у арыгінале або ў рускім перакладзе. Няўжо: явление?

«— Вы вялікі эгаіст, мой дарагі... Вы ў здзіўленні?...» Што гэта значыць? Вы здзіўлены?

Ды справа не ў асобных выразах. Агульнае адчуванне нейкай няўкладнасці, грубасці мовы, кідае день не столькі на аўтара, колькі на беларускую мову, нібыта няздатную да свецкасці, да лёгкай арыстакратычнай размовы, да арганічнага прамаўлення.

Зноў чытаў Э. Сетана-Томпсана. «Рассказы о живот­ных». Зноў чытаў з радасцю і хваляваннем, як у дзяцінстве. Кніга пра жывёл, але і пра нейкія непарушныя законы жыцця і існавання. Добрае ўсечалавечае пачуццё ўвагі і павагі да жывога, дакладная мера аб’ектыўнасці і лірызму, сур’ёзнасці і іранічнасці.

«Солнце село за Голдерские горы, и мягкие сумерки, которые так любят все животные, разлились над морем холмов и равнин. Закат пылал, а маленькие долинки были наполнены кротким сиянием, лишенным теней. Вы­соко на холме, невдалеке от реки Шобан, зеленела сос­новая роща. Хорошо и спокойно было здесь в сумерки. Посреди этой рощи на полянке жила семья лисиц». Здавалася б, звычайны пейзаж. Але асаблівая яго чароўнасць — у суладдзі з падзеямі, сюжэтам, усім унутраным светам твораў.

Звяры маюць характары, і з усімі развітваешся са шкадаваннем. Як часта бывае: каб жа самому напісаць нешта такое.

Наваселле ў Ш. I зноў у яго прыгода. Напіўся сам. Пасадзіў на калені жонку В. Ч.:

— Я цябе пагушкаю. Дай бусеньку.

Тая таксама лахта добрая. Ці яна не так крутанулася, ці ён сам пахіснуўся, але ўпаў і разбіў вуха. Дзед Трахім сядзеў пры ім цэлую ноч і трымаў руку на пульсе: