Выбрать главу

Недзе да 10-га — цудоўная цеплыня ў прыродзе, запозненае сапраўднае лета, потым халодны бесперапынны цыклон з нізкім цёмным І брудным небам; халепа і вецер, няўтульнасць жыцця, якой пасуюць толькі настроі паныласці, безнадзейнасці, адзіноты. Нарэшце зноў еонца, але ўжо восеньскае, неадчэпнае ад настыласці і свежака, але ўсё яшчэ душы мілае, свойскае...

У бальніцы колькі ўжо праплыло міма мяне людзей, а ўсе ў аснове сваёй былі нязлыя, кампанейскія, ветлыя, люд просты, якога шмат што ў апошнія дзесяцігоддзі псавала (гарэлка, гропіы, блат), а ўсё застаўся свойскім, спагадным.

И. Тургенев. «Я шел среди высоких гор...»:

Я шел среди высоких гор,

Вдоль светлых рек и по долинам...

И все, что ни встречал мой взор,

Мне говорило об едином:

Я был любим! Любим я был!

Я все другое позабыл!

Сияло небо надо мной,

Шумели листья, птицы пели...

И тучки резвой чередой

Куда-то весело летели...

Дышало счастьем все кругом,

Но сердце не нуждалось в нем.

Меня несла, несла волна,

Широкая, как волны моря!

В душе стояла тишина

Превыше радости и горя...

Едва себя я сознавал:

Мне целый мир принадлежал!

Зачем не умер я тогда?

Зачем потом мы оба жили?

Прошли года... прошли года —

И ничего не подарили,

Что б было слаще и ясней

Тех глупых и блаженных дней.

Ноябрь, 1878

«Когда я лежу в постели и мрак облегает меня со всех сторон — мне постоянно чудится этот слабый и не­прерывный шелест утекающей жизни.

Мне не жаль ее, не жаль того, что я мог бы еще сде­лать... Мне жутко» («Песочные часы»).

«Я поклонился моей улетевшей жизни — и лег в по­стель, как в могилу.

Ах, кабы в могилу!» («Я встал ночью...»)

Уладзімір Койныш, трохі блажны (і, вядома ж, на ўліку ў псіхдыспансеры). Працуе грузчыкам у кафэ-сталовай «Сузор’е»; яму разбіў галаву прадавец — гнаў за гарэлкаю. Адміністрацыя ўгаворвае, каб як замяць справу. Ахвочы ўсім дапамагчы, паслухмяны. Бясконца рады любой увазе. Цвёрда разважлівы ва ўсім і бяскон­ца прастадушны. Адказвае на ўсе пытанні. Радасная мара І спадзяванне, што ажэніцца (1949 года), а ўсім расказвае, што з яго не бяруць за бяздзетнасць (даведка дыепансера).

Ноччу раптам успомнілася: мне ж трэба зрабіць юбілейнага Купалу, а я тут, узяты хваробаю і запалоханы ўрачамі, на ўсё забыўся. Дзіва што забудзеш! На кож­ным абходзе прафесар, загадчыца аддзялення і яшчэ нейкія халаты: — Вам яшчэ трэба жыць. Ваша язва незагойная. Пазней будзе ўжо позна. Такія язвы лёгка перараджаюцца...

Але ж не згадзіўся. Але ж паспрабую лячыцца сам.

I усё ж — кніжкі і ручку ў рукі, час працаваць.

Палатныя жарты: пойдзем да дзяўчат у рэанімацыю.

Мяне абплыла ўжо недзе чацвёртая змена.

А. Твардовский. «Письмо о л-ре». М., 1985, с. 126:

«В нашем с Вами возрасте уже наивно ждать легкой жизни, ее радостей обычных, уже в замену им остается одна радость, одно прибежище: работа, размышление, понимание, постижение».

Пасля ўсяго. Пасля таго, як прафесар Барадзін (Іван Фаміч) яшчэ раз сказаў: «Я вам советую сделать опе­рацию. Как близкому родственнику говорю: такая язва не заживает. Потом может быть поздно». Пасля таго, як палохалі то саркомаю, то ракам. Пасля таго, як па чарзе прыходзілі, а на абходзе ўсім гуртам...

Пасля таго, як праводзіла ўся палата (Яскевіч, Вячаслаў Іванавіч, Папруга, Мірановіч, Ясеніцкі) ажно да выхаду, пасля многіх трывог і нялёгкіх роздумаў — у Зялёным/ у восеньскім лесе, то халодна-няўтульным, то прыветна шумліва-сцішаным, засыпаным апалым лісцем — без разгону, без думак, без асабліва чытання, без увагі, — проста адпачываю з 3. і патроху пачынаю падсумоўваць нялёгкі этап жыцця. Было ўжо і паўгода бальніцы (2-й савецкай), але цяпер іншы ціск бяды і небяспекі.

Сон мамы. Нешта датычыць мяне. Пазаісная сіла: — Все у него будет хорошо.

— А саркома?

— Ее унесли.

Мой сон. Мне даюць, ці я прыдбаў, чорненькага шчанючка. Поўныя міласці да мяне ягоныя вочкі, невялікая, трохі вастраватая галоўка, бліскучая гладкая поўсць. Адчуванне, што я, і душа мая, у ім, што гэта не­шта надзвычай роднае і роўнае мне...

Яшчэ сон. Чамусьці 'мне трэба дапісаць нейкую, некім распачатую працу, напрыклад — пра «Сцяг брыгады». Пішу лёгка, удала, з добрай ахвотаю, словы гучаць у вершах. Іду, акрылены і лёгкі, калідорам вялікага будынка, паўз дзверы і вокны Аркадзя Куляшова, ён мяне нібыта бачыць, яны мяне бачаць, але патроху сплывае ўсё.

Напісаць пазней артыкул, як чытаў вершы ў пала­це — сабе і людзям, у часопісах і ў «ЛіМе», а яшчэ — Твардоўскага і Вярцінскага.