4.12.
Учора — пахаванне Р. С. Бярозкіна (памёр 1 снежня). Выступілі Быкаў, Палтаран, Барадулін, Тарас... Тарас мне пра трагедыю (і ў жыцці Б-на яны былі) — хвароба, смерць як збавенне.
6.12.
Ці трэба і ці магчыма запомніць сёлетнюю восень як нешта, што мела свой самастойны і асаблівы душэўны лад, з якім ціха пагаджаўся? Ці трэба, ці магчыма скрыжаваць у адной плыні свае нямногія думкі, службовую спешку, нейкія штуршкі незадаволенасці, барахтание ў звычайнасці?
Бельгійскі фільм «Кончиками губ». Закаханасць падлетка ў маладую жанчыну. Фільм добра перадае напружанне, усё звініць, напята... Гэта сапраўды трывожыць
і змушае чакаць чагосьці. Але епатрэбіўея секс, яго далі — заходняе, брыдотнае.
20.12.
Снегапады. Снег, снег — адзін на адзін. Пачаліся дзесьці 12-га, усё засыпалі, спыняюць транспарт. 13-га, тыдзень назад, — уведзена ваеннае становішча ў Польшчы. Вельмі моцная прамова Ярузельскага, агульнае адчуванне своечасовасці мер. На захадзе — ад нечаканасці — пэўная разгубленасць. Цяпер — брэшуць і брэшуць. Адно што можна сказаць з крыўдаю: на жаль, тры пасляваенныя кіраўнікі ў Польшчы (Берут, Гамулка, Герэк) скампраметавалі высокія ідэалы, забрыдзілі бюракратызмам, карупцыяй, самаўзбагачэннем (хто-што, а Герэк — усё адразу). Ганебна! Засмуродзілі, запэцкалі, усё развалілі...
25.12.
На завяршэнні спецкурса падышоў хлопец і даў сшытак вершаў другакурсніка. «Вершы-стихи». Так на вокладцы. Шмат саматужнаеці, нейкай безнадзейнай непрафесійнасці, але нешта ўстойліва вабіць:
Ты хочаш, каб я зорку падарыў?
Няўжо табе мяне самога мал??
«Я ўсё сцярплю, бо я мужчына».
ТРЫЯЛЕТ
Хто скажа мне аб тым,
Кахаеш ты ці не?
Што бачыш ты ў сне,
Хто скажа мне а б тым?
Зірні ты на мяне,
Не называй чужым.
Кахаеш ты ці не,
Хто скажа мне аб тым?
Што без кахання чалавек?
Калека!
Ды ці падобны ён на чалавека?
1982
24.1.
Найвялікшая з пакут — адчуванне бездапаможнасці. Ты не можаш нічога зрабіць.
Пакута ад бесталеннасці — вострая і істотная для духоўнасці, развіцця самасвядомасці, руху і росту. Але яна эгаістычная.
Наогул, калі хочаш не медь гэтых пакут, хоць трохі зменш іх — дбай пра іншых, не пра сябе. Тады, хоць часам, будзеш адчуваць у сабе нешта добрае і дужае. Наогул, эгаізм, самазанятасць, самадбанне павышаюць і няўпэўненасць.
Вось галоўны пісьменнік — з мноствам рэгалій, ужо, як можна лічыць, «преуспевший». Прыносіць новы том у выдавецтва і адразу нечага нервуецца. Быццам тут жа гэты том павінны хапаць і везці ў набор. А ёсць жа ў яго і апломб, і пыха. Зрэшты, гэта быў таленавіты і добры чалавек, істотны для часоў нашага студэнцтва. Праз гады ім набыта горшае — зуд кар’еры, погляд на людзей зверху ўніз, імкненне праштурхнуцца. I вось — чаго ён нервуецца?
Андраюк — мне: — Ад няўпэўненасці.
Чамусьці стома навальваецца на стому. А так жа, здаецца, добра ў бібліятэцы, і востра маркотна, што тут увесь час рухаецца і багацее людскі розум, пакуль ты плывеш у бясконцай тлумні.
Корчыц, размова з ім дома ў мяне. Спакойнае, стрыманае жыццё — без прэтэнзій. Магчыма, у нечым па-абыватальску сцішанае (але ці ведаю я гэта, ды і ці маю права гэтак лічыць), але затое немітуслівая ацэнка людзей, роўная шчырасць, прастата і арганічнасць ва ўсім. Магчыма, і талент, які я, не ведаючы яго прац, мог проста не зразумець.
3.2.
Шупенька гаварыў пра Валю Канаш — з ёю бачыўся ў Доме літаратара. Цудоўная і чыстая сяброўка майго пятага курса. Па маладой легкадумнасці так лёгка разыходзіўся з дзяўчатамі, а іменна ў ёй быццам свяціўся нейкі незамутнёны крышталік. Нават адчуванне было: дзе такія бяруцца. Каб усё разам — і цнатлівасць, і чысціня, і святло. У нейкай рэдкай устойлівасці.
Цудоўны быў смутак шасцідзесятых гадоў. Сам яшчэ малады, пачуцці маладыя, але — трывога сталення, адчуванне страт і незваротнасці. Усё яшчэ новае, але і ў навізне ўжо адчуванне паўторнасці. Побач — новая маладосць, для якой ты ўжо стараваты... Усё-такі яшчэ не было такой звыкласці, будзённасці, яшчэ ва ўсім — шырыня і загадкавасць.
Цяпер — як нейкая прадвызначанасць рэчышча, з дня ў дзень, усё як не самім накрэслена, без рыўкоў, рамантыкі...
3 24-га лютага — на курсах у ВПШ. Лекцыі, лекцыі, семінары. Шмат пра недахопы. Лектары-кіраўнікі як быццам усё ведаюць, чытаюць. Усе недахопы кіравання, арганізацыі, гаспадарання. Добра тлумачаць, чаму і як усё адбываецца, што трэба рабіць, каб перайначыць. Але ці змяняецца ўсё ў лепшы бок, ці павышаецца і паляпшаецца маральнасць, духоўнасць (маральная духоўнасць) грамадства?