— Эх, узлескі-пералескі,
Вочы ў свата, як пралескі.
Ты прыходзь мяне шукаць —
Я на печы буду спаць.
28.7.
Амаль адначасова тры смерці: Васіля Бурносава, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Барысенкі. Караткевіч — перад вачыма. Ен заўсёды ўражваў неардынарнасцю, таленавітасцю. Некалькі сваіх успамінаў. Разы са тры ён званіў мне. Аднойчы: — Ну, малайчына. (Пасля прадмовы да «Беларускай балады». Там была фраза пра тое, што ён здзейсніў сапраўдны подзвіг.) У некралогу, падпісаным на самым высокім узроўні, і на пахаванні было, нарзшце, выказана ўсё, чаго ён варты.
29. 7.
Піша Віктар Шклоўскі («Ветер наполняет наши паруса...». «Л Г», 15.2.84):«Чего мне больше не, хватает сейчас? Молодости. Я согласен, пусть не целиком, но чтобы она была рядом со мной и иногда можно было бы уходить в нее через потайную дверь».
Андре Вюрсмер. «Мое прощальное «но». «ЛГ», 11.4.84. (Незадоута да смерці, 85 гадоў.)
«Счастливый характер, сотканный из оптимизма и доверия, прекрасная подруга рядом, серьезные дети и внуки, миллионы друзей, разделявшие мое негодование, боль, надежду, — достойная жизнь, без компромиссов и отступничеств... Я желаю вам прожить такую же жизнь, мои дети!
Но только еще более длинную».
16. 8.
Марыя Шаўчонак:
Баяцца шчырасці, як беднасці,
Не дапускаюць прастаты.
Сябруюць толькі ў адпаведнасці:
Ты — мне, і я табе — як ты.
Мальдзіс прыводзіць песню 30—40-х гг. XIX стагоддзя:
У мяне ножанькі не дрыжаць
цябе, мой мілы, праважаць,
У мяне устанькі не свярбяць
цябе, мой мілы, цалаваць.
20.9.
Уражанні Масквы, Браціславы і Прагі (чэшска-славацкі семінар перакладчыкаў і выдаўцоў). Браціслаўская задуха. Але — цудоўная атмасфера таварыскасці, нацыянальнай прыгожай годнасці, культуры і парадку. Прывабныя людзі, нейкая згарманізаванасць усяго ладу зносін, паводзін, побытавай культуры.
Рудольф Хмель — славацкі крытык. Мэтаскіраваны і шматгранны клопат пра сваю літаратуру ў аспекце яе ўласных праблем і ў ракурсах міжнароднага прызнання, надзейнага, належнага і пэўнага месца ў свеце.
Цёплыя-цёплыя ночы, павольная дунайская плынь. На беразе — лаўкі, прывабныя парачкі.
У дакладах — шаблоннае мысленне, без непаўторнасці і руху. Агляднае слізганне — і не болей.
Юбілей славацкага народнага паўстання — яго водгукі водгулле ва ўсім. Часам недарэчныя (у вітрыне, дзе жаночыя калготы і дамская бялізна, лозунг: «Адстаім заваёвы сацыялізма!»).
Як разабрацца — фантастыка. Ходзіш, сядзіш, спіш у далёкім свеце, пра які чытаў і ведаў, але ніколі не думаў, што будзеш там.
Вечар у Цімбаху — у цудоўнай карчме (як назваць?). Столь і сцены — з лакіраванага круглага дрэва (цёмны лак), сцены — народная вышыўка і тканне, гліняны, прыгожа аздоблены народны посуд (усё прад вачыма), шкуры коз, аўчына і г. д.
Граё народны аркестрык — цымбалы, скрыпка, кантрабас (?) Усе спяваюць, заходзяць людзі, сядаюць на лаўкі (не за сталы), падпяваюць, выходзяць...
Семінар — гурток людзей, якія ведаюць адзін аднаго, сустракаюцца тут праз кожныя два гады, і іх ведаюць; гэта ўжо амаль кампанія — ёсць свае традыцыі, звычкі, усталяваная танальнасць адносін.
Засілле піва і кавы (здаецца, турэцкая). Вядома жу не нам тут пачувацца лепш — у інтэргатэлі («Кіеў») ці ў Добжычы, дзе ўсё «велькапанскае», не на нашых пабытовых узроўнях.
Горы і пагоркі, утульныя каімяніцы пад чарапіцаю, палісаднікі з ружамі, кукурузныя палі, плантацыі хмелю, маленькі сланечнік.
Чэшская чыннасць, як добжыцкія герцагскія выгоды,
Леа Метсаар, эстонскі празаік і перакладчык, прыехаў атрымліваць прэмію Недвала. Выступаў па-чэшску («я па-руску гавару дрэнна» — гэта выклікала вясёлы смех, асабліва ў заходніх немцаў).
Манера эстонцаў трымацца сціпла і стрымана, іх прывабная мяккая гаворка.
Ян Козак. «Адам и Ева».
«Я буду твоей, .ты будешь владеть моим телом, пока владеешь душой». «В такие минуты я люблю в ней, обнимаю в ней саму жизнь. Землю, пламя, солнце, звезды и росу, поле и наш сад — все, что есть красота и полнота жизни».
Быццам не гаворыш, а спавядаешся. Стан зачараванасці, які ўзнікае ўсё-такі, калі ты зусім адзін, калі ты адчуваеш прыроду і агорнуты ёю, калі ты плывеш у вадзе і ў паветры — і дыхаеш усім, што шэпча, звініць, дыхае, спіць.
Иван Скала. «Не хочу» («Панорама чеш. л-ры» 1983 — 6, с. 3.):
Зачем поток прекрасных слов,
Стихоплетений благовонье?
Прикройте мир от катастроф
Стихотвореньем, как ладонью.
Тым часам мінскія трывогі. Гіне кніга пра Панчанку. Не паспяваю. Неадкладна трэба здаць «Песні змагання» — не паспяваю. Важна зрабіць буклет «Радзіме — радок і жыццё» .— не браўся. Наспявае артыкул у «Дружбе народов» пра Танка — ці змагу?